Вы тут

Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан: «Сучаснаму чалавеку трэба трымацца за веру і добрую сям'ю»


Пер­шае, чым здзі­віў мя­не ар­хі­епіс­кап Пін­скі і Лу­ні­нец­кі Стэ­фан, — сва­ёй над­звы­чай пры­го­жай, са­ка­ві­тай бе­ла­рус­кай мо­вай. Ака­за­ла­ся, ула­ды­ка ве­дае і лю­біць кла­січ­ную бе­ла­рус­кую лі­та­ра­ту­ру, пад­час гу­тар­кі не раз пры­во­дзіў вя­лі­кую коль­касць вер­ша­ва­ных рад­коў, не ўтой­ваў сва­ёй сім­па­тыі да твор­час­ці Яку­ба Ко­ла­са. Вы­свет­лі­ла­ся, што ар­хі­епіс­кап — даў­ні чы­тач на­шай га­зе­ты. Да чы­тан­ня «Звяз­ды» пры­звы­ча­іў­ся ў школь­ныя га­ды, га­зе­ту вы­піс­ва­лі баць­кі. На­ват у ар­міі, у да­лё­кай Турк­ме­ніі, атрым­лі­ваў бе­ла­рус­кую га­зе­ту, якую вы­пі­са­ла для яго сва­яч­ка. А сва­іх на­стаў­ніц бе­ла­рус­кай мо­вы, Тац­ця­ну Ва­сіль­еў­ну Са­ка­ло­ву і Ма­рыю Ар­цё­маў­ну Бу­рак, ула­ды­ка Стэ­фан і ця­пер згад­вае са­мы­мі леп­шы­мі сло­ва­мі.

21-13

За ад­ве­дзе­ны для гу­тар­кі час мы па­спе­лі аб­мер­ка­ваць асаб­лі­вас­ці па­лес­ка­га краю і па­лес­кай мен­таль­нас­ці, а так­са­ма не­ка­то­рыя праб­ле­мы су­час­на­га гра­мад­ства. Асаб­лі­ва не­па­ко­яць ар­хі­епіс­ка­па хі­бы ў ся­мей­ным вы­ха­ван­ні пад­рас­та­ю­ча­га па­ка­лен­ня, не­да­стат­ко­ва ад­каз­нае стаў­лен­не да ства­рэн­ня ма­ла­ды­мі ўлас­най сям'і, па­мян­шэн­не ду­хоў­нас­ці гра­мад­ства ў цэ­лым.

— Ша­ноў­ны ўла­ды­ка, рас­ка­жы­це, ха­ця б ко­рат­ка, пра свой шлях да ве­ры, да ду­хоў­на­га слу­жэн­ня.

— Ро­дам я з Чэр­вень­ска­га ра­ё­на Мін­скай воб­лас­ці. У ма­ім дзя­цін­стве гэ­та быў адзін з са­мых бяз­бож­ных ра­ё­наў Бе­ла­ру­сі. На той час у ім не за­ста­ло­ся ні­вод­най царк­вы. У ад­ным на­шым Смі­ла­віц­кім пры­хо­дзе бы­ло ра­ней тры хра­мы, а ў 30-я га­ды іх зруй­на­ва­лі і зні­шчы­лі. Ра­бі­лі ня­доб­рую спра­ву не якія-не­будзь пры­шэль­цы, а свае ж вяс­коў­цы. По­тым, як пра­ві­ла, мы чу­лі пра іх не­зайз­дрос­ны лёс. Ве­ча­ра­мі збі­ра­лі­ся ад­на­вяс­коў­цы, ус­па­мі­на­лі, як ра­ней ма­лі­лі­ся ў хра­ме, ад­зна­ча­лі свя­ты. У мно­гіх тра­ды­цыі пад­трым­лі­ва­лі­ся ў сем'­ях, лю­дзі за­хоў­ва­лі аб­ра­зы, у ня­дзе­лю не пра­ца­ва­лі, вя­лі­кія рэ­лі­гій­ныя свя­ты ад­зна­ча­лі па ха­тах. У царк­ву я ез­дзіў у Мінск ужо ў школь­ныя га­ды.

— Баць­кі на­кі­роў­ва­лі да Бо­га?

— Зу­сім не. Баць­кі пры­ві­ва­лі ін­та­рэс да ву­чо­бы. А да Бо­га я прый­шоў сам. Пас­ля служ­бы ў ста­ліч­ным хра­ме час­та за­хо­дзіў у вя­лі­кую кніж­ную кра­му. Там на той час бы­ло шмат бяз­бож­най лі­та­ра­ту­ры — цэ­лыя па­лі­цы. Але я пра­стой­ваў ля іх га­дзі­ны паў­та­ры-дзве і ўсё ж зна­хо­дзіў неш­та па­трэб­нае для ся­бе. Не­ка­то­рыя кні­гі мне здо­ра­ва па­маг­лі, там бы­ла ін­фар­ма­цыя, што се­я­ла су­мнен­ні і бу­дзі­ла ці­ка­васць. Ха­це­ла­ся са­мо­му знай­сці ад­ка­зы на мно­гія пы­тан­ні... Пас­ля ся­мі­год­кі па­сту­піў у сель­ска­гас­па­дар­чы тэх­ні­кум, вы­ву­чыў­ся на аг­ра­но­ма і атры­маў на­кі­ра­ван­не ў гас­па­дар­ку Па­стаў­ска­га ра­ё­на. У вёс­цы жы­лі два ста­рыя дзяд­кі, якія ней­кім чы­нам мя­не пры­кме­ці­лі, да­ва­лі чы­таць рэ­лі­гій­ныя кніж­кі. Вя­до­ма, упо­тай. По­тым тры га­ды ад­слу­жыў у вой­ску, у Турк­ме­ніі. Вяр­нуў­ся да­до­му, зноў пра­ца­ваў аг­ра­но­мам. А ў 1972 го­дзе па­сту­піў у Мас­коў­скую се­мі­на­рыю. Пас­ля се­мі­на­рыі бы­ла ака­дэ­мія. По­тым пра­ца­ваў у Жы­ро­ві­чах, і вось ужо 24-ы год — у Пін­скай епар­хіі.

— Чым ад­роз­ні­ва­ец­ца епар­хія два дзя­ся­ці­год­дзі та­му і ця­пер?

— Ка­лі я прый­шоў сю­ды на слу­жэн­не, у епар­хіі — гэ­та зна­чыць, у вась­мі ра­ё­нах воб­лас­ці — бы­ло 80 хра­маў, ця­пер іх амаль 180. Па­бу­да­ва­лі но­выя аль­бо ад­ра­дзі­лі ка­ля сот­ні цэрк­ваў. Сён­ня ўжо не толь­кі ў га­ра­дах, але і ў не­ка­то­рых вя­лі­кіх сель­скіх на­се­ле­ных пунк­тах па дзве царк­вы (у та­кіх, як Аль­ша­ны, Да­выд-Га­ра­док). Як час­та ка­жуць, прый­шоў час збі­раць ка­мя­ні, тыя, што па­рас­кі­да­лі пад­час бяз­бож­жа, ка­лі руй­на­ва­лі цэрк­вы. Ця­пер вось збі­ра­ем. Праў­да, на Па­лес­сі не столь­кі раз­бу­ры­лі і за­кры­лі, як у цэнт­раль­най і ўсход­няй Бе­ла­ру­сі. Але і тут мно­гае да­вя­ло­ся збі­раць, ад­наў­ляць.

Ра­дуе, што мно­гія лю­дзі па­цяг­ну­лі­ся да ве­ры, што ад­праў­ля­юць дзя­цей у ня­дзель­ныя шко­лы. А дзе­ці-слу­ха­чы на­шых школ, бы­вае, по­тым баць­коў агі­ту­юць прый­сці ў храм і за­поў­ніць пра­бе­лы ў рэ­лі­гій­ных ве­дах. Са­мыя пер­шыя на­вед­ні­кі ня­дзель­най шко­лы ўжо са­мі ста­лі баць­ка­мі і пры­вод­зяць сю­ды дзя­цей. Уся­го па епар­хіі лік та­кіх школ на­блі­жа­ец­ца да ста. Пры­ем­на, што не­ка­то­рыя да­рос­лыя ад­чу­лі па­трэ­бу ў ду­хоў­най асве­це. Пры ня­дзель­най шко­ле жа­но­ча­га ма­нас­ты­ра ў нас утва­ры­ла­ся гру­па да­рос­лых слу­ха­чоў, якія хо­дзяць на за­ня­ткі. Да­рос­лыя гру­пы ця­пер ёсць пры хра­мах амаль усіх рай­цэнт­раў.

— Апош­нім ча­сам шмат га­во­раць і пі­шуць пра са­цы­яль­нае слу­жэн­не пра­ва­слаў­най царк­вы. Якія са­мыя знач­ныя спра­вы на гэ­тай ні­ве ро­бяц­ца ў ва­шай епар­хіі?

— У Свя­той Во­лі Іва­цэ­віц­ка­га ра­ё­на слу­жыць ай­цец Мі­ка­лай, вя­лі­кі эн­ту­зі­яст ства­рэн­ня пры­тул­ку для тых, хто па роз­ных пры­чы­нах яго не мае. У вёс­цы ўзво­дзіц­ца дом, дзе змо­гуць атры­маць дах над га­ла­вой, ка­ва­лак хле­ба і сло­ва спа­га­ды тыя, хто мае ў гэ­тым вост­рую па­трэ­бу.

А ў Пін­ску вя­дзец­ца вя­лі­кая ра­бо­та па пад­рых­тоў­цы да ўзвя­дзен­ня цэнт­ра са­цы­яль­най да­па­мо­гі. Тут за­пла­на­ва­на раз­мяс­ціць дзі­ця­чы хос­піс, ад­дзя­лен­не рэ­абі­лі­та­цыі, пры­ту­лак для ста­рых. Нель­га ска­заць, што на­зва­ныя ўста­но­вы да­вя­дзец­ца па­чы­наць з ну­ля. Да­па­мо­гай хво­рым, адзі­но­кім, абяз­до­ле­ным пра­ва­слаў­ныя свя­та­ры і вер­ні­кі зай­ма­лі­ся і да гэ­та­га, толь­кі ў роз­ных мес­цах го­ра­да, у роз­ных пры­хо­дах. Цэнтр жа да­зво­ліць «звес­ці» доб­рую спра­ву ў ад­но мес­ца і па­шы­рыць на­шы маг­чы­мас­ці. У агуль­ным цэнт­ры на­ват хво­рыя лю­дзі змо­гуць адзін ад­на­го пад­трым­лі­ваць. Сю­ды ста­не маг­чы­мым за­лу­чаць больш ва­лан­цё­раў, асаб­лі­ва з лі­ку мо­ла­дзі. Гэ­тай дзей­нас­ці кі­раў­нік ад­дзе­ла са­цы­яль­на­га слу­жэн­ня епар­хіі ай­цец Сер­гій на­дае асаб­лі­вае зна­чэн­не. Пінск — мо­ла­дзе­вы го­рад, тут пра­цуе ўні­вер­сі­тэт, ёсць цэ­лы шэ­раг ся­рэд­ніх на­ву­чаль­ных уста­ноў. Вель­мі важ­на да доб­рай спра­вы пры­цяг­нуць як ма­га больш мо­ла­дзі. Ка­лі хлоп­цы і дзяў­ча­ты прый­дуць па­пра­ца­ваць у цэнтр, яны атры­ма­юць на ўсё жыц­цё бяс­цэн­ныя ўро­кі спа­га­ды, мі­ла­сэр­нас­ці, цяр­пен­ня. Гэ­та хоць кры­шач­ку да­па­мо­жа ім у да­лей­шым стаць доб­ры­мі баць­ка­мі, свя­до­мы­мі гра­ма­дзя­на­мі сва­ёй кра­і­ны.

Вя­лі­кая бя­да на­ша­га гра­мад­ства ў тым, што за­над­та шмат баць­коў не зай­ма­юц­ца вы­ха­ван­нем дзя­цей. Дзе­ці рас­туць са­мі па са­бе. А баць­кі, зна­хо­дзя­чы апраў­дан­не ў сва­ёй вя­лі­кай за­ня­тас­ці, ад­куп­ля­юц­ца ад дзя­цей да­ра­гі­мі цац­ка­мі, та­кі­мі, як кам­п'ю­тар. І што атрым­лі­ва­ец­ца? Дзі­ця не раз­ві­ва­ец­ца, не ду­мае, за яго ду­мае ма­шы­на. Ця­пер ста­ла амаль што нор­май, ка­лі з кам­п'ю­та­ра спіс­ва­юць са­чы­нен­ні, вы­кон­ва­юць та­кім чы­нам ін­шыя школь­ныя за­дан­ні. Ця­пе­раш­нія школь­ні­кі таб­лі­цу мно­жан­ня на па­мяць не ве­да­юць. У се­ці­ве, на жаль, юны ча­ла­век зна­хо­дзіць шмат та­го, што яму на­огул не па­трэб­на аль­бо пры­но­сіць шко­ду. Ка­лі неш­та ідзе не так, баць­кі і гра­мад­ства па­чы­на­юць шу­каць ві­на­ва­тых, ка­жуць, што шко­ла ві­на­ва­та. Я з гэ­тым не зго­дзен. Шко­ла са­праў­ды аслаб­ла апош­нім ча­сам. Але глы­бін­ныя пры­чы­ны праб­лем трэ­ба шу­каць у са­міх са­бе, у кож­най сям'і.

— І як жа мож­на пе­ра­адо­лець без­ду­хоў­насць, якой, на жаль, як ві­ру­сам, за­ра­жа­ец­ца пэў­ная част­ка ма­ла­до­га па­ка­лен­ня?

— Ка­лі ўваж­лі­ва чы­таць раз­ва­жан­ні стар­цаў, мож­на знай­сці та­кую дум­ку: мы зна­хо­дзім­ся ў па­да­рож­жы. Ду­хоў­ны сэнс па­да­рож­жа вель­мі вя­лі­кі. Па­мя­та­е­це, як Май­сей ва­дзіў па пус­ты­ні яў­рэй­скі на­род? Якая ж там ад­лег­ласць — з Егіп­та да Свя­той зям­лі, а яны іш­лі доў­гія со­рак га­доў. Та­кі пра­ме­жак ча­су быў па­трэ­бен, каб ста­рое па­ка­лен­не з яго дрэн­ны­мі звыч­ка­мі і ня­пра­віль­ны­мі ду­хоў­ны­мі ўста­ноў­ка­мі па­мер­ла, і на зме­ну яму прый­шло но­вае па­ка­лен­не, сва­бод­нае ад за­ган. Так і тут па­трэ­бен час, каб пе­ра­адо­лець пус­ты­ню бяз­бож­жа, атэ­із­му, шмат­лі­кіх пе­ра­мен і пе­ра­бу­доў. За пэў­ны час ча­ла­век му­сіць пе­ра­асэн­са­ваць сваё стаў­лен­не да ма­тэ­ры­яль­ных і ду­хоў­ных каш­тоў­нас­цяў. Вя­до­ма, шлях над­звы­чай цяж­кі. Тыя ж стар­цы га­ва­ры­лі: «Ка­лі б усе ра­зам ска­за­лі ад­на­ча­со­ва: «Гос­па­дзі, да­руй нам і па­мі­луй!», свет стаў бы леп­шым. Зда­ец­ца, прос­тая рэч, толь­кі ажыц­ця­віць яе не­маг­чы­ма. Да леп­ша­га нель­га прый­сці хут­ка.

— Ві­даць, ня­рэд­ка да вас звяр­та­юц­ца вер­ні­кі з пы­тан­нем, як жыць у ця­пе­раш­нім ня­прос­тым све­це, за што тры­мац­ца ду­шой? Што вы ад­каз­ва­е­це на та­кія ці па­доб­ныя пы­тан­ні?

— Тры­мац­ца трэ­ба най­перш за ве­ру, бо без ве­ры ні­ку­ды не сту­піш... А дру­гое, трэ­ба тры­мац­ца за доб­рую сям'ю. Адзін з вель­мі ша­ноў­ных на­шых свя­та­роў ска­заў мне ад­ной­чы: «У наш час сям'я — най­боль­шы ду­хоў­ны подз­віг». Так яно і ёсць. Ча­ла­век, які стаў доб­рым ся­мей­ні­кам, за­слу­гоў­вае най­леп­шай па­хва­лы. Бо ў сям'і мож­на на­ву­чыц­ца спа­га­дзе і цяр­пен­ню, на­ву­чыц­ца кла­па­ціц­ца пра ін­ша­га, пе­ра­адо­лець улас­ны эга­ізм. А на прак­ты­цы мы ба­чым: пра­цэнт раз­во­даў у ад­но­сі­нах да шлю­баў не­дзе да­хо­дзіць да па­ла­ві­ны. Раз­вод­зяц­ца лю­дзі, якія пра­жы­лі ў шлю­бе не толь­кі год-два, але і дзе­сяць, пят­нац­цаць, двац­цаць га­доў. На ма­ім пра­цоў­ным ста­ле ёсць па­пка, дзе за­фік­са­ва­на ска­са­ван­не шлю­баў тых лю­дзей, якія вян­ча­лі­ся ў царк­ве. Тут за­хоў­ва­юц­ца гіс­то­рыі, якія ў пэў­най сту­пе­ні ад­люст­роў­ва­юць стан гра­мад­ства. А ён ха­рак­та­ры­зу­ец­ца тым, што лю­дзі не­сур'­ёз­на ста­вяц­ца да са­ма­га га­лоў­на­га ў жыц­ці кож­на­га — да ства­рэн­ня сям'і.

Да мя­не га­ды два та­му пры­хо­дзі­ла ад­на па­ра. Яны не пра­жы­лі ў шлю­бе ні дня і прый­шлі раз­во­дзіц­ца. Ма­ла­дыя лю­дзі рас­пі­са­лі­ся, па­вян­ча­лі­ся, а за вя­сель­ным ста­лом дзве свац­ці не знай­шлі агуль­най мо­вы. У вы­ні­ку кан­флік­ту па­між ма­ці жа­ні­ха і ня­вес­ты вя­сел­ле прос­та ра­за­гна­лі. Гэ­тая гіс­то­рыя па­доб­на да анек­до­та, але, на жаль, гэ­та чыс­тая праў­да...

Ра­ней у бе­ла­рус­кай вёс­цы, ды і не толь­кі ў вёс­цы, у тра­ды­цыі па­на­ва­ла ін­шае стаў­лен­не да шлю­бу. Без баць­коў­ска­га бла­сла­вен­ня ні­хто пад вя­нец не ішоў. Ця­пер зго­ды не пы­та­юць, над ра­шэн­нем доў­га не ду­ма­юць, і вы­ні­кі не пры­му­ша­юць ся­бе ча­каць.

Зна­чыць, не­да­стат­ко­ва пе­ра­ка­наў­ча мы да­во­дзім ма­ла­до­му па­ка­лен­ню, што сям'я — гэ­та ма­лая царк­ва, ас­но­ва ўся­го. Бу­дзе моц­ная сям'я — бу­дзе моц­ная дзяр­жа­ва. Так бы­ло спа­кон вя­коў на на­шай зям­лі. Але за апош­няе ста­год­дзе стра­ча­на ня­ма­ла тра­ды­цый, якія ме­лі ўплыў на ду­хоў­ны стан гра­мад­ства. Я ка­жу пра па­ша­ну да сва­іх ка­ра­нёў, са­ма­быт­нас­ці, ве­ры баць­коў і дзя­доў. Хоць тут, на Па­лес­сі, што пры­ем­на, мно­гае за­ста­ло­ся, праў­да, най­больш у ася­род­ку ста­рэй­ша­га па­ка­лен­ня. Вяс­коў­цы не за­бы­лі­ся пра звы­чаі прод­каў, не вы­кі­ну­лі на­род­ны кас­цюм. Ка­лі ў Жы­ро­ві­чы на 20 мая з'яз­джа­юц­ца вер­ні­кі, то да­выд-га­ра­доц­кіх жан­чын мож­на лёг­ка ад­роз­ніць па ад­мыс­ло­вых га­лаў­ных убо­рах. Жы­хар­кі ган­ца­віц­кіх вё­сак вы­лу­ча­юц­ца яр­кі­мі ко­ле­ра­мі сва­іх стро­яў. Пры­ем­на, што і ў ха­тах мно­гіх па­лес­кіх гас­па­дынь за­хоў­ва­юц­ца вы­шыў­кі, аб­ру­сы, адзен­не з ча­соў іх ба­буль і ма­туль. Па­ле­шу­кі — лю­дзі раз­важ­лі­выя, ня­спеш­ныя ў пры­няц­ці ра­шэн­няў, ра­зам з тым на­стой­лі­выя, пра­ца­ві­тыя.

— Та­кія, які­мі апі­саў іх Якуб Ко­лас у сва­ім ра­ма­не «На ро­ста­нях»?

— Так, усё апі­са­на праў­дзі­ва, і мно­гае ак­ту­аль­на. Тут жа спрэс ко­ла­саў­скія мяс­ці­ны, дзе ён ма­ла­дым на­стаў­ні­чаў: і Пін­ка­ві­чы, і Лю­сі­на. Да­рэ­чы, Кан­стан­цін Міц­ке­віч вян­чаў­ся са сва­ёй жон­кай Ма­ры­яй Дзміт­ры­еў­най у на­шай Свя­та-Вар­ва­рын­скай царк­ве. У яго тво­ры на­пі­са­на, што вян­ча­лі­ся ма­ла­дыя на­стаў­ні­кі ў чы­гу­нач­най царк­ве. Я ня­даў­на знай­шоў звест­кі, што Пін­ская Вар­ва­рын­ская царк­ва бы­ла пе­ра­да­дзе­на чы­гу­нач­на­му ве­дам­ству ў 1906 го­дзе. Зна­чыць, га­вор­ка ідзе ме­на­ві­та пра гэ­тую царк­ву. Ду­маю, бы­ло б ня­ліш­нім з гэ­тай на­го­ды змяс­ціць ме­ма­ры­яль­ную дош­ку на бу­дын­ку хра­ма. Ёсць жа та­кая дош­ка на са­бо­ры ў Маск­ве, дзе вян­чаў­ся Пуш­кін.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ

Да­вед­ка «Звяз­ды»

Ар­хі­епіс­кап Стэ­фан (Ігар Пят­ро­віч Кор­зун) на­ра­дзіў­ся ў 1944 го­дзе ў вёс­цы Кор­зу­ны Чэр­вень­ска­га ра­ё­на Мін­скай воб­лас­ці. У 1975 го­дзе скон­чыў Мас­коў­скую ду­хоў­ную се­мі­на­рыю, а ў 1979 го­дзе — Мас­коў­скую ду­хоў­ную ака­дэ­мію са сту­пен­ню кан­ды­да­та ба­га­слоўя. У 1989-1990 га­ды — рэк­тар Мін­скай ду­хоў­най се­мі­на­рыі. З 4 са­ка­ві­ка 1990 го­да — епіс­кап Пін­скі і Лу­ні­нец­кі. 25 лю­та­га 2000 го­да ўзве­дзе­ны ў сан ар­хі­епіс­ка­па. Уз­на­га­ро­джа­ны ор­дэ­нам пра­па­доб­на­га Сер­гія Ра­да­неж­ска­га ІІІ сту­пе­ні, ор­дэ­нам пра­па­доб­на­га Сер­гія Ра­да­неж­ска­га ІІ сту­пе­ні, ор­дэ­нам свя­то­га даб­ра­вер­на­га Да­ні­і­ла Мас­коў­ска­га ІІ сту­пе­ні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».