Вы тут

Баркалабаў­скiя Грамнiцы


Фота Анатоля КЛЯШЧУКА.         У вёс­цы Бар­ка­ла­ба­ва і су­сед­ніх з ёю за­ха­ваў­ся грамнічны звы­чай «бра­ці­на». Пас­ля на­ба­жэн­ства ў царк­ве і асвя­чэн­ня све­чак, пра­чы­таў­шы ма­літ­вы і аб­ку­рыў­шы свае ха­ты, жан­чы­ны збі­ра­юц­ца на не­вя­лі­кую бя­се­ду, на якой аба­вяз­ко­вым ры­ту­а­лам з'яў­ля­ец­ца вы­пі­ван­не з ад­на­го куб­ка «на­бры­жэў­ша­га» ква­су. Ку­бак пус­ка­ец­ца па ко­ле і кож­ная з удзель­ніц, пры­гу­біў­шы, га­во­рыць па­жа­дан­ні аль­бо про­сіць Бо­жа­га бла­сла­вен­ня. Сён­ня бар­ка­ла­баў­скія жы­хар­кі зноў сы­дуц­ца ў ха­ту на­шай даў­няй пад­піс­чы­цы Ма­рыі Аляк­санд­раў­ны Елі­най (на фо­та­здым­ку) вес­ці ня­спеш­ную га­вор­ку пра ад­веч­ныя каш­тоў­нас­ці, пры­гад­ваць прод­каў і пус­каць па ко­лу «бра­ці­ну» — каб жы­лі лад­на і ў зго­дзе, да­па­ма­га­лі ад­на ад­ной, не цу­ра­лі­ся, не крыў­да­ва­лі і не за­бы­ва­лі­ся.

2Ча­му ме­на­ві­та на Грам­ні­цы і як даў­но ла­дзіц­ца бра­ці­на, ця­пер у Бар­ка­ла­ба­ве дак­лад­на ні­хто не па­тлу­ма­чыць. Па сут­нас­ці, гэ­ты грам­ніч­ны звы­чай ця­пер жы­ве дзя­ку­ю­чы мяс­цо­ва­му фальк­лор­на­му гур­ту «Спад­чы­на», ста­рэй­шыя з удзель­ніц яко­га яшчэ кры­ху па­мя­та­юць, як ра­ней ад­зна­ча­лі­ся Грам­ні­цы — як ча­ка­лі свя­та, рых­та­ва­лі­ся да яго, за­пра­ша­лі на бра­ці­ну род­ных, сва­я­коў і су­се­дзяў. Грам­ні­цы да­гэ­туль за­ста­юц­ца асаб­лі­вым днём для бар­ка­ла­баў­цаў — ад са­мых ста­рэй­шых да мо­ла­дзі. Бо гэ­та — сваё, ад­веч­нае, кроў­нае.

— Га­на­рым­ся, што ма­ем у сва­ёй ду­хоў­най спад­чы­не гэт­кі ці­ка­вы звы­чай, імк­нём­ся збе­раг­чы яго і ін­шую бар­ка­ла­баў­скую ад­мет­насць, — ка­жа ды­рэк­тар До­ма куль­ту­ры Але­на Уса­ва. — Спра­бу­ем да­лу­чаць да тра­ды­цый і мо­ладзь.

4На­ба­жэн­ства ў Бар­ка­ла­баў­скай царк­ве па­чы­на­ец­ца яшчэ ў пры­цем­ку. Жы­ха­ры вёс­кі збі­ра­юц­ца ў ад­ноў­ле­ным хра­ме, каб асвя­ціць свеч­кі — вас­ко­выя, дух­мя­ныя, ко­ле­ру спе­ла­га мё­ду.

—- Свеч­кі бу­дзем за­паль­ваць у час ма­лан­кі аль­бо бу­ры, — друж­на тлу­ма­чаць Ма­рыя Елі­на, Ва­лян­ці­на Ту­ры­на, Лю­боў Мат­ве­е­ва, Зі­на­і­да Квар­таль­ная, Ма­рыя Цыр­ку­но­ва, Свят­ла­на Чух­ма­на­ва, Ма­рыя Грэ­бе і Але­ся Асе­дач, якія ра­ней за ўсіх прый­шлі ў храм, каб ад­ста­яць служ­бу і да­ча­кац­ца мо­ман­ту асвя­чэн­ня. — Гэ­так ра­бі­лі на­шыя дзя­ды і баць­кі. Мы так­са­ма ве­рым у цу­да­дзей­насць грам­ніч­нага по­лы­мя.

3Пас­ля цар­коў­най служ­бы жан­чы­ны ня­суць свеч­кі да сва­іх хат, пры­кры­ва­ючы по­лы­мя да­ло­ня­мі, аб­кур­ва­юць сен­цы, па­коі і гас­па­дар­чыя па­бу­до­вы — хля­вы, па­вет­кі, ку­рат­ні­кі. Ста­вяць свеч­кі на по­куць. Ся­да­юць за стол.

Пер­шае сло­ва заў­сё­ды бя­рэ гас­па­ды­ня ха­ты: «у гэ­тую бра­ці­ну пі­ва на­лі­ваю, гэ­ту бра­ці­ну па кру­гу пус­каю! Дай, Бо­жа, усім доб­ра­га зда­роўя!» І на­поў­не­ны са­лод­кім «пі­вам» ку­бак па хо­ду сон­ца пе­рад­аец­ца з рук у ру­кі. Па­куль усе гос­ці не пры­кла­дуц­ца да куб­ка, на стол яго ста­віць нель­га.

У дзень пра­ва­слаў­на­га Стрэ­чан­ня спрад­ве­ку ка­за­лі: «Грам­ні­ца — зі­ме і хле­бу па­ла­ві­ца». Асве­ча­ныя ў гэ­ты дзень свеч­кі на­зы­ва­юць грам­ніч­ны­мі — яны за­сце­ра­га­юць ад бя­ды. Па грам­ніч­ным на­двор'і ў мі­ну­лыя ча­сы вы­зна­ча­лі бу­ду­чы ўра­джай: «Ка­лі на Грам­ні­цы рас­та­не снег, то на Юр'я на лу­гах бу­дзе ўжо тра­ва. На Грам­ні­цы ад­лі­га — з ура­джаю бу­дзе хві­га». Лі­чыц­ца, што на Стрэ­чан­не «зі­ма з ле­там су­стра­ка­юц­ца».

Ана­толь Кля­шчук. Фо­та аў­та­ра.

Бы­хаў­скі ра­ён.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.