Вы тут

«Паляванне» на зло­дзея


Ад­ной­чы ў элект­рыч­цы па­чуў вель­мі ці­ка­вую гіс­то­рыю. Два па­жы­лыя ча­ла­ве­кі аб­мяр­коў­ва­лі між са­бой, як най­лепш аба­ра­ніць свае да­чы ад ама­та­раў да чу­жо­га даб­ра. Адзін з іх пры­га­даў па­дзеі з улас­на­га жыц­ця. Яшчэ ў са­вец­кі час ён быў ма­ра­ком да­лё­ка­га пла­ван­ня, та­му ад­сут­ні­чаў до­ма па не­каль­кі ме­ся­цаў за­пар.

Са­мо са­бой, яго жыл­лё як маг­ні­там пры­цяг­ва­ла да ся­бе зла­дзе­яў. Пас­ля двух аб­ра­ба­ван­няў ён уста­ля­ваў... гу­док са спі­са­на­га ка­раб­ля, каб ад­пуж­ваць з яго да­па­мо­гай ня­про­ша­ных гас­цей і, ка­лі што, «ста­віць на ву­шы» ўвесь пад'­езд. Ме­ха­нізм пус­ку спра­цоў­ваў пры не­санк­цы­я­на­ва­ным ад­чы­нен­ні дзвя­рэй. Ды ві­да­воч­на пе­ра­ста­ра­ў­-
ся ча­ла­век: двое зла­дзе­яў з-за вя­лі­кай ма­гут­нас­ці гу­ку аглух­лі на мес­цы. За гэ­та да­вя­ло­ся гас­па­да­ру ад­ка­заць пе­рад за­ко­нам. Але як — гэ­та так і за­ста­ло­ся за­гад­кай. Цяг­нік пад­ка­ціў да па­трэб­най стан­цыі...

А яшчэ ра­ней дзесь­ці па­чуў пра тое, як не­ка­то­рыя «вы­на­ход­лі­выя» аў­та­ама­та­ры да­гэ­туль ста­вяць кап­ка­ны по­бач з пе­дал­лю га­за. Зу­сім як у ле­ген­дар­най стуж­цы «Сце­ра­жы­ся аў­та­ма­бі­ля»... Ды вось толь­кі з-за та­ко­га ці­ха­га па­ля­ван­ня на «дзе­тач­кі­ных» мо­жа ў рэш­це рэшт мець вя­лі­кія праб­ле­мы сам гас­па­дар.

«Ча­ты­ры з пя­ці кра­дзя­жоў ад­бы­ва­юц­ца шля­хам воль­на­га до­сту­пу»

— За апош­нія га­ды кра­дзя­жоў у ста­лі­цы знач­на па­ме­не­ла, — га­во­рыць су­пра­цоў­нік ад­дзе­ла па рас­крыц­ці ква­тэр­ных кра­дзя­жоў упраў­лен­ня кры­мі­наль­на­га вы­шу­ку кры­мі­наль­най мі­лі­цыі ГУ­УС Мінск­ага гар­вы­кан­ка­ма Яў­ген Бо­кій.

Са­дзей­ні­чае гэ­та­му ак­тыў­ная пра­фі­лак­тыч­ная пра­ца, у тым лі­ку і з ра­ней су­дзі­мы­мі асо­ба­мі. Спра­ва ў тым, што ква­тэр­ная кра­жа лі­чыц­ца ква­лі­фі­ка­ва­ным зла­чын­ствам, на якое пе­ра­важ­на ідуць лю­дзі, якія ўжо не­ад­ной­чы да­гэ­туль кан­флік­та­ва­лі з за­ко­нам.

Ад­нак ле­тась мы за­рэ­гіст­ра­ва­лі пры­бліз­на паў­та­ры ты­ся­чы та­кіх вы­пад­каў. Пры­чым во­сем­дзе­сят пра­цэн­таў з іх ад­бы­лі­ся шля­хам воль­на­га до­сту­пу! Гэ­та зна­чыць, што кож­ны дзень пад пры­цэл ама­та­раў чу­жо­га даб­ра трап­ля­юць ча­ты­ры-пяць мін­скіх ква­тэр і пры­ват­ных да­моў. Рас­кры­ва­ец­ца ж сем з дзе­ся­ці та­кіх зла­чын­стваў.

Не трэ­ба ге­рой­ні­чаць

Уя­ві­це са­бе на­ступ­ную сі­ту­а­цыю. Вы — па­ляў­ні­чы, а зна­чыць, ма­е­це да­звол на за­хоў­ван­не зброі. Стрэль­ба ві­сіць у ва­шай ха­це на сця­не. Уна­чы вас абу­джае звон раз­бі­та­га шкла. Пер­шая дум­ка: у ха­ту за­браў­ся зло­дзей. Імк­лі­ва зры­ва­е­це са сця­ны стрэль­бу, пе­ра­за­ра­джа­е­це зброю, уры­ва­е­це­ся ў па­кой і ба­чы­це, як ня­про­ша­ны госць на кух­ні на­бі­вае мя­шок на­жы­тым да­бром. Вы пры­цэ­лі­лі­ся. Бліс­ну­ла по­лы­мя, грым­нуў стрэл... Зло­дзей ля­жыць на пад­ло­зе па­ра­не­ны або за­бі­ты. А што да­лей? Гэ­та ў кі­но ге­рой заўж­ды вы­хо­дзіць су­хім з ва­ды. У на­шай жа рэ­аль­нас­ці меч Фе­мі­ды мо­жа па­ра­зіць са­мо­га гас­па­да­ра...

— Ня­час­та, але та­кія «ран­дэ­ву» ад­бы­ва­юц­ца. Хут­чэй, мож­на ка­заць пра іх вы­пад­ко­вы ха­рак­тар, бо зло­дзей, вя­до­ма ж, ад­дае пе­ра­ва­гу та­му, каб за­стац­ца ін­ког­ні­та, — кан­ста­туе Яў­ген Бо­кій. — Све­жы прык­лад ад­быў­ся ўжо сё­ле­та. Гас­па­дар ад­па­чы­ваў у ква­тэ­ры пас­ля нач­ной зме­ны. Яго ўва­гу пры­цяг­ну­лі ней­кія не­зра­зу­ме­лыя гу­кі. Ні­бы­та хтось­ці кор­паў­ся ў за­мку. Ён ад­чы­ніў дзве­ры і ўба­чыў два­іх , якія тут жа рэ­ці­ра­ва­лі­ся. Па гэ­тым фак­це за­ве­дзе­на кры­мі­наль­ная спра­ва па ар­ты­ку­ле 205 Кры­мі­наль­на­га ко­дэк­са, як на за­мах на здзяйс­нен­не ква­тэр­най кра­жы.

Лепш за ўсё зло­дзею не пе­ра­шка­джаць у яго на­ме­рах збег­чы. Ён не­чым на­гад­вае па сва­іх па­во­дзі­нах за­цка­ва­на­га зве­ра, яко­му мо­жа прый­сці ў га­ла­ву не­ма­ве­да­ма што, каб вы­рвац­ца з паст­кі на во­лю. І хто ве­дае, што мо­жа ля­жаць у яго кі­шэ­ні?

Яў­ген Бо­кій пры­гад­вае ад­ну спра­ву, па якой ужо асу­джа­ны ві­на­ва­тыя. Муж і жон­ка прый­шлі да­до­му і ўба­чы­лі вы­рва­ную сар­ца­ві­ну зам­ка. Як толь­кі яны ад­чы­ні­лі дзве­ры, ім на­су­страч кі­ну­лі­ся два хлоп­цы. У ад­на­го з іх у ру­цэ быў ку­хон­ны нож, які, як вы­свет­лі­ла­ся пас­ля, быў так­са­ма ўкра­дзе­ны з ква­тэ­ры. Муж і жон­ка прос­та са­сту­пі­лі ім да­ро­гу. І пры­ня­лі пра­віль­нае ра­шэн­не — не ста­лі ге­рой­ні­чаць з ры­зы­кай для ўлас­на­га жыц­ця. Усё гэ­та бы­ло ква­лі­фі­ка­ва­на як ква­тэр­ны раз­бой.

Са­мае га­лоў­нае ў кры­тыч­най сі­ту­а­цыі — не пад­да­вац­ца эмо­цы­ям, а як ма­га хут­чэй вы­клі­каць мі­лі­цыю. Ад­ра­зу ж на­зы­ваць пры­кме­ты, ад­рас і на­пра­мак, ку­ды па­бег ня­ўда­лы зла­чын­ца. Блі­жэй­шы на­рад па­труль­на-па­ста­вой служ­бы ці ўнут­ра­ных войск у лі­ча­ныя хві­лі­ны атры­мае па­трэб­ную ін­фар­ма­цыю, і шан­цы за­тры­маць зло­дзея па «га­ра­чых сля­дах» рэз­ка па­вя­ліч­ва­юц­ца. Гэ­так бы­ло ўжо не­ад­ной­чы. Больш за тое, па­цяр­пе­лы мо­жа да­па­маг­чы ў скла­дан­ні ба­зы до­ка­заў, якая да­па­мо­жа пры апа­знан­ні зла­чын­цы. А як пра­ві­ла, та­кія ўчын­кі но­сяць сіс­тэм­ны, се­рый­ны ха­рак­тар.

— Ка­лі ж су­тыч­кі па­збег­нуць усё ж не ўда­ло­ся, то ўсё роў­на трэ­ба па­мя­таць аб тым, што за­кон мо­жа па­вяр­нуц­ца і су­праць аб­ра­ба­ва­на­га, — на­гад­вае су­раз­моў­ца. — Пер­шае пра­ві­ла, якое па­ві­нен вы­кон­ваць па­цяр­пе­лы, — гэ­та су­вы­мер­насць шко­ды. Па маг­чы­мас­ці, леп­шае для гас­па­да­ра — за­тры­маць ама­та­ра чу­жо­га з на­ня­сен­нем мі­ні­маль­най шко­ды яго зда­роўю.

Абек­тыў су­праць зло­дзея

А вось пры­ся­дзіб­ны ўчас­так лепш за ўсё аб­ста­ля­ваць ві­дэа­ка­ме­ра­мі, ка­лі на гэ­та, вя­до­ма, ёсць гро­шы. Лю­дзі, якія жа­да­юць кры­ху сэ­ка­но­міць, ста­вяць не са­праўд­ныя апа­ра­ты, а іх му­ля­жы. Ці да­па­ма­га­юць яны — ін­шая спра­ва.

Трэ­ба па­ста­віць доб­ры плот. Ра­за­браць цаг­ля­ную ці бе­тон­ную ага­ро­джу ку­ды скла­да­ней, чым­ ада­рваць дзве-тры струх­не­лыя дош­кі. Не­ка­то­рыя дач­ні­кі ра­ша­юць пад­рых­та­ваць «сюр­прыз» для зло­дзея і ўпо­тай пра­цяг­ва­юць ка­лю­чы дрот. Ды вось толь­кі за яго вы­ка­ры­стан­не мож­на тра­піць на ла­ву пад­суд­ных і са­мо­му: ка­лі той жа зла­мыс­нік моц­на па­ра­ніц­ца.

— Знач­ная до­ля зла­чын­стваў здзяйс­ня­ец­ца ме­на­ві­та ў пры­ват­ным сек­та­ры. Не­ка­то­рыя гра­ма­дзя­не па­вод­зяць ся­бе так, як быц­цам яны жы­вуць дзесь­ці ў глу­ха­ма­ні, дзе ўсе ўсіх ве­да­юць і да­вя­ра­юць ад­но ад­на­му. Але, на­прык­лад, ста­лі­ца — гэ­та вель­мі пры­ваб­нае мес­ца для тых жа гаст­ра­лё­раў. Та­му аба­вяз­ко­ва пад­трым­лі­вай­це доб­рыя ста­сун­кі з су­се­дзя­мі, — ра­іць су­раз­моў­ца. — Ка­лі яны за­ўва­жаць у ва­шым два­ры ка­гось­ці не­зна­ё­ма­га, то па­тэ­ле­фа­ну­юць у мі­лі­цыю.¦¦¦

Леп­ша­га срод­ку для ахо­вы жылля, чым ахоў­ная сіг­на­лі­за­цыя, па­куль не пры­ду­ма­на. Пры яе ўста­ноў­цы спе­цы­я­ліс­ты ра­яць не эка­но­міць. Мно­гія бла­кі­ру­юць толь­кі ўва­ход ці дзве­ры і вок­ны. Ад­нак не­бяс­пе­ка мо­жа пад­сце­ра­гаць і з ін­ша­га бо­ку. Зу­сім ня­даў­на ў Дзяр­жын­ску зла­дзеі ха­це­лі аб­ра­ба­ваць кра­му, пра­ла­маў­шы сцен­ку. Дзе­вяць га­доў та­му ў Мін­ску зла­чын­цам вель­мі «па­лю­бі­лі­ся» вен­ты­ля­цый­ныя шах­ты. Та­му поў­нас­цю аба­ро­няць ад ня­про­ша­ных гас­цей хі­ба што дат­чы­кі ру­ху.

Хтось­ці до­ма па­кі­дае са­ба­ку бай­цоў­скай па­ро­ды, каб «пра­ву­чыць» зло­дзея. Але і гэ­та не па­на­цэя: з жы­вё­ла­мі так­са­ма мо­гуць рас­пра­віц­ца. І са­мыя «на­ва­ро­ча­ныя» за­мкі і дзве­ры не ўра­ту­юць на сто пра­цэн­таў. Усе ме­ха­ніз­мы, што ства­рыў ча­ла­век, тэ­а­рэ­тыч­на мож­на ад­чы­ніць...

 

Май на ўва­зе!

Якія ж ар­ты­ку­лы Кры­мі­наль­на­га ко­дэк­са па­ві­нен ведаць гас­па­дар, каб са­мо­му не змя­ніць хат­ні ад­рас на ту­рэм­ны?

- Ар­ты­кул 144. Пры­чы­нен­не смер­ці па не­асця­рож­нас­ці ка­ра­ец­ца па­праў­чы­мі ра­бо­та­мі да двух га­доў, або аб­ме­жа­ван­нем во­лі да трох га­доў, або па­збаў­лен­нем во­лі на той жа тэр­мін. Ка­лі ж жыц­цё бы­ло ада­бра­на ў дзвюх ці больш асоб, то тэр­мін за кра­та­мі па­вя­ліч­ва­ец­ца да пя­ці га­доў.

- Ар­ты­кул 151. На­ўмыс­нае на­ня­сен­не цяж­ка­га або менш цяж­ка­га па­шко­джан­ня пры пе­ра­вы­шэн­ні мер, не­аб­ход­ных для за­тры­ман­ня зла­чын­цы. Мак­сі­маль­ная санк­цыя — да трох га­доў аб­ме­жа­ван­ня во­лі.

- Ар­ты­кул 153. На­ўмыс­нае на­ня­сен­не лёг­ка­га ця­лес­на­га па­шко­джан­ня. Са­мы гор­шы рас­клад мо­жа пры­вес­ці да трох ме­ся­цаў арыш­ту.

Ва­ляр'­ян Шклен­нік.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.