Вы тут

Міт­ра­па­літ Па­вел асвя­ціў храм у Ма­гі­лё­ве


Не­вя­ліч­кі храм у го­нар Свя­тых цар­скіх па­кут­ні­каў і ўсіх но­ва­па­кут­ні­каў і спа­вед­ні­каў ХХ ста­год­дзя, у якім ад­бы­ло­ся ўра­чыс­тае на­ба­жэн­ства, на­ват не змог змяс­ціць усіх ах­вот­ных. Але лю­дзі ме­лі маг­чы­масць па­чуць яго праз ды­на­мі­кі, якія бы­лі ўста­ля­ва­ны звон­ку хра­ма. Пад­час асвя­чэн­ня царк­вы міт­ра­па­літ Мін­скі і Слуц­кі Па­вел, Па­тры­яр­шы Эк­зарх усяе Бе­ла­ру­сі, уру­чыў уз­на­га­ро­ды Рус­кай пра­ва­слаў­най царк­вы ўсім, хто ўнёс уклад у яе бу­даў­ніц­тва. Ся­род іх — мэр Ма­гі­лё­ва Ула­дзі­мір Цу­ма­раў.

— Тыя лю­дзі, якія сён­ня бу­ду­юць хра­мы і ах­вя­ру­юць на іх, са­дзей­ні­ча­юць ад­ра­джэн­ню ду­хоў­нас­ці, — ад­зна­чыў міт­ра­па­літ. — Сён­ня ня­ма га­нен­няў на царк­ву, але мы пе­ра­жы­ва­ем но­вую спа­ку­су — спа­ку­су сва­бо­дай. Лю­дзі спа­ку­ша­юц­ца сва­бо­дай, ма­тэ­ры­яль­ны­мі вы­го­да­мі, ула­дай. Гэ­та ўсё ад без­ду­хоў­нас­ці. Ка­лі ба­ліць це­ла, мы ідзем да ўра­чоў, а ка­лі ду­ша — трэ­ба іс­ці ў храм.

Ма­гі­лёў — гэ­та пер­шы го­рад, які міт­ра­па­літ Па­вел на­вед­вае за ме­жа­мі сва­ёй епар­хіі. Ён ад­зна­чыў, што па­чы­наць сваё слу­жэн­не як Эк­зар­ха з асвя­чэн­ня ме­на­ві­та гэ­та­га хра­ма, які на­ват сва­ёй наз­вай сім­ва­лі­зуе ад­ра­джэн­не, — для яго вель­мі доб­ры знак.

— Тое, што ад­бы­ло­ся ў ХХ ста­год­дзі, тыя га­нен­ні на царк­ву — гэ­та гіс­то­рыя, — пад­крэс­ліў ён. — Лю­дзі ад­да­лі­лі­ся ад Бос­кай лас­кі, і лёс іх па­ка­раў. Але ўсё мя­ня­ец­ца. Я не­ад­на­ра­зо­ва ка­заў, што і з кан­фе­сі­я­мі, і з біз­не­сам, і з прос­ты­мі людзь­мі бу­ду су­пра­цоў­ні­чаць у кі­рун­ку ства­рэн­ня. Ча­сам лю­дзі пы­та­юц­ца, ці ёсць у мя­не во­ра­гі. Я ад­каз­ваю: іх не бы­ло і ня­ма. На­ват тыя, хто са мной спра­ба­ваў ва­ра­га­ваць, — не во­ра­гі мае, а даб­ра­дзеі. Яны на­строй­ва­лі мя­не на ма­літ­ву, ву­чы­лі не дра­маць, а дзей­ні­чаць дзе­ля Сла­вы Гос­па­да.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.