Вы тут

Траска магла ўдарыць па пе­чан­і?


Апе­ра­тыў­ні­кі За­вод­ска­га РУ­УС ста­лі­цы ра­зам з су­пра­цоў­ні­ка­мі ра­ён­на­га цэнт­ра гі­гі­е­ны і эпі­дэ­мі­я­ло­гіі кан­фіс­ка­ва­лі са ста­ліч­ных крам пар­тыю пе­ча­ні трас­кі ў коль­кас­ці звыш дзвюх ты­сяч бля­ша­нак на агуль­ную су­му больш за 55 міль­ё­наў руб­лёў.

На дзіў­ныя сма­ка­выя якас­ці кан­сер­ваў звяр­нуў ува­гу адзін з па­куп­ні­коў, які на­быў у кра­ме ста­ліч­най сет­кі бля­шан­ку пе­ча­ні трас­кі да свай­го ста­ла, па­ве­да­мі­лі ва УБЭЗ ГУ­УС Мін­гар­вы­кан­ка­ма. Вы­ні­кі экс­пер­ты­зы па­ка­за­лі, што пра­дукт не ад­па­вя­дае за­яў­ле­най якас­ці, ха­ця тэр­мі­ны рэа­лі­за­цыі, па­зна­ча­ныя на бля­шан­цы, не бы­лі па­ру­ша­ны. Што пры­вя­ло да гэ­та­га — па­ру­шэн­не тэх­на­ло­гіі вы­твор­час­ці ці яшчэ неш­та — вы­свят­ля­ец­ца, але, як ад­зна­чы­лі спе­цы­я­ліс­ты, якасць та­ва­ру вы­клі­ка­ла сур'­ёз­ную асця­ро­гу. На рэа­лі­за­та­раў і па­стаў­шчы­коў вы­шэй­зга­да­най пра­дук­цыі скла­дзе­ны ад­мі­ніст­ра­цый­ныя пра­та­ко­лы за па­ру­шэн­не са­ні­тар­ных нор­маў, пра­ві­лаў і гі­гі­е­ніч­ных нар­ма­ты­ваў. Для юры­дыч­ных асоб санк­цыя па гэ­тым ар­ты­ку­ле пра­ду­гледж­вае штраф да 200 ба­за­вых ве­лі­чынь.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.