Вы тут

Пра­цу­ем ча­сам з мі­ну­сам


Cамае скла­да­нае фі­нан­са­вае ста­но­ві­шча на­зі­ра­ец­ца ў ры­ба­лоў­стве, а вось ар­га­ні­за­цыі ахо­вы зда­роўя імк­нуц­ца да са­ма­акуп­ляль­нас­ці.

Пры­нам­сі, як па­ве­да­мі­лі рэ­дак­цыі ў На­цы­я­наль­ным ста­тыс­тыч­ным ка­мі­тэ­це, ле­тась коль­касць страт­ных ар­га­ні­за­цый у на­шай кра­і­не па­вя­лі­чы­ла­ся амаль удвая.

Спе­цы­я­ліс­та­мі бы­ло пад­лі­ча­на, што па вы­ні­ках 2013 го­да страт­ны­мі бы­лі 752 ар­га­ні­за­цыі, ці 9,1% ад іх агуль­най коль­кас­ці (за 2012 — 426 ар­га­ні­за­цый, ці 5,2%). Су­ма чыс­тай стра­ты та­кіх сла­бых прад­пры­ем­стваў ле­тась скла­ла аж­но 8,8 трлн руб­лёў, або ў 2,6 ра­за больш, чым за 2012 год. Больш за ўсё страт­ных ар­га­ні­за­цый (удзель­ная ва­га да агуль­най коль­кас­ці) пры­па­дае на сфе­ру ры­ба­лоў­ства і ры­ба­вод­ства — 57,9%. У пра­мыс­ло­вас­ці до­ля прад­пры­ем­стваў, якія пра­цу­юць з мі­ну­сам, скла­дае 16,4%. На­ват па лі­ніі аб­слу­гоў­ван­ня (гас­ці­ні­цы і рэ­ста­ра­ны) бы­ло за­фік­са­ва­на 10,7% страт­ных ар­га­ні­за­цый. Уво­гу­ле ад­сут­ні­ча­юць страт­ныя струк­ту­ры ў сфе­ры фі­нан­са­вай дзей­нас­ці, а па ўста­но­вах ахо­вы зда­роўя і пра­да­стаў­лен­ня са­цы­яль­ных па­слуг удзель­ная ва­га страт­ных прад­пры­ем­стваў скла­дае толь­кі 2,2%. Асоб­на экс­пер­ты Бел­ста­та ад­зна­ча­юць, што больш за 22% ад усіх страт­ных ар­га­ні­за­цый ма­юць ста­ліч­ную «пра­піс­ку».

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?