Вы тут

Хто каго?


На жаль, та­кое зда­ра­ец­ца. У кож­ным амаль кла­се (акра­мя, мо­жа, са­мых па­чат­ко­вых) заў­сё­ды зной­дзец­ца адзін аль­бо не­каль­кі вуч­няў, якія на ўро­ках па­вод­зяць ся­бе горш, чым ас­тат­нія. Пры­чым, ро­бяць гэ­та свя­до­ма і па­ста­ян­на… Як на­стаў­ні­ку на та­кое рэ­ага­ваць?

Агуль­на­га рэ­цэп­та, вя­до­ма ж, не іс­нуе, як не іс­нуе і адзі­най пры­чы­ны кеп­скіх па­во­дзін вуч­ня на ўро­ку. Бо ўсе маг­чы­мыя пры­чы­ны гэ­та­га мож­на ўмоў­на па­дзя­ліць на тры гру­пы.

Час­та (асаб­лі­ва ў ма­лод­шых кла­сах) вуч­ні па­ру­ша­юць дыс­цып­лі­ну з адзі­най мэ­тай: прос­та пры­цяг­нуць да ся­бе ўва­гу на­стаў­ні­ка. Для іх на­ват «сяр­дзі­тая» ўва­га лепш, чым ні­я­кай. За­ўва­жа­на: чым менш ува­гі атрым­лі­вае ву­чань у сям'і, тым боль­шая ве­ра­год­насць дрэн­ных па­во­дзін на ўро­ку. Але ка­лі ў ма­лод­шых кла­сах па­ру­шэн­не дыс­цып­лі­ны вуч­нем на­кі­ра­ва­на толь­кі на на­стаў­ні­ка, то ў ся­рэд­ніх (тым больш у ста­рэй­шых) кла­сах та­кім вуч­ням для пры­цяг­нен­ня ўва­гі па­трэб­на ўжо больш шы­ро­кая аў­ды­то­рыя: не толь­кі на­стаў­нік, але і ад­на­клас­ні­кі.

Дру­гая пры­чы­на — за­вы­ша­ная са­ма­ацэн­ка і, як вы­нік, імк­нен­не да лі­дар­ства ў кла­се, імк­нен­не быць пер­шым хоць у чым. З ву­чо­бай у та­кіх дзя­цей, як пра­ві­ла, не вель­мі, са спор­там яны так­са­ма не асаб­лі­ва сяб­ру­юць… За­ста­ец­ца адзі­ны спо­саб са­ма­ўзвыш­эн­ня: да­ка­заць уся­му кла­су сваю не­за­леж­насць ад на­стаў­ні­каў.

Та­кія вуч­ні не прос­та дрэн­на па­вод­зяць ся­бе на ўро­ку. Яны ўвесь час як бы кі­да­юць вы­клік, пра­ва­ку­юць, не рэ­агу­юць на за­ў-
ва­гі, дэ­ман­стра­тыў­на і ад­кры­та гу­ля­юць з ма­біль­ны­мі тэ­ле­фо­на­мі, жу­юць жуй­ку і г. д і да т. п. Спро­бы на­стаў­ні­ка хоць не­як пе­ра­шко­дзіць гэ­тым іх дзе­ян­ням мо­гуць вы­клі­каць у ад­каз вель­мі бур­ную рэ­ак­цыю: ад слёз і іс­тэ­ры­кі (гэ­та час­цей у дзяў­чат) да аб­раз і не­пры­ха­ва­най агрэ­сіі…

І, на­рэш­це, трэ­цяя пры­чы­на — эле­мен­тар­ная помс­та. Ву­чань дрэн­ны­мі сва­і­мі па­во­дзі­на­мі на ўро­ку быццам помс­ціць на­стаў­ні­ку (а час­та — і ад­на­клас­ні­кам) за боль і крыў­ду, якія на­нёс яму хтось­ці ін­шы: баць­ка, ста­рэй­шы брат, больш моц­ны пад­ле­так з су­сед­ня­га два­ра. Ад­помс­ціць сва­ім крыў­дзі­це­лям пад­ле­так па­куль не ў ста­не, а на­стаў­нік — вось ён, по­бач! Са­мая па­ды­хо­дзя­чая «мі­шэнь»!

Але які­мі б ні бы­лі са­праўд­ныя мэ­ты і ма­ты­вы, на­стаў­нік па­ві­нен не­як рэ­ага­ваць на гэ­та, асаб­лі­ва ка­лі ву­чань дэ­ман­стра­тыў­на зры­вае ўрок.

Са­мае пер­шае і са­мае га­лоў­нае: кант­ра­ля­ваць свае ад­моў­ныя эмо­цыі!

А яны, эмо­цыі, мо­гуць біць це­раз край. І гэ­та нар­маль­ная ча­ла­ве­чая рэ­ак­цыя, бо ву­чань зна­рок раз­бу­рае ву­чэб­ны пра­цэс, пе­ра­шка­джа­ю­чы пра­ца­ваць і вам, і кла­су. Так і хо­чац­ца вы­ка­заць гэ­та­му ня­год­ні­ку ўсё, што на ду­шы на­кі­пе­ла, а лепш і на­огул — сха­піць яго за шкір­ку, доб­ра­нька так тра­ся­нуць…

І толь­кі по­тым, са спаз­нен­нем усвя­до­міць, што ме­на­ві­та та­кой рэ­ак­цыі ён і ча­каў. І да­біў­ся свай­го. А зна­чыць, ме­на­ві­та ён (а не вы) вый­шаў пе­ра­мож­цам з ва­ша­га ўмоў­на­га «па­ядын­ку». І на на­ступ­ным уро­ку сі­ту­а­цыя мож­на паў­та­рыц­ца адзін да ад­на­го…

Так што, як бы там ні бы­ло, а эмо­цыі прый­дзец­ца стрым­лі­ваць. І не толь­кі эмо­цыі…

Кпі­ны ў ад­каз на здзек­лі­вую рэп­лі­ку вуч­ня так­са­ма не пры­ба­вяць вам аў­та­ры­тэ­ту, як і вы­смей­ван­не яго знеш­ня­га вы­гля­ду, пе­ра­драж­ні­ван­не ма­не­ры раз­маў­ляць, пры­цяг­нен­не да ва­ша­га ўза­ем­на­га кан­флік­ту ін­шых вуч­няў кла­са, тым больш ін­шых на­стаў­ні­каў… Усё гэ­та мо­жа па­дзей­ні­чаць на ней­кі ка­рот­кі час… але вы­нік той бу­дзе, хут­чэй за ўсё, ка­рот­ка­тэр­мі­но­вым…

Для па­чат­ку па­ста­рай­це­ся ўсвя­до­міць, ча­му ву­чань так ся­бе па­во­дзіць, і па­ста­рай­це­ся даць яму зра­зу­мець, што вы яму не во­раг, што вы ста­ві­це­ся да яго з та­кой жа па­ва­гай (і ўва­гай), як і да ўсіх ас­тат­ніх у кла­се. І ўсё гэ­та — спа­кой­ным доб­ра­зыч­лі­вым то­нам… Гэ­тым вы як бы пе­ра­хоп­лі­ва­е­це іні­цы­я­ты­ву ў па­ру­шаль­ні­ка дыс­цып­лі­ны: ён жа пад­свя­до­ма ча­кае ва­шых агрэ­сіў­ных дзе­ян­няў у ад­каз, а іх ня­ма! Зна­чыць, уся яго бра­ва­да не да­сяг­ну­ла мэ­ты…

Зра­зу­ме­ла ж, да­ваць па­ра­ды лёг­ка, а вось што да­ты­чыц­ца кан­крэт­на­га іх вы­ка­нан­ня…

Тут столь­кі ню­ан­саў: і асаб­лі­вас­ці псі­хі­кі са­мо­га па­ру­шаль­ні­ка, і ўза­е­ма­ад­но­сі­ны яго з ін­шы­мі вуч­нями кла­са, і стаў­лен­не да ва­ша­га прад­ме­та… Ды хі­ба ж усё пе­ра­лі­чыш?

І ўсё ж стрым­лі­вай­це эмо­цыі! Гэ­та га­лоў­нае… А ўсё ас­тат­няе, як той ка­заў, пры­кла­дзец­ца…

Ге­надзь АЎ­ЛА­СЕН­КА.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».