Вы тут

Колькі каштуе з'ездзіць у Сочы


Алім­пі­я­да ў раз­га­ры. Ка­лі нех­та з ад­чай­ных ба­лель­шчы­каў ад­ва­жыц­ца па­ехаць ту­ды ў апош­ні мо­мант, па­ві­нен ве­даць, што бі­ле­ты на са­ма­лё­ты, цяг­ні­кі, на спар­тыў­ныя спа­бор­ніц­твы, мес­цы ў гас­ці­ні­цах ёсць. Але, што на­зы­ва­ец­ца, па верх­няй цэ­на­вай план­цы. З'ез­дзіць у Со­чы «па-сціп­ла­му» ўжо не атры­ма­ец­ца. На­прык­лад, сем апош­ніх алім­пій­скіх дзён вам абы­дуц­ца пры­клад­на ў 100–180 тысяч ра­сій­скіх руб­лёў — гэ­та ка­ля 4500–5000 до­ла­раў (1 до­лар ЗША — пры­бліз­на 35 ра­сій­скіх руб­лёў). А ка­лі раз­ліч­ва­е­це ад­па­чыць па «поў­най алім­пій­скай пра­гра­ме», та­ды на­ват і га­ва­рыць не хо­чац­ца, у коль­кі гэ­та вам уля­ціць.

«Дзі­ку­на­мі» на Алім­пі­я­ду — тан­ней

Пры­кід­ва­ю­чы ва­ры­ян­ты па­езд­кі, трэ­ба ад­ра­зу ж ад­мо­віц­ца ад куп­лі пу­цёў­кі ў афі­цый­на­га (пад­крэс­лю, адзі­на­га) па­стаў­шчы­ка па­кет­ных ту­раў. Ра­сій­ска­га, вя­до­ма. Спра­ва на­ват не ў тым, што цэны там вы­со­кія, а ча­сам прос­та за­воб­лач­ныя. На­прык­лад, пра­па­но­вы для пры­хіль­ні­каў фі­гур­на­га ка­тан­ня, ха­кея і бія­тло­на — ад 200 да 800 тысяч ра­сій­скіх рублёў. Гэ­та без улі­ку да­ро­гі ў Со­чы і на­зад, а так­са­ма хар­ча­ван­ня — толь­кі сня­дан­кі. Пры гэ­тым кам­па­нія тлу­ма­чыць на сва­ім сай­це, што та­кія «тан­ныя» ту­ры на сён­ня ўжо пра­да­дзе­ныя, але ёсць… VІP -па­ке­ты за 1–2,5 млн рублёў. На пы­тан­не, ча­му так до­ра­га, ёсць ад­каз: кам­па­нія прай­шла ад­бор Між­на­род­на­га алім­пій­ска­га ка­мі­тэ­та, гэ­та да­лё­ка не пер­шая іх Алім­пі­я­да, і на­огул, яны раз­ліч­ва­юць на са­мую па­тра­ба­валь­ную і пла­це­жаз­доль­ную пуб­лі­ку (трэ­ба ра­зу­мець: на па­лі­ты­каў, ба­га­тых біз­нес­ме­наў, сла­ву­тас­цяў). З ча­го мож­на зра­біць вы­сно­ву, што ма­на­па­лізм ні­ко­лі ні­чо­га доб­ра­га не абя­цае.

Яшчэ не­каль­кі слоў пра мі­фы, якія лу­на­юць ва­кол Алім­пі­я­ды ў ася­род­дзі ама­та­раў спор­ту. Міф пер­шы — ня­ма дзе жыць. Не­ка­то­рыя сэр­ві­сы бра­ні­ра­ван­ня гас­ці­ніц па­ве­дам­ля­юць, што ўжо вы­куп­ле­на больш за 99% мес­цаў у атэ­лях Со­чы і ва­ко­лі­цах. Ні­бы­та ўвесь ну­мар­ны фонд за­рэ­зер­ва­ва­ны Арг­ка­мі­тэ­там. Гэ­та так, але не зу­сім. Па­куль мес­цы ёсць і ў буй­ных атэ­лях, і ў мі­ні-гас­ці­ні­цах, і ў пры­ват­ным сек­та­ры, пры­чым у роз­най цэ­на­вай ка­тэ­го­рыі. На­прык­лад, су­тач­нае пра­жы­ван­не ў пры­ват­ным сек­та­ры Ад­ле­ра, ка­лі вы­бра­ны ва­ры­янт эка­ном-кла­са, у ся­рэд­нім абы­дзец­ца ў 1000–1500 ра­сій­скіх руб­лёў з ча­ла­ве­ка, а ца­на за ну­мар на два­іх у не­вя­лі­кай пры­ват­най гас­ці­ні­цы Ад­ле­ра — ад 3000 руб­лёў за су­ткі. Гэ­та, вя­до­ма, без улі­ку хар­ча­ван­ня.

Пра­жы­ван­не ў эліт­ных атэ­лях з шы­коў­ны­мі ўмо­ва­мі да­хо­дзіць да 12–18 ты­сяч руб­лёў з ча­ла­ве­ка за су­ткі. А ней­кі «Ма­рынс Парк Атэль» уз­няў сваю цэ­на­вую кар­ту аж­но да 49 ты­сяч ра­сій­скіх руб­лёў за су­ткі ($1400). У та­кіх гас­ці­ні­цах да па­слуг жыль­цоў — утуль­ныя ка­вяр­ні і ба­ры з раз­на­стай­ны­мі вы­тан­ча­ны­мі как­тэй­ля­мі, ба­га­тай кар­тай він, ба­сей­ны, трэ­на­жор­ныя за­лы і са­ўны, дзі­ця­чыя пля­цоў­кі і спар­тыў­ныя комп­лек­сы.

Ёсць яшчэ ка­ю­ты на ся­мі кру­із­ных лай­не­рах, якія з 5 лю­та­га кі­ну­лі яка­ры ў Цэнт­раль­ным мар­скім пор­це і ў Імя­рэ­цін­скай бух­це, зу­сім по­бач з пры­бя­рэж­ным клас­та­рам. Для па­чат­ку вар­та звяр­нуц­ца ў бю­ро па раз­мя­шчэн­ні «Вя­лі­кі Со­чы» (афі­цый­ны парт­нёр Алім­пі­я­ды). Ка­ю­ты на цеп­ла­хо­дах каш­ту­юць ад 4,6 да 14 тысяч руб­лёў за су­ткі.

Міф дру­гі — ня­ма бі­ле­таў на спар­тыў­ныя спа­бор­ніц­твы. Так­са­ма не зу­сім праў­да. На афі­цый­ным сай­це tіckets.sochі2014.com да гэ­та­га ча­су мож­на на­быць квіт­кі на­ват на цы­ры­мо­нію за­крыц­ця Гуль­няў і най­больш ві­до­вішч­ныя ві­ды спа­бор­ніц­тваў. Праў­да, тан­ных ужо не за­ста­ло­ся.

Не на ма­шы­не!

Ад­ра­зу ад­кінь­це ідэю па­ехаць на Алім­пі­я­ду на ўлас­най ма­шы­не. Маў­ляў, мож­на сэ­ка­но­міць на да­ро­зе і на ўнут­ра­ных пе­ра­мя­шчэн­нях. Уліч­ва­ю­чы «ша­лё­ны» со­чын­скі тра­фік у гэ­тыя дні, а так­са­ма пры­ня­тыя ўла­да­мі ме­ры бяс­пе­кі, не­маг­чы­масць без спе­цы­яль­на­га да­зво­лу тра­піць на аў­та­ма­бі­лі ў асаб­лі­ва ахоў­ныя гор­ны і пры­бя­рэж­ны спар­тыў­ныя клас­та­ры, ма­шы­на пе­ра­тво­рыц­ца ў абу­зу. Ні­ку­ды да­ехаць на ёй вы не змо­жа­це. У леп­шым вы­пад­ку пры­пар­ку­е­це на ста­ян­цы дзе-не­будзь на ўскра­і­не го­ра­да. А да­лей — так­сі. Вось анек­дот, які рас­ка­заў мне ахоў­нік-асе­ці­н, што пра­цуе ў атэ­лі «Гор­кі Па­на­ра­ма» (тут жы­ве гру­па бе­ла­рус­кіх жур­на­ліс­таў):

«Два каў­каз­цы па­ды­хо­дзяць да так­сіс­та і га­во­раць: — Да вак­за­ла тра­іх да­вя­зеш? — Але ж вас двое?! — Ва-ах, а ты што, з на­мі не па­е­дзеш?!».

На­пэў­на, ёсць і та­кое, раз на­род га­во­рыць…

Ві­да­воч­на, лепш ля­цець са­ма­лё­там, і па­жа­да­на пра­мым рэй­сам. 2 га­дзі­ны 10 хві­лін з Мін­ска — і вы на мес­цы. З Маск­вы — 2,5 га­дзі­ны. Свае па­слу­гі па­са­жы­рам пра­да­стаў­ля­юць аж во­сем мяс­цо­вых авія­кам­па­ній, і не­ка­то­рыя з іх пра­па­ноў­ва­юць зля­таць ту­ды-на­зад па зні­жа­ным кош­це — за пяць з не­чым ты­сяч руб­лёў.

Ад­нак не спа­ку­шай­це­ся: ку­піць та­кія квіт­кі прак­тыч­на не­маг­чы­ма. Іх коль­касць аб­ме­жа­ва­ная, і зні­ка­юць яны імк­лі­ва. Цэ­на­ўтва­рэн­не для ас­тат­ніх квіт­коў «пла­вае». Кошт пе­ра­лё­ту ў най­больш пі­ка­выя пе­ры­я­ды мо­жа да­ся­гаць 30 тыс. руб­лёў і вы­шэй.

Як ез­дзіць

Па­між спар­тыў­ны­мі аб'­ек­та­мі і асноў­ны­мі ра­ё­на­мі го­ра­да Со­чы кур­сі­руе спе­цы­яль­ны алім­пій­скі і па­ра­лім­пій­скі транс­парт для гле­да­чоў, які ўклю­чае ў ся­бе сет­ку чы­гу­нач­ных, аў­то­бус­ных марш­ру­таў, а так­са­ма сіс­тэ­му ка­нат­ных да­рог. Для гле­да­чоў, якія ма­юць бі­лет, пра­езд на транс­пар­це ў дзень спа­бор­ніц­тваў бу­дзе бяс­плат­ным.

Уся­го ў транс­парт­най сіс­тэ­ме за­дзей­ні­ча­на дзе­вяць транс­парт­на-пе­ра­сад­ачных вуз­лоў, на якіх мож­на пе­ра­сес­ці з ад­на­го ві­ду транс­пар­ту на ін­шы. Яны раз­мя­шча­юц­ца ў най­буй­ней­шых на­се­ле­ных пунк­тах і інф­ра­струк­тур­ных аб'­ек­тах пры­бя­рэж­на­га і гор­на­га клас­та­раў. Час у да­ро­зе па­між пры­бя­рэжным і гор­ным клас­та­ра­мі зой­ме не больш за га­дзі­ну па но­вай чыгунцы Ад­лер — Крас­ная Па­ля­на. Пры гэ­тым усе ля­до­выя арэ­ны зна­хо­дзяц­ца ў кро­ка­вай да­ступ­нас­ці ад­на ад ад­ной. Па­езд­ка на цяг­ні­ку ад аэ­ра­пор­та да Крас­най Па­ля­ны зой­ме ка­ля га­дзі­ны, ад Вя­лі­ка­га Со­чы — 1,5 га­дзі­ны, ад Алім­пій­ска­га пар­ку — 45 хві­лін. Праў­да, гэ­та без улі­ку ча­су на пе­ра­сад­ку па­між цяг­ні­ка­мі.

Па чым су­вязь

Усе, хто бы­ваў на Алім­пі­я­дах у Ван­ку­ве­ры, Ту­ры­не або Лон­да­не, вы­дат­на па­мя­та­юць, што ма­біль­ная су­вязь і ін­тэр­нэт там бы­лі стра­шэн­на да­ра­гі­мі, на­ват па так зва­ным спе­цы­яль­ным алім­пій­скім та­ры­фе. «Алім­пій­скія» цэ­ны на су­вязь і ў Со­чы. Пры­чым у гор­ным клас­та­ры ў не­ка­то­рых атэ­лях (яны зда­дзе­ны пад ключ лі­та­раль­на на­пя­рэ­дад­ні ад­крыц­ця Гуль­няў) — тут жы­вуць бе­ла­рус­кія жур­на­ліс­ты — між­на­род­ная тэ­ле­фон­ная су­вязь ад­сут­ні­чае на­огул. За­ста­ец­ца толь­кі ін­тэр­нэт. Тра­фік на тры тыд­ні — 4 ты­ся­чы ра­сій­скіх руб­лёў (больш як 100 до­ла­раў ЗША).

Ня­ма гро­шай? Та­ды на кёр­лінг!

На­рэш­це, са­мае га­лоў­нае — бі­ле­ты на спар­тыў­ныя спа­бор­ніц­твы. Ад­ра­зу ска­жу: квіт­коў на ха­кей­ны фі­нал, матч за 3‑е мес­ца і паў­фі­на­лы ня­ма ў про­да­жы. Яны бы­лі не­да­ступ­ныя ўжо праз паў­га­дзі­ны пас­ля па­чат­ку про­да­жаў — з 7 лю­та­га 2013 го­да. Пры гэ­тым агуль­ная тэн­дэн­цыя та­кая: за­ста­лі­ся да­ра­гія бі­ле­ты, тан­ных — ня­ма. Каб да­ве­дац­ца пра на­яў­насць і кошт, зай­дзі­це на сайт Гуль­няў. На цы­ры­мо­нію за­крыц­ця Гуль­няў так­са­ма за­ста­лі­ся толь­кі да­ра­гія бі­ле­ты — па 20 і 37 тыс. руб. Ка­лі вы зу­сім аб­ме­жа­ва­ныя ў срод­ках, за­ста­ец­ца хі­ба што іс­ці на кёр­лінг — гэ­та абы­дзец­ца ўся­го ў 2,5 тыс. руб. На са­мой спра­ве, гэ­та вель­мі ві­до­вішч­ны від спа­бор­ніц­тваў. Дзе яшчэ яго мож­на ўба­чыць?

Вось што ду­ма­юць са­мі ра­сі­я­не пра алім­пі­я­ду (мно­гія з іх, ба­ча­чы над­піс «Belarus» на на­шых чыр­во­ных курт­ках, са­мі па­ды­хо­дзяць — прос­та па­гу­та­рыць. Пра па­важ­лі­вае стаў­лен­не мяс­цо­вых жы­ха­роў да бе­ла­ру­саў мы ўжо рас­каз­ва­лі).

Мі­ха­іл Аляк­се­е­віч Плят­нёў, г. Со­чы:

— І час ёсць, і жа­дан­не, а вось пен­сіі не ха­пае. Та­кі па­ра­докс атрым­лі­ва­ец­ца. І на­вош­та та­ды яна нам па­трэб­ная, гэ­тая Алім­пі­я­да? Ка­лі звы­чай­ны пен­сі­я­нер не мо­жа па­гля­дзець спа­бор­ніц­твы…

Сяр­гей Смыш­ля­еў, урач-кар­ды­ё­лаг, г. Лю­бер­цы, у Со­чы пры­ехаў па служ­бо­вых спра­вах:

— Вось вам і Алім­пі­я­да для ра­сі­ян. Я гро­шы ад­клад­ваў на яе 2 га­ды, на­збі­раў 180 000 (пры­блі­за $5000), але на ся­мей­най на­ра­дзе вы­ра­шы­лі не ехаць, та­му што на мя­не, жон­ку і два­іх дзя­цей гэ­тых гро­шай не хо­піць, а прос­та так ба­дзяц­ца па алім­пій­скім го­ра­дзе, пра­пус­ціў­шы най­больш ці­ка­выя для нас спа­бор­ніц­твы, не хо­чац­ца. Атрым­лі­ва­ец­ца, Алім­пі­я­да — для абра­ных? Дзіў­на вы­хо­дзіць: звы­чай­ным лю­дзям з да­хо­да­мі да 25 ты­сяч у ме­сяц да­ро­га сю­ды за­ба­ро­не­на. І ў чым та­ды, хо­чац­ца спы­таць, тут пра­слаў­лен­не спор­ту, і які тут спар­тыў­ны дух? Ён жа быў у Маск­ве ў 1980‑м… А так да­во­дзіц­ца пры­знаць, што на­шы чы­ноў­ні­кі са­ма­га вы­со­ка­га ран­гу на­ла­дзі­лі свя­та толь­кі для ся­бе і сва­іх бліз­кіх. А нам за­ста­ец­ца кар­цін­ка ў тэ­ле­ві­за­ры.

Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» Ана­толь Сла­неў­скі — з алім­пій­скай ста­лі­цы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».