Вы тут

Чырвоная машына «хуткай» замест спецсігналу?


Па­куль у на­шай кра­і­не кі­роў­цы «хут­кай да­па­мо­гі» зма­га­юц­ца за ўня­сен­не ў пра­ві­лы да­рож­на­га ру­ху важ­ных змя­нен­няў, якія за­бяс­пе­чаць аб­са­лют­ны пры­яры­тэт на да­ро­зе ма­шы­нам з уклю­ча­ны­мі мі­гал­ка­мі, у Ду­баі (ААЭ) вы­ра­шы­лі за­пус­ціць но­вы ці­ка­вы пра­ект. Ко­лер аў­та­ма­бі­ляў хут­кай да­па­мо­гі бу­дзе за­ле­жаць ад цяж­кас­ці ста­ну па­цы­ен­та і спе­цы­фі­кі да­па­мо­гі, якая яму па­тра­бу­ец­ца.

Так, на­прык­лад, чыр­во­ны ко­лер ма­шы­ны з вы­явай сэр­ца на кор­пу­се бу­дзе сіг­на­лі­за­ваць ін­шым удзель­ні­кам аў­та­ма­біль­на­га ру­ху, што «хут­кая да­па­мо­га» пе­ра­во­зіць па­цы­ен­та ў кры­тыч­ным або ў вель­мі цяж­кім ста­не. У гэ­тым вы­пад­ку кі­роў­цы бу­дуць аба­вя­за­ны не­ад­клад­на са­сту­піць да­ро­гу ме­ды­цын­скай ма­шы­не, па­коль­кі для па­цы­ен­та лік ідзе лі­та­раль­на на хві­лі­ны...

Ма­шы­ны ру­жо­ва­га ко­ле­ру з вы­явай ма­ці з дзі­цем бу­дуць пры­зна­ча­ны для пе­ра­воз­кі ця­жар­ных жан­чын. Цём­на-зя­лё­ныя ма­шы­ны бу­дуць пры­зна­ча­ны для па­цы­ен­таў з вя­лі­кай ва­гой, свет­ла-зя­лё­ныя — для па­цы­ен­таў са спе­цы­яль­ны­мі па­трэ­ба­мі. А бла­кіт­ны ко­лер па­кі­ну­лі для ма­шын хут­кай да­па­мо­гі агуль­на­га пры­зна­чэн­ня.

План па ўка­ра­нен­ні спе­цы­яль­ных роз­на­ка­ля­ро­вых ма­шын ме­ды­цын­скай да­па­мо­гі не мае ана­ла­гаў у све­це. Па мер­ка­ван­ні чы­ноў­ні­каў Ду­бай­ска­га ўпраў­лен­ня хут­кай да­па­мо­гі, но­ва­ўвя­дзен­не да­па­мо­жа ім па­вы­сіць якасць аказ­ва­е­мых па­слуг і ска­ра­ціць час пры­ез­ду «хут­кай» да па­цы­ен­та. Ця­пер у вы­пад­ку цяж­кай ава­рыі, а так­са­ма да па­цы­ен­таў з сар­дэч­ны­мі за­хвор­ван­ня­мі, ме­ды­кі ў Ду­баі пры­бы­ва­юць на пра­ця­гу 8 хві­лін. Гэ­ты па­каз­чык з'яў­ля­ец­ца чац­вёр­тым у Азі­яц­кім рэ­гі­ё­не, і ў Ду­баі ма­юць на­мер яго па­леп­шыць.

У Дзяр­жаў­ным упраў­лен­ні хут­кай ме­ды­цын­скай да­па­мо­гі Ду­бая за­дзей­ні­ча­ны 170 ма­шын, а так­са­ма 6 вер­та­лё­таў. Да­па­мо­гу па­цы­ен­там аказ­ва­юць 688 ура­чоў. Акра­мя дзяр­жаў­най служ­бы, ад­дзя­лен­ні хут­кай да­па­мо­гі са сва­і­мі ма­шы­на­мі ма­юць усе буй­ныя пры­ват­ныя баль­ні­цы го­ра­да.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».