Вы тут

Банк­руц­тва «Ды­ва­ноў Брэс­та»: фі­нал ці па­ча­так но­ва­га эта­пу?


Не­ка­лі вя­до­мае на тэ­ры­то­рыі ўся­го Са­вец­ка­га Са­ю­за прад­пры­ем­ства «Ды­ва­ны Брэс­та» пе­ра­жы­вае глы­бо­кі кры­зіс. Праб­ле­мы на вы­твор­час­ці па­ча­лі­ся яшчэ ў 90-х га­дах, ка­лі прад­пры­ем­ства ўзя­ло вя­лі­кі ва­лют­ны крэ­дыт, а раз­лі­чыц­ца свое­ча­со­ва не здо­ле­ла, і даў­гі па­ча­лі на­рас­таць. На­за­па­шва­лі­ся не толь­кі за­па­зы­ча­нас­ці па пла­ця­жах, але і га­то­вая пра­дук­цыя на скла­дах.

Не­каль­кі ра­зоў на прад­пры­ем­стве і ў «ка­лі­до­рах ула­ды» рас­пра­цоў­ва­лі­ся пра­гра­мы па вы­ха­дзе з кры­зі­су, скла­да­лі­ся біз­нес-пла­ны, пад іх вы­дат­коў­ва­лі­ся срод­кі. Але пе­ра­ла­маць сі­ту­а­цыю ка­рэн­ным чы­нам так і не ўда­ло­ся.

Апош­ні раз ле­тась прад­пры­ем­ству вы­дзе­лі­лі 80 міль­яр­даў руб­лёў з бюд­жэ­ту на ма­дэр­ні­за­цыю вы­твор­час­ці. На гэ­тыя гро­шы бы­ло на­бы­та но­вае аб­ста­ля­ван­не, тэх­на­ло­гіі, пра­ве­дзе­на ра­бо­та па ства­рэн­ні сіс­тэ­мы за­ку­пак сы­ра­ві­ны. Але на сён­ня «Ды­ва­ны Брэс­та» зноў ма­юць крэ­ды­тор­скую за­па­зы­ча­насць у су­ме 26 міль­яр­даў руб­лёў, бан­каў­скую — 87 міль­яр­даў.

На па­за­чар­го­вым схо­дзе ак­цы­я­не­раў, у якім бра­лі ўдзел прад­стаў­ні­кі кі­раў­ніц­тва абл­вы­кан­ка­ма і кан­цэр­на «Бел­легп­рам», вы­ра­шы­лі рас­па­чаць пра­цэ­ду­ру банк­руц­тва. Да­лей­шы лёс бы­ло­га пра­мыс­ло­ва­га гі­ган­та па­ві­нен вы­ра­шаць эка­на­міч­ны суд Брэсц­кай воб­лас­ці. Суд жа і вы­зна­чыць: па­трэб­на са­на­цыя ці лік­ві­да­цыя прад­пры­ем­ства.

За апош­няе дзе­ся­ці­год­дзе на ААТ па­мя­ня­лі­ся ча­ты­ры кі­раў­ні­кі. Ця­пе­раш­ні ды­рэк­тар «ды­ва­но­ва­га» прад­пры­ем­ства Ле­а­нід Шол­ка­вы лі­чыць, што са­на­цыя — гэ­та зна­чыць, азда­раў­лен­не за­во­да — цал­кам маг­чы­мае. Па­вод­ле яго слоў, апош­нім ча­сам бы­ла пра­ве­дзе­на ве­лі­зар­ная ра­бо­та па ма­дэр­ні­за­цыі вы­твор­час­ці, якая мо­жа стаць ас­но­вай азда­раў­лен­ня эка­но­мі­кі. Ця­пер трэ­ба ча­каць ра­шэн­ня су­да.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.