Вы тут

Працаваць на апя­рэджан­не


Ад­на з асноў­ных за­дач, якія сён­ня ста­яць пе­рад бе­ла­рус­кай на­ву­кай, — гэ­та не прос­та рас­пра­ца­ваць ім­парт­аза­мя­шчаль­ную пра­дук­цыю, але і пра­ца­ваць на апя­рэ­джан­не. Та­кое мер­ка­ван­не вы­ка­заў жур­на­ліс­там прэм'­ер-мі­ністр Бе­ла­ру­сі Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч па вы­ні­ках на­вед­ван­ня РУП «Ін­сты­тут мя­са-ма­лоч­най пра­мыс­ло­вас­ці» НАН, пе­рад­ае ка­рэс­пан­дэнт БЕЛ­ТА.

Ся­род пры­яры­тэт­ных на­прам­каў дзей­нас­ці ін­сты­ту­та — бія­тэх­на­ло­гіі, рас­пра­цоў­ка іна­ва­цый­най ім­парт­аза­мя­шчаль­най пра­дук­цыі. «Гэ­та дае маг­чы­масць вы­ра­шаць як хар­чо­выя пы­тан­ні, так і пы­тан­ні на­цы­я­наль­най бяс­пе­кі», — ска­заў прэм'­ер-мі­ністр. Пры гэ­тым ён звяр­нуў ува­гу, што сён­ня з'яў­ля­юц­ца ўсё но­выя і но­выя шта­мы, ві­ды пра­дук­цыі. «І ў гэ­тым пла­не трэ­ба не толь­кі зра­біць ім­парт­аза­мя­шчэн­не, але і ад­на­ча­со­ва апе­рад­жаль­ныя тэх­на­ло­гіі. Гэ­та зна­чыць, пра­ца­ваць на апя­рэ­джан­не», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік ура­да.

Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч пад­ра­бяз­на азна­ё­міў­ся з тым, што ро­біц­ца ў гэ­тым на­прам­ку Ін­сты­ту­там мя­са-ма­лоч­най пра­мыс­ло­вас­ці. У пры­ват­нас­ці, яму да­ла­жы­лі аб хо­дзе рэа­лі­за­цыі іна­ва­цый­на­га пра­ек­та «Тэх­ніч­нае пе­ра­ўзбра­ен­не до­след­на-тэх­на­ла­гіч­най вы­твор­час­ці РУП «Ін­сты­тут мя­са-ма­лоч­най пра­мыс­ло­вас­ці», 3‑і пус­ка­вы комп­лекс — ства­рэн­не на­ву­ка­ё­міс­тай бія­тэх­на­ла­гіч­най вы­твор­час­ці». Яго мэ­та — ства­рэн­не вы­твор­час­ці за­ма­ро­жа­ных бак­тэ­ры­яль­ных кан­цэнт­ра­таў для ма­лоч­най пра­мыс­ло­вас­ці ма­гут­нас­цю 40 т у год і су­хіх бак­кан­цэнт­ра­таў для бія­кан­сер­ван­таў для сі­ла­са­ван­ня рас­лін­най ма­сы (2,5 т у год).

У той жа дзень кі­раў­нік ура­да азна­ё­міў­ся з се­рый­най вы­твор­час­цю ААТ «Мін­скі за­вод ко­ла­вых ця­га­чоў» (МЗКЦ), хо­дам рэа­лі­за­цыі ін­вес­ты­цый­на­га пра­ек­та па комп­лекс­най ма­дэр­ні­за­цыі і тэх­ніч­ным пе­ра­асна­шчэн­ні вы­твор­час­ці. Па­вод­ле яго слоў, ра­бо­ту МЗКЦ мож­на ўзяць у якас­ці доб­ра­га пры­кла­ду для ін­шых: за­вод мо­жа на­гляд­на па­ка­заць, ча­го да­бі­ва­ец­ца ўрад ад ін­шых прад­пры­ем­стваў. Тут уда­ец­ца пра­віль­на спа­лу­чаць на­ву­ку, кан­струк­тар­скія кад­ры і, без­умоў­на, вы­со­ка­ква­лі­фі­ка­ва­ныя ра­бо­чыя кад­ры.

«Усе гэ­тыя пы­тан­ні вы­ра­ша­юц­ца да­во­лі па­спя­хо­ва. Але жыц­цё не ста­іць на мес­цы: ры­нак па­тра­буе но­вых вы­ра­баў, з'яў­ля­юц­ца но­выя кан­ку­рэн­ты, — ад­зна­чыў прэм'­ер-мі­ністр. — У су­вя­зі з гэ­тым ад­на з асноў­ных мэт май­го на­вед­ван­ня прад­пры­ем­ства — раз­гляд пад­рых­тоў­кі пра­ек­та ўка­за па бу­даў­ніц­тве прын­цы­по­ва но­ва­га за­во­да гід­ра­ме­ха­ніч­ных пе­ра­дач, які бу­дзе за­бяс­печ­ваць пра­дук­цы­яй не толь­кі гэ­та прад­пры­ем­ства, але і мно­гіх су­меж­ні­каў, у тым лі­ку ў Бе­ла­ру­сі».

У раз­мо­ве з жур­на­ліс­та­мі Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч пад­крэс­ліў: МЗКЦ — гэ­та на­ву­каё­міс­тае, іна­ва­цый­нае прад­пры­ем­ства, якое вы­раб­ляе перс­пек­тыў­ную пра­дук­цыю. «Сён­ня тут ары­ен­та­ва­ны ўжо не толь­кі на тра­ды­цый­ную пра­дук­цыю аба­рон­на­га комп­лек­су. Ідзе ды­вер­сі­фі­ка­цыя вы­твор­час­ці. Шмат тэх­ні­кі вы­пус­ка­ец­ца для гра­ма­дзян­скіх па­трэб або для тых і ін­шых», — ска­заў прэм'­ер-мі­ністр.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.