Вы тут

Дысертацыя — не рэфе­рат


...а склад­ваць кі­ла­гра­мы з мет­ра­мі бу­ду­чым дак­та­рам на­вук па­він­на быць со­рам­на.

У 2013 го­дзе ву­чо­ная сту­пень док­та­ра на­вук бы­ла пры­свое­на Вы­шэй­шай атэс­та­цый­най ка­мі­сі­яй (ВАК) 39 са­іс­каль­ні­кам і 512 са­іс­каль­ні­каў ста­лі кан­ды­да­та­мі на­вук. 49 са­іс­каль­ні­каў атры­ма­лі зван­не пра­фе­са­ра.

— Што ты­чыц­ца ўзрос­ту са­іс­каль­ні­каў, то дак­та­ры на­вук у нас за мі­ну­лы год «па­ста­ле­лі», — па­ве­да­міў жур­на­ліс­там стар­шы­ня Вы­шэй­шай атэс­та­цый­най ка­мі­сіі Ана­толь АФА­НАСЬ­ЕЎ. — Так, ся­рэд­ні ўзрост са­іс­каль­ні­каў, якім бы­ла пры­су­джа­на ву­чо­ная сту­пень док­та­ра на­вук, склаў 53,7 го­да. У 2012 го­дзе гэ­ты па­каз­чык скла­даў 49,9 го­да. А вось ся­рэд­ні ўзрост са­іс­каль­ні­каў ву­чо­най сту­пе­ні кан­ды­да­та на­вук прак­тыч­на не змя­ніў­ся — 34,1 го­да.

Як і ў па­пя­рэд­нія га­ды, най­боль­шая коль­касць ды­сер­та­цый з пры­су­джэн­нем аў­та­рам ву­чо­най сту­пе­ні вы­кон­ва­ла­ся па тэх­ніч­ных і ме­ды­цын­скіх на­ву­ках (па 100 ды­сер­та­цый). Да­лей ідуць фі­зі­ка-ма­тэ­ма­тыч­ныя на­ву­кі (47 ды­сер­та­цый) і бія­ла­гіч­ныя (45 ды­сер­та­цый).

А вось до­ля не за­цвер­джа­ных ВАК АМ у 2013 го­дзе ра­бот кры­ху ўзрас­ла ў па­раў­на­нні з 2012 го­дам (з 8,3 да 8,8%). З агуль­най коль­кас­ці ды­сер­та­цый, якія атры­ма­лі ў ВАК ад­моў­ную ацэн­ку, 13,2% скла­да­юць ды­сер­та­цыі па пе­да­га­гіч­ных і тэх­ніч­ных на­ву­ках.

Па сло­вах Ана­то­ля Афа­нась­е­ва, пры­чы­ны ад­хі­лен­ня ра­бот са­мыя роз­ныя. Ды­сер­та­цыі ацэнь­ва­юц­ца з двух ба­коў. Па-пер­шае, па іх на­ву­ко­ва­му склад­ні­ку: у пры­ват­нас­ці, экс­пер­ты ацэнь­ва­юць, што са­іс­каль­нік здзейс­ніў у на­ву­цы но­вае (ак­ту­аль­насць тэ­ма­ты­кі) і на­коль­кі вя­лі­кі яго ўнё­сак. Аба­вяз­ко­ва ацэнь­ва­ец­ца і ўзро­вень ква­лі­фі­ка­цыі са­іс­каль­ні­ка.

— Час­та ў ра­бо­тах, асаб­лі­ва гэ­та ты­чыц­ца гу­ма­ні­тар­ных на­вук, ад­сут­ні­чае на­ву­ко­вы склад­нік, яны но­сяць пе­ра­важ­на рэ­фе­ра­тыў­ны ха­рак­тар. Але шмат ра­бот ад­хі­ля­ец­ца па пры­чы­не ніз­кай ма­тэ­ма­тыч­най куль­ту­ры са­іс­каль­ні­каў ву­чо­най сту­пе­ні, — пад­крэс­ліў стар­шы­ня Вы­шэй­шай атэс­та­цый­най ка­мі­сіі. — На жаль, да­во­дзіц­ца кан­ста­та­ваць, што са­іс­каль­ні­кі, якія прай­шлі ма­гіст­ра­ту­ру, ас­пі­ран­ту­ру і дак­та­ран­ту­ру, да­пус­ка­юць па­мыл­кі, за якія ў шко­ле не атры­ма­лі б ста­ноў­чую ад­зна­ку. Склад­ва­юць мет­ры з кі­ла­гра­ма­мі і сцвяр­джа­юць, што ўсё ро­бяць пра­віль­на.

Па­дзен­не ма­тэ­ма­тыч­най куль­ту­ры — агуль­ная бя­да для ўсіх кра­ін. У Мас­коў­скім дзяр­жаў­ным тэх­ніч­ным уні­вер­сі­тэ­це імя Баў­ма­на пры­зна­юц­ца, што чы­та­юць пер­ша­курс­ні­кам школь­ны курс фі­зі­кі і ма­тэ­ма­ты­кі. Між ін­шым, гэ­та вя­ду­чая тэх­ніч­ная ВНУ не толь­кі Ра­сі, але і све­ту. Ёсць ча­ты­ры фун­да­мен­таль­ныя дыс­цып­лі­ны — ма­тэ­ма­ты­ка, фі­зі­ка, хі­мія і бія­ло­гія, на якіх грун­ту­юц­ца ўсе ін­шыя на­ву­кі. Але мо­ладзь у гэ­тыя сфе­ры іс­ці не хо­ча: ні ў нас, ні ў Ра­сіі, ні ў ЗША. І вя­ду­чыя на­ву­ко­выя шко­лы ста­рэ­юць з-за ад­сут­нас­ці пры­то­ку мо­ла­дзі. Але ў ЗША гэ­та праб­ле­ма вы­ра­ша­ец­ца ўкла­дан­нем у на­ву­ку гро­шай.

Як за­зна­чыў Ана­толь Афа­нась­еў, за 21 год дзей­нас­ці ВА­Ка ў пе­да­го­гі­цы бы­ло аба­ро­не­на ка­ля 600 ды­сер­та­цый: «Але што рэ­ва­лю­цый­на­га ад­бы­ло­ся ў пе­да­го­гі­цы? На­прык­лад, бы­ла аба­ро­не­на доб­рая ра­бо­та на тэ­му, як вы­кла­даць у шко­ле ма­тэ­ма­ты­ку. Але з ма­тэ­ма­ты­кай вы­пуск­ні­кі ўсё роў­на «не сяб­ру­юць»... Бе­ла­рус­кая шко­ла то пе­ра­хо­дзі­ла на два­нац­ца­ці­год­ку, то зноў вяр­та­ла­ся да адзі­нац­ца­ці­га­до­ва­га тэр­мі­ну на­ву­чан­ня, але ні­хто з на­ву­коў­цаў не пры­свя­ціў сваю ўва­гу рэ­фар­ма­ван­ню шко­лы. Ча­му ні­хто не да­сле­дуе маг­чы­мыя на­ступ­ствы да­лу­чэн­ня вы­шэй­шай шко­лы да Ба­лон­ска­га пра­цэ­су? Лю­быя між­на­род­ныя па­гад­нен­ні на­кла­да­юць пэў­ныя аб­ме­жа­ван­ні і аба­вяз­кі. Дык ча­му за­га­дзя не пра­ана­лі­за­ваць, што мы стра­цім і што мы на­бу­дзем?»

Не мо­гуць пры­га­даць у Вы­шэй­шай атэс­та­цый­най ка­мі­сіі і на­ву­ко­вых прац, пры­све­ча­ных ука­ра­нен­ню ў шко­ле про­філь­на­га на­ву­чан­ня. Быць ці не быць про­філь­на­му на­ву­чан­ню, вы­ра­ша­юць па­лі­ты­кі, а не пра­фе­сі­я­на­лы. А гэ­та зна­чыць, што пры­ма­юц­ца ра­шэн­ні, якія не аба­пі­ра­юц­ца на на­ву­ко­вы ана­ліз тых ці ін­шых пра­цэ­саў

— Нас час­та аб­ві­на­вач­ва­юць у тым, што ка­мі­сія «за­круч­вае гай­кі», шмат ад­хі­ляе ра­бот па пе­да­га­гіч­ных на­ву­ках. Але, па­вер­це, мы заў­сё­ды бе­раж­лі­ва ста­вім­ся да та­кіх ды­сер­та­цый, імк­нём­ся ўба­чыць і не пра­пус­ціць тое но­вае, што пра­па­ну­юць аў­та­ры, — пад­крэс­лі­вае на­мес­нік стар­шы­ні ВАК Аляк­сандр ДА­НІ­ЛАЎ.

— Ёсць не толь­кі агуль­ная пе­да­го­гі­ка , але і пе­да­го­гі­ка спор­ту, ка­рэк­цый­ная пе­да­го­гі­ка, пе­да­го­гі­ка вы­кла­дан­ня асоб­ных дыс­цып­лін... І нам вель­мі важ­на, каб у кож­най з гэ­тых сфер бы­лі свае лі­да­ры. Але, на­пэў­на, гэ­та асаб­лі­васць на­ша­га ча­су: яр­ка вы­ра­жа­ных лі­да­раў на ўзроў­ні дак­та­роў на­вук у пе­да­го­гі­цы ня­ма. Лі­чу, што пе­да­га­гіч­ная на­ву­ка па­він­на быць на­цэ­ле­на на вы­ра­шэн­не кан­крэт­ных пе­да­га­гіч­ных за­дач.

З ін­шых вы­ні­каў ра­бо­ты ВАК за 2013 год ха­це­ла­ся б за­ся­ро­дзіць ува­гу на на­ступ­най ліч­бе. Ле­тась дып­ло­мы аб ву­чо­ных сту­пе­нях атры­ма­лі ў Бе­ла­ру­сі 46 за­меж­ных гра­ма­дзян з 11 кра­ін: Ра­сіі, Лі­віі, Іра­ка, Кі­тая, Іра­на, Ан­го­лы, В'ет­на­ма, Із­ра­і­ля, Ні­ге­рыі, Ні­дэр­лан­даў і Укра­і­ны. А ў 2012 го­дзе ў Бе­ла­ру­сі аба­ра­ня­лі­ся 25 за­меж­ні­каў. Тром гра­ма­дзя­нам Бе­ла­ру­сі, якія аба­ра­ня­лі свае ра­бо­ты за мя­жой, па вы­ні­ках пе­ра­атэс­та­цыі ле­тась бы­ла пры­су­джа­на сту­пень кан­ды­да­та на­вук.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».