Па звестках Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, на канец 2012 года ў краіне амаль 800 тысяч працоўных месцаў мелі шкодныя ўмовы — гэта амаль трэцяя частка ад усіх.
За 2013 год палепшаны ўмовы больш чым на 55 тысячах рабочых месцаў, у адпаведнасць з гігіенічнымі нормамі прыведзена 27 тысяч. Летась праведзена 539 экспертыз умоў працы, па выніках якіх наймальнікам выдадзена 77 прадпісанняў па ліквідацыі парушэнняў заканадаўства. Самае распаўсюджанае парушэнне — завышэнне адзнак у параўнанні з фактычным станам умоў працы для захавання кампенсацый, якія раней прадастаўляліся работнікам. 3 11 работнікамі адноўлены законныя правы на прадастаўленне гарантый і кампенсацый за працу са шкоднымі ці небяспечнымі ўмовамі.
Тым не менш летась на вытворчасці ў краіне загінула 168 чалавек (у 2012 годзе — 169), сумнае «лідарства» — у Мінскай, Віцебскай, Гродзенскай абласцях. Аднак часта выпадкі траўматызму і гібелі на працоўным месцы абумоўлены не толькі парушэннем нарматываў арганізацыі працы. Бяспека залежыць і ад саміх работнікаў. У прыватнасці, актуальным застаецца праблема ўжывання спіртных напояў і знаходжанне на працы ў нецвярозым стане. На думку намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Анатоля ТОЗІКА,
стаўленне наймальнікаў да работнікаў, якія п'янствуюць на вытворчасці, павінна быць больш строгае.
«З якім запісам у працоўнай кніжцы звальняюцца работнікі, заўважаныя ў п'янстве на рабочым месцы? Чаму яны дрэйфуюць з прадпрыемства на прадпрыемства? У працоўнай кніжцы павінен быць адпаведны запіс, каб наймальнік ведаў, каго ён прымае на работу», — лічыць віцэ-прэм'ер.
Паводле яго слоў, у краіне створана дастатковая нарматыўная прававая база для таго, каб забяспечыць элементарны парадак на рабочых месцах. «Расхлябанасць нясе сур'ёзную пагрозу эфектыўнасці работы эканомікі», — заўважыў Анатоль Тозік.
Дзіяна СЕРАДЗЮК
Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.