Еўра працягвае рост адносна долара. Можна лічыць, што ЗША прайгралі адну з самых важных бітваў — тактычную. Жорсткасць Еўрапейскага Цэнтрабанка, які часта прымаў непапулярныя рашэнні, дала плён.
Яшчэ больш цікавая сітуацыя з расійскім рублём. Усё новыя і новыя яго спробы вырвацца з-пад прэсінгу долара і еўра не прыводзяць да жаданых вынікаў. Зніжэнне, хоць і больш павольнае, не спыняецца. Днямі фінансавы аналітык Вадзім Ёсуб выказаў думку, што РФ нядрэнна было б прымаць ад Беларусі расійскія рублі ў разліках за энерганосьбіты: «Але, на жаль, пазіцыя Расіі — прадаваць энерганосьбіты толькі за долары».
І адносна беларускага рубля таксама наш сусед патаннеў — на 4 грашовыя адзінкі (мінус 1,4%) да 275,5. Долар падаражэў на 40 рублёў (плюс 0,4%) да 9710. Еўра таксама вырас: на 170 рублёў (плюс 1,3%) да 13310.
Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.
Пацікавіліся карэспандэнты «МС».
Пажылым людзям лепш хадзіць у ягады і грыбы з дарослымі дзецьмі.
Распавёў «Звяздзе» Се Сяаюн.
Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.