Вы тут

Пра Эшлі, Гары і Юнону


Учо­ра, 20 лю­та­га, бе­ла­рус­кія алім­пій­цы бы­лі воль­ныя ад спа­бор­ніц­тваў і пры­свя­ці­лі гэ­ты дзень ад­па­чын­ку. Тым больш што на­двор'е ста­ла на­ладж­вац­ца: зноў па-вес­на­во­му пры­гра­вае сон­ца. А сён­ня ўве­ча­ры прой­дзе жа­но­чая бія­тлон­ная эс­та­фе­та, у якой трох­ра­зо­вая чэм­пі­ён­ка Гуль­няў Да­р'я До­мра­ча­ва і яе сяб­роў­кі зноў бу­дуць зма­гац­ца на скла­да­най, але та­кой шчас­лі­вай для нас тра­се. Бу­дзем спа­дзя­вац­ца — за пе­ра­мо­гу. У су­бо­ту — эс­та­фе­та муж­чын­ская, у ня­дзе­лю — лыж­ныя гон­кі муж­чын з агуль­на­га стар­ту на 50 кі­ла­мет­раў.

21-3

А сён­ня, ка­лі на­шы спарт­сме­ны ўзя­лі «дзень ці­шы­ні», мы рас­ка­жам пра ін­шыя на­ві­ны алім­пій­ска­га Со­чы.

Па­за­ўчо­ра, ня­гле­дзя­чы на па­ха­ла­дан­не і дождж, мно­гія ба­лель­шчы­кі з са­май ра­ні­цы цяг­ну­лі­ся ў спар­тыў­ны комп­лекс «Ру­жа Ху­тар», які ўяў­ляе са­бой адзі­ны аб'­ект для пра­вя­дзен­ня спа­бор­ніц­тваў па ўсіх гар­на­лыж­ных дыс­цып­лі­нах: хут­кас­ны спуск, кам­бі­на­цыі (хут­кас­ны спуск і сла­лам), сла­лам-су­пер­гі­гант і сла­лам-гі­гант.

Вя­до­ма, уба­чыць ад­ра­зу ўсе спа­бор­ніц­твы не­маг­чы­ма: яны пра­вод­зяц­ца ў роз­ны час. Але на­го­да на­ве­дац­ца ту­ды бы­ла: усе ха­це­лі ўба­чыць вы­ступ­лен­не дэ­бю­тант­кі Алім­пі­я­ды з да­лё­ка­га Тай­лан­да — Ва­на­корн. Яе, праў­да, ве­да­юць пад дру­гім іме­нем — Ва­нэ­са Мэй, скры­пач­ка і кам­па­зі­тар

.

Ва­нэ­са пры аша­лам­ляль­най пад­трым­цы роз­на­га­ло­сай пуб­лі­кі за­ня­ла 67-е мес­ца ў гі­ганц­кім сла­ла­ме. «Ра­сія мо­жа га­на­рыц­ца Со­чы, за­яві­ла яна жур­на­ліс­там. — Тут бы­ла пра­ве­дзе­на вя­лі­кая ар­га­ні­за­цый­ная ра­бо­та. Ка­лі ты зна­хо­дзіш­ся ўнут­ры па­дзеі, то ра­зу­ме­еш, што наса­мрэч спра­ве ха­ва­ец­ца за ін­фар­ма­цый­най за­сло­най. Асаб­лі­ва я шчас­лі­вая быць тут і ўпэў­не­на, што яшчэ не раз пры­еду ў Ра­сію. У тым лі­ку і для та­го, каб па­ка­тац­ца на лы­жах».

Па­вод­ле слоў зна­ка­мі­тас­ці, ура­жан­не ад Со­чы ёй кры­ху са­пса­ва­ла толь­кі на­двор'е, якое, у ад­роз­нен­не ад мі­ну­лых алім­пій­скіх дзён, бы­ло даждж­лі­вым. «Але ўсё ас­тат­няе зроб­ле­на на «вы­дат­на», — ад­зна­чы­ла яна. Рас­ка­за­ла Мэй і пра тое, ча­му яна на­огул вы­ра­шы­ла ў свае 35 га­доў па­спра­ба­ваць сі­лы ў пра­фе­сій­ным спор­це. «Праз кож­ныя дзе­сяць га­доў свай­го жыц­ця, як мне зда­ец­ца, кож­ны ча­ла­век прос­та па­ві­нен па­кор­пац­ца ў са­бе і ад­кры­ваць што-не­будзь но­вае. Гэ­та маг­чы­ма на­ват та­ды, ка­лі ты ра­зу­ме­еш, што не да­сяг­неш вы­шынь у сва­ім па­чы­нан­ні. Быць за­хоп­ле­ным чым-не­будзь ні­ко­лі не поз­на. Ка­лі хтось­ці вы­ра­шыць па­чаць гу­ляць на скрып­цы — ка­лі лас­ка! Ты мо­жаш не быць вы­дат­ным вы­ка­наў­цам-му­зы­кан­там, але гэ­та мо­жа пры­но­сіць та­бе за­да­валь­нен­не. Мож­на іг­раць хоць для ся­бе, хоць для ін­шых... Праў­да, як мне зда­ец­ца, гар­на­лыж­ны спорт больш ві­до­вішч­ны, чым вы­ка­нан­не кам­па­зі­цый на скрып­цы. Та­му для мя­не вы­ступ­лен­не тут — гэ­та спро­ба да­ка­заць, што ўзрост не пе­ра­шко­да для но­вых ад­крыц­цяў», — ска­за­ла яна.

«Ці за­вяр­шу я кар'­е­ру пас­ля Алім­пі­я­ды? Ды я толь­кі два ме­ся­цы та­му па­ча­ла спа­бор­ні­чаць на пра­фе­сій­ным уз­роў­ні. Алім­пі­я­да — най­вя­лік­шая па­дзея на пла­не­це Зям­ля. І вы­сту­паць тут ра­зам з най­мац­ней­шы­мі гар­на­лыж­ні­ка­мі све­ту да­ра­го­га каш­туе», — да­да­ла яна.

У за­клю­чэн­не Мэй пры­зна­ла­ся, што не пры­вез­ла ў Со­чы сваю зна­ка­мі­тую скрып­ку, бо не за­ха­це­ла, каб тая «пры­раў­на­ва­ла» яе да лы­жаў.

Што ж, Ва­нэ­са Мэй па­цвер­дзі­ла ў чар­го­вы раз га­лоў­ны прын­цып алім­пій­ска­га ру­ху: важ­ная не толь­кі пе­ра­мо­га, важ­ны сам удзел у спар­тыў­ным спа­бор­ніц­тве. Алім­пі­я­да для яе скон­ча­на. І зу­сім ня­важ­на, якую ацэн­ку да­дуць яе вы­ступ­лен­ню спе­цы­я­ліс­ты і ба­лель­шчы­кі ў та­кім да­лё­кім ад­сюль і зу­сім бяс­снеж­ным Тай­лан­дзе.

За­тое вы­ступ­лен­не кож­на­га прад­стаў­ні­ка Ра­сіі тут, на іх ра­дзі­ме, вы­клі­кае шквал эмо­цый — ста­ноў­чых ці рас­ча­ра­ва­ных. Ужо ўчо­ра ўсе ста­лі ка­заць, што Алім­пі­я­да для Ра­сіі скон­чы­ла­ся заў­час­на. Тут лі­чаць так: мож­на прай­граць усё, што за­ўгод­на, лю­быя спа­бор­ніц­твы на Алім­пі­я­дзе і ад­на­ча­со­ва ўсё... вый­граць. Усё за­ле­жыць ад та­го, як вы­сту­піць на­цы­я­наль­ная ха­кей­ная дру­жы­на. У се­ра­ду на ста­дыі чвэрць­фі­на­лу ра­сі­я­не са­сту­пі­лі фі­нам. Як пры­зна­юц­ца ра­сій­скія ба­лель­шчы­кі, больш чор­на­га дня і ўя­віць са­бе цяж­ка — на сва­ёй, хат­няй, Алім­пі­я­дзе так ра­на сыс­ці з дыс­тан­цыі. За ка­го ця­пер «хва­рэць» — за аме­ры­кан­цаў, ка­над­цаў ці, мо­жа, ла­ты­шоў, якія ў чар­го­вы раз ско­чы­лі вы­шэй за га­ла­ву і па­зма­га­юц­ца ў паў­фі­на­ле? Ды­ле­ма — што ні ка­жы­це...

Між тым, па­ра­жэн­не гэ­тае, як, ака­за­ла­ся, бы­ло не­вы­пад­ко­вым, яно бы­ло прад­ка­за­на. Дзве мяс­цо­выя выд­ры з Ма­цэс­цін­ска­га аква­ры­у­ма — Эш­лі і Га­ры — па пры­кла­дзе сла­ву­та­га вась­мі­но­га Паў­ля з Гер­ма­ніі ўзя­лі­ся прад­каз­ваць вы­ні­кі алім­пій­скіх спа­бор­ніц­тваў. І яны ўжо па­спе­лі вы­зна­чыц­ца не адзін раз. У нас бы­ла маг­чы­масць па­на­зі­раць за іх «ра­бо­тай» з да­па­мо­гай на­мес­ні­ка ды­рэк­та­ра Со­чын­ска­га аква­ры­у­ма Жан­ны За­зі­най.

— Збы­ло­ся ўжо не ад­но прад­ка­зан­не звяр­коў, — рас­каз­вае Жан­на. — Так, на­прык­лад, спраў­дзі­лі­ся зы­хо­ды ха­кей­ных мат­чаў муж­чын­скай збор­най Ра­сіі са сла­вен­ца­мі, аме­ры­кан­ца­мі і сла­ва­ка­мі. У жа­но­чым ха­кеі яны прад­ка­за­лі пе­ра­мо­гу ра­сі­ян­кам у гуль­нях з нем­ка­мі і япон­ка­мі і па­ра­жэн­не ў мат­чы са Шве­цы­яй, на­ват ад­га­да­лі зняц­це Плю­шчан­кі з ін­ды­ві­ду­аль­на­га тур­ні­ру, якое на­ра­бі­ла столь­кі шу­му. Ка­лі ў ва­ду кі­ну­лі два коль­цы, якія сім­ва­лі­за­ва­лі Ра­сію і Япо­нію, Га­ры, апя­рэдж­ва­ю­чы сяб­роў­ку, ад­ра­зу вы­цяг­нуў коль­ца з над­пі­сам «Япо­нія», а да дру­го­га, «ра­сій­ска­га», на­ват не да­кра­нуў­ся. У тан­цах на лё­дзе, на дум­ку выд­ры, пер­шай па­він­на стаць па­ра з ЗША, дру­гім — ра­сій­скі ду­эт, а па­ра з Ка­на­ды возь­ме «брон­зу».

Тое ж зда­ры­ла­ся з мат­чам Ра­сія — Фін­лян­дыя. Двой­чы кі­да­лі ім коль­цы, і двой­чы Га­ры вы­цяг­ваў тое, на якім быў над­піс «Фін­лян­дыя». Мы тут не ха­це­лі вя­лі­ка­га шу­му і да ча­су аб гэ­тым не рас­каз­ва­лі. Але ёсць ві­дэа­за­піс, які гэ­та па­цвяр­джае. На жаль...

Ка­жуць так­са­ма, што да­ве­дац­ца пра пе­ра­мож­цаў спа­бор­ніц­тваў мож­на і ў дэль­фі­на па мя­нуш­цы Юно­на з дэль­фі­на­рыя Ад­ле­ра. Праў­да, на дум­ку ар­га­ні­за­та­раў ак­цый, дак­лад­насць прад­ка­зан­няў — не га­лоў­ная мэ­та. Знач­на важ­ней пры­цяг­нуць ува­гу да не­аб­ход­нас­ці за­ха­ван­ня на зям­лі рэд­кіх ві­даў жы­вёл. Дэль­фі­на Юно­ну не­каль­кі га­доў та­му ўда­ло­ся пе­ра­ха­піць з рук бра­кань­е­раў у Ці­хім акі­я­не. Са­мку пе­ра­вез­лі ў Со­чы і змяс­ці­лі ў дэль­фі­на­рыі мяс­цо­ва­га пар­ку Рыў­е­ра. Там яна пры­жы­ла­ся і ця­пер, акра­мя звы­чай­ных за­баў­ляль­ных вы­ступ­лен­няў, зай­ма­ец­ца так­са­ма дэль­фі­на­тэ­ра­пі­яй.

Ра­ней Юно­на «чы­та­ла» пол дзі­ця­ці для бу­ду­чых мам. Ме­то­ды­ка бы­ла прос­тая: па­дзя­ліў­шы ліст на дзве част­кі і па­зна­чыў­шы іх, ад­па­вед­на, лі­та­ра­мі «м» і «д», да­ва­лі дэль­фі­ну пэнд­злік і фар­бы. Юно­на за­фар­боў­ва­ла ад­но з па­лёў і та­кім чы­нам прад­каз­ва­ла, на­ро­дзіц­ца хлоп­чык ці дзяў­чын­ка. Для спа­бор­ніц­тваў на Гуль­нях-2014 вы­ра­шы­лі кры­ху змя­ніць так­ты­ку. За­раз у ба­сейн кі­да­юць спе­цы­яль­на па­зна­ча­ныя мя­чы, Юно­на вы­хоп­лі­вае па­трэб­ны і плы­ве да маст­ка, каб па­ка­заць трэ­не­ру. Мы ўпэў­не­ны, што яна не па­мы­ліц­ца. Тым больш што жы­вё­ла ве­дае: ка­лі ад­га­дае — атры­мае ў якас­ці «ўзна­га­ро­ды» смач­ную све­жую рыб­ку.

Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» Ана­толь Сла­неў­скі — з алім­пій­скай ста­лі­цы

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.