Вы тут

Фотаздымак з гісторыяй


Гар­та­ю­чы свой ся­мей­ны аль­бом, ве­тэ­ран пе­да­га­гіч­най пра­цы Ва­лян­ці­на Ша­па­ра­ва з вёс­кі Ста­рая Бе­лі­ца Го­мель­ска­га ра­ё­на ні­бы­та на­ноў пе­ра­жы­вае мі­ну­лае і пай­мен­на ўзгад­вае ўсю сваю не­ма­лень­кую сям'ю. Вы­ра­шы­ла яна па­дзя­ліц­ца гэ­ты­мі ўспа­мі­на­мі і з лю­бі­май га­зе­тай — усё ж ра­зам са «Звяз­дой», пры­зна­ец­ца, ці не больш за 50 га­доў!

20-12

З тых да­лё­кіх, пас­ля­ва­ен­ных ча­соў і па­ча­ла Ва­лян­ці­на Іва­наў­на свой апо­вед. «Вель­мі цяж­кае бы­ло жыц­цё та­ды, але вы­ру­ча­ла зям­ля-ма­тух­на, — уз­гад­вае на­ша чы­тач­ка. — Та­та ўвесь час ка­заў нам: «Дзе­ці, ша­нуй­це зя­мель­ку. Яна на­кор­міць, на­по­іць і адзе­не вас». Ця­пер так зям­лю не ша­ну­юць — шмат гас­па­да­роў ма­ла­дых, зда­ро­вых, а ўчаст­кі за­рас­та­юць пус­та­зел­лем...».

Баць­кі Ве­ры Іва­наў­ны па­жа­ні­лі­ся ў 1925 го­дзе: ён — уда­вец з 4 дзець­мі (2 сы­ны і 2 дач­кі) і яна — так­са­ма ўда­ва, з сы­нам. На­ра­дзі­лі­ся ў сям'і яшчэ 11 дзя­цей, але двое не­маў­лят бы­лі зу­сім сла­бень­кі­мі і пра­жы­лі ўся­го не­каль­кі дзён... У 1936 го­дзе ў Маск­ве ма­ма Ду­ня атры­ма­ла ста­тус ма­ці-ге­ра­і­ні і ад­па­вед­ны ор­дэн — за­ла­тую зор­ку, якую ўру­чаў сам Мак­сім Гор­кі. Зда­ва­ла­ся б, ад­на­вяс­коў­цам — а сям'я жы­ла ў не­вя­ліч­кім па­сёл­ку на 16 два­роў — толь­кі ра­да­вац­ца за су­сед­ку. «Але знай­шоў­ся ча­ла­век — ад­на­асоб­нік, які на­пі­саў у Маск­ву, што ня­пра­віль­на да­лі ма­ме ўзна­га­ро­ду, што ў яе чац­вё­ра чу­жых дзя­цей, — рас­па­вя­дае Ва­лян­ці­на Іва­наў­на. — Пры­еха­лі пра­вя­раль­шчы­кі і ста­лі пы­тац­ца ў дзя­цей, хто ім ма­ма. Усе ад­ка­за­лі, што ма­ма Ду­ня... А ка­лі ма­ма па­мер­ла, па­мя­таю, пры­ехаў па­сы­нак, і я ска­за­ла, які ён ма­лай­чы­на, што пры­ехаў па­ха­ваць ма­ча­ху. А ён мне: «Сяст­ра, не ка­жы так. Для ма­мы мы ўсе бы­лі род­ны­мі, а яна нам усім бы­ла ма­май». По­тым мае бра­ты і сёст­ры вы­бра­лі кож­ны свой шлях у жыц­ці: Ве­ра ста­ла фель­ча­рам, Ні­на і я — на­стаў­ні­ца­мі ма­лод­шых кла­саў, Лю­ба бы­ла і бух­гал­та­рам, і шэф-ку­харам, На­дзя — на­чаль­ні­кам пош­ты, Аляк­сей — пра­ра­бам; Пе­ця на 7 га­доў пай­шоў слу­жыць у марф­лот, по­тым пра­ца­ваў то­ка­рам; Яша стаў бры­га­дзі­рам, стар­шы­нёй сель­ска­га Са­ве­та; То­ня — фель­чар-аку­шэр­ка ад Бо­га, Аня — цы­руль­ні­ца, Зоя — пра­да­вач­ка, Шу­ра — трак­та­рыст, Іван — сле­сар. Яшчэ быў Ягор, да­слу­жыў­ся да лей­тэ­нан­та, за­гі­нуў на фін­скай вай­не...».

На пер­шым здым­ку, да­та­ва­ным 1954 го­дам, — ад­ны дзяў­ча­ты ва­кол ма­мы, ня­ма толь­кі ста­рэй­шай сяст­ры. Зле­ва на­пра­ва ста­яць То­ня, Ве­ра, Ва­ля, Зоя, Ні­на, ся­дзяць На­дзя і Лю­ба. На фо­та 1998 го­да, з Пра­вад­ной ня­дзе­лі, сяс­цёр толь­кі шэсць: у чыр­во­най су­кен­цы Ні­на, у цэнт­ры, над га­ла­вой хлоп­чы­ка, На­дзя (па­мер­ла ў 1999 г.), за ёю Лю­ба, на пер­шым пла­не ў ка­ля­ро­вай спад­ні­цы і блуз­цы ў квет­кі са­ма Ва­лян­ці­на Іва­наў­на, пад ру­ку яе тры­мае То­ня (па­мер­ла ў 2007 г.), а па­між сёст­ра­мі Ве­ра (ця­пер жы­ве ў Лат­віі), ас­тат­нія — пля­мен­ні­кі ды пля­мен­ні­цы, та­кія роз­ныя і та­кія род­ныя...

20-13

Ва­лян­ці­на Іва­наў­на пры­зна­ец­ца, што пас­ля пе­ра­не­се­на­га ін­суль­ту і не­каль­кіх апе­ра­цый вес­ці гас­па­дар­ку ёй цяж­ка, бо ха­дзіць трэ­ба з дву­ма кі­ёч­ка­мі. Але ўсё ад­но ад зям­лі-кар­мі­цель­кі яна не ад­маў­ля­ец­ца — тры­мае ка­зу і ку­рэй, за­ся­вае 5 со­так, ба­ла­зе, да­па­ма­га­юць сын і дач­ка, дый два ўну­кі і дзве ўнуч­кі пад­рас­та­юць. «А хі­ба гэ­та — не га­лоў­нае шчас­це ў жыц­ці? — рэ­зю­муе яна. — Так і ўсім звяз­доў­цам зы­чу зда­роў, шчас­ця, даб­ра­бы­ту і ла­ду ва ўсім».

* * *

Ша­ноў­ныя чы­та­чы! Да­вай­це па­гар­та­ем ся­мей­ныя аль­бо­мы ра­зам! Фо­та­здым­кі з гіс­то­ры­яй (не больш за тры здым­кі) да­сы­лай­це на рэ­дак­цый­ную пош­ту аль­бо элект­рон­ную скры­ню іnfо@zvуаzdа.mіnsk.bу. Аў­тар най­леп­ша­га фо­та з гіс­то­ры­яй бу­дзе ад­зна­ча­ны каш­тоў­ным пры­зам.

Ува­га! Да ўдзе­лу ў кон­кур­се НЕ ПРЫ­МА­ЮЦ­ЦА вя­сель­ныя фо­та­се­сіі, ле­таш­нія здым­кі з ку­рор­та і су­час­ныя фо­та дзя­цей. Ары­гі­на­лы да­сла­ных фо­та­здым­каў аба­вяз­ко­ва вяр­та­юц­ца аў­та­рам.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.