Вы тут

«Мы да апошняга верылi, што Юлеч­ка пра­чнец­ца...»


Пас­ля плас­тыч­най апе­ра­цыі Юля Ку­ба­ра­ва пра­вя­ла ча­ты­ры тыд­ні ў ко­ме... Да апош­няй се­кун­ды яе баць­кі ве­ры­лі, што іх дач­ка бу­дзе жыць...

1

«Пас­ля смер­ці Юлі я атры­маў ад яе па­да­ру­нак»

З та­го дня, як Юрый і Ала Ку­ба­ра­вы з Грод­на па­ха­ва­лі сваю адзі­ную дач­ку, прай­шло больш як 9 ме­ся­цаў... Але яны да­гэ­туль не мо­гуць па­ве­рыць, што іх Юлі больш ня­ма... Я гэ­та, вя­до­ма, ра­зу­ме­ла, та­му, ка­лі шчы­ра, не ад­ра­зу ад­ва­жы­ла­ся на­браць ну­мар Юрыя. Ба­я­ла­ся, каб, не дай Бог, ней­кім не­да­рэ­чным пы­тан­нем не за­кра­нуць за жы­вое... Юрый ад­ра­зу ж пай­шоў на кан­такт. Мя­не ўра­зі­ла, на­коль­кі цёп­ла баць­ка га­ва­рыў пра сваю дач­ку. Па­ду­ма­ла, што па­між імі бы­лі вель­мі ад­кры­тыя, да­вер­лі­выя ад­но­сі­ны. І не па­мы­лі­ла­ся.

«У нас бы­ло поў­нае ра­зу­мен­не, — ка­жа Юрый. — Юля бы­ла доў­га­ча­ка­ным дзі­цем. Мы з Алай ра­бі­лі для яе ўсё, што маг­лі. І яна пра нас кла­па­ці­ла­ся. На ся­рэб­ра­нае вя­сел­ле зра­бі­ла нам сюр­прыз: за­мо­ві­ла рэ­ста­ран, та­ма­ду. Ка­лі Ва­дзім, з якім яны 8 га­доў сяб­ра­ва­лі, зра­біў пра­па­но­ву, Юля па­ча­ла рых­та­вац­ца да вя­сел­ля. За­вя­ла спе­цы­яль­ны дзён­нік, каб ні­чо­га не за­быц­ца. Ся­род пунк­таў бы­лі і та­кія, як «упры­го­жыць па­кой для вы­ку­пу ня­вес­ты», «пры­го­жа адзець та­ту»... Юля бы­ла та­ле­на­ві­тым ды­зай­не­рам. За што б ні бра­ла­ся, усё ха­це­ла да­вес­ці да ідэа­ль­на­га ста­ну... Вель­мі да­ра­жу пры­го­жым бу­даў­ні­чым кас­цю­мам, які Юля пра­вез­ла мне з Літ­вы. Ка­заў ёй, «да­чуш­ка, на­вош­та ты тра­ці­ла­ся, у мя­не ж ха­пае ста­рых шта­ноў ды кур­так, каб пра­ца­ваць на ле­ці­шчы». А яна толь­кі ўсмі­ха­ла­ся (Юрый нейкі час  маў­чыць, збі­ра­ец­ца з дум­ка­мі). ...На­ват пас­ля та­го, як дачкі не ста­ла, я атры­маў ад яе па­да­ру­нак на свой дзень на­ра­джэн­ня, — на во­чы муж­чы­ны на­ва­роч­ва­юц­ца слё­зы. — Мас­так Юрый Яка­вен­ка пры­нёс кар­ці­ну. Я яму ад­ра­зу ска­заў, што не ма­гу пры­няць та­кі па­да­ру­нак, бо ве­даў, што кар­ці­на вель­мі да­ра­гая. «Ка­лі да­ве­да­е­це­ся ад ка­го яна, не ад­мо­ві­це», — па­чуў у ад­каз. Ака­за­ла­ся, гэ­ту кар­ці­ну Юля на­гле­дзе­ла яшчэ ў са­ка­ві­ку, пе­рад апе­ра­цы­яй. Уяў­ля­е­це, у яе апе­ра­цыя, а яна ду­мае, які па­да­ру­нак мне зра­біць у чэр­ве­ні...

— Што бы­ло на той кар­ці­не?

— Кар­ці­на на­зы­ва­ец­ца «Цмок». Я на­ра­дзіў­ся ў год Цмо­ка.

...Юлі бы­ло ўся­го 25. Пас­ля ўні­вер­сі­тэ­та яна па­спе­ла па­пра­ца­ваць у вы­ста­вач­най за­ле Гро­дзен­ска­га гарвы­кан­ка­ма, ды­зай­не­рам-афар­мі­це­лем у ад­ным з атэ­ляў Грод­на.

— У нас з Алай свой біз­нес, звя­за­ны са ства­рэн­нем рэ­кла­мы. Усе здзіў­ля­лі­ся, ча­му мы Юлю да ся­бе на пра­цу не бя­ром. А яна са­ма не ішла, бо ра­зу­ме­ла, што мы яе заў­сё­ды пры­мем. Пра­ца­ва­ла на ін­шых лю­дзей, не ха­це­ла, каб яе ўспры­ма­лі як «та­та­ву дач­ку». Юля бы­ла та­ле­на­ві­тай. Пе­ра­маг­ла ў кон­кур­се пла­ка­таў су­праць СНІ­Ду і ста­ла прэ­зі­дэнц­кім лаў­рэ­а­там. За пла­кат, пры­све­ча­ны тэ­ме бе­жан­цаў, атры­ма­ла прэ­мію ЮНЕС­КА. Дач­ка ўва­хо­дзі­ла ў лік «за­ла­той мо­ла­дзі». Ка­лі пра­па­на­ва­лі па­ехаць ву­чыц­ца ў Іта­лію, Гер­ма­нію, Фран­цыю, Юля, ад­на з гру­пы, ад­мо­ві­ла­ся. Ска­за­ла: «Ха­чу быць з ва­мі...»

Па­сту­пі­ла дзяўчына ву­чыц­ца на ды­зай­не­ра ў су­сед­нюю Літ­ву. Прак­тыч­на кож­ныя вы­хад­ныя пры­яз­джа­ла да­до­му. Спа­чат­ку на цяг­ні­ку, пас­ля атры­ма­ла еў­ра­пей­скія пра­вы.

—  Па­сту­па­ла на плат­ную фор­му на­ву­чан­ня, але доб­ра зда­ла се­сію, і яе пе­ра­вя­лі на бяс­плат­ную. На­ват ста­ла атрым­лі­ваць сты­пен­дыю. За сэ­ка­ном­ле­ныя на ву­чо­бе гро­шы мы на­бы­лі ёй ма­шы­ну.

«

Га­лоў­наене плас­ты­каЁй бы­ло цяж­ка ды­хаць па на­чах»

Праб­ле­мы з но­сам па­ча­лі­ся ў Юлі ў дзя­цін­стве, пас­ля та­го, як у школь­ным два­ры ёй тра­пі­лі ў твар сняж­ком.

— Снег быў мок­ры. З но­са пай­шла кроў. Мя­не ад­ра­зу вы­клі­ка­лі з пра­цы. Я ад­вёз дач­ку ў траў­ма­пункт. Але там ска­за­лі, што ўсё доб­ра, і ад­пра­ві­лі да­до­му. Паз­ней ака­за­ла­ся, што нос быў зла­ма­ны. З ча­сам у Юлі на но­се з'я­ві­ла­ся гар­бін­ка, ка­ля яе — ямін­кі, ад­на нозд­ра прак­тыч­на не ды­ха­ла. Ура­чы ка­за­лі, што, ка­лі не зра­біць апе­ра­цыю, з уз­рос­там нос бу­дзе «пра­валь­вац­ца» яшчэ больш, бо храст­кі дрэн­на пры­рас­лі.

Юля збі­ра­ла­ся за­муж 31 жніў­ня. Ужо і за­яву з Ва­дзі­мам па­да­лі, і ў рэ­ста­ра­не аванс па­кі­ну­лі. Та­му, каб да вя­сел­ля, як ка­жуць , «за­га­і­ла­ся», яна вы­ра­шы­ла зра­біць апе­ра­цыю вяс­ной.

Хі­рур­га вы­бі­ра­ла са­ма па ін­тэр­нэ­це. Вод­гу­кі пра Вік­та­ра Се­раб­ро бы­лі ста­ноў­чыя. 35 га­доў ста­жу. Да та­го ж хі­рург з'яў­ля­ец­ца за­гад­чы­кам ад­дзе­ла плас­тыч­най хі­рур­гіі дзяр­жаў­най баль­ні­цы. У «Эка­мед­сэр­ві­се» ён пра­ца­ваў па су­мя­шчаль­ніц­тве на паў­стаў­кі.

Та­ды, вя­до­ма, ні баць­кі, ні яе жа­ніх, ні са­ма дзяў­чы­на не маг­лі і па­ду­маць, чым скон­чыц­ца для іх ве­чар 26 са­ка­ві­ка...

— За­мест дзвюх га­дзін апе­ра­цыя доў­жы­ла­ся амаль тры. Дзесь­ці ў 19.40 ад­чы­ні­лі­ся дзве­ры апе­ра­цый­най, на­шу дач­ку па­вез­лі ў па­ла­ту. Яна ды­ха­ла вель­мі над­рыў­на і цяж­ка. Праз ней­кі час нам да­зво­лі­лі ўвай­сці ў па­ла­ту. Там нас з Алай аха­піў жах: Юля не ва­ру­шы­ла­ся. Мы ста­лі на­дзя­ваць ёй цёп­лыя шкар­пэт­кі — ве­да­лі, што пас­ля апе­ра­цыі вель­мі мерз­нуць но­гі. Я за­не­па­ко­іў­ся, бо ве­даю, як гэ­та вы­хо­дзіць з нар­ко­зу: сам пе­ра­нёс 7 апе­ра­цый. Але ўсе ва­кол пе­ра­кон­ва­лі, што ўсё ідзе па пла­не. Анес­тэ­зі­ё­лаг ска­заў, што, ка­лі мы Юлю па­бу­дзім, яна ўсю ноч бу­дзе му­чыц­ца ад бо­лю. Чым і пры­ту­піў на­шу піль­насць. Вя­до­ма, хто ж хо­ча на­нес­ці боль свай­му дзі­ця­ці...

У той дзень баць­кам ні­хто не ска­заў, што пад­час апе­ра­цыі ад­бы­ла­ся па­за­штат­ная сі­ту­а­цыя.

Блі­жэй да 23.00 ахо­ва па­пра­сі­ла па­кі­нуць па­ла­ту... Кож­ныя паў­га­дзі­ны, ужо з до­му, Юрый з Алай тэ­ле­фа­на­ва­лі, каб вы­свет­ліць, ці прый­шла ў пры­том­насць дач­ка. Ка­ля дзвюх га­дзін но­чы ім па­тэ­ле­фа­на­ваў хі­рург Се­раб­ро і ска­заў, што Юля ў рэ­ані­ма­цыі...

— Што апош­няе ска­за­ла Юля, па­мя­та­е­це?

— «Ма­ма, не сва­ры­ся на та­ту». ...Так атры­ма­ла­ся, што ў той зла­шчас­ны дзень я пра­ско­чыў па­ва­рот на «Эка­мед­сэр­віс». Усё ж та­кі Мінск не та­кі зна­ё­мы го­рад, як Грод­на. У нас быў за­піс на вы­зна­ча­ны час, та­му Ала па­ча­ла нер­ва­вац­ца, на­ват пры­крык­ну­ла на мя­не...

...23 кра­са­ві­ка Юрый з Алай па­ча­лі бе­гаць па Мін­ску ў по­шу­ках вя­сель­най су­кен­кі — але ўжо для ін­шай мэ­ты...

— Ка­лі су­пра­цоў­ні­кі са­ло­на да­ве­да­лі­ся, ча­му з на­мі ня­ма ня­вес­ты, яны рас­пла­ка­лі­ся, — уз­гад­вае Юрый. — Ня­ма ні­чо­га страш­ней за смерць улас­на­га дзі­ця­ці, асаб­лі­ва ка­лі яно па­мі­рае ў па­ку­тах.

...Пас­ля па­ха­ван­ня дач­кі Ала Ку­ба­ра­ва са­ма тра­пі­ла ў рэ­ані­ма­цыю з сар­дэч­ным пры­сту­пам. І да­гэ­туль, пры­знаў­ся Юрый, яна «ся­дзіць» на ан­ты­дэ­прэ­сан­тах, якія пра­пі­са­лі ўра­чы.

— Мы з жон­кай зна­хо­дзім­ся ў дэ­прэ­сіі, нас му­чыць бяс­сон­ні­ца. Пер­шы час на па­ру га­дзін вы­хо­дзі­лі на пра­цу, ця­пер — на цэ­лы дзень. Ве­да­е­це, ся­дзець без спра­вы вель­мі цяж­ка. Доб­ра, што ў нас ёсць за 4 кі­ла­мет­ры ад Грод­на ле­ці­шча: уця­ка­ем ту­ды ад сум­ных ду­мак. У пры­ват­ным до­ме заў­сё­ды за­ня­так мож­на знай­сці: неш­та пры­біць, пад­фар­ба­ваць. Трэ­ба хоць ней­кай ме­ха­ніч­най пра­цай зай­мац­ца. Ве­да­е­це, ка­лі зда­ры­ла­ся бя­да, пер­шае жа­дан­не бы­ло на­огул кі­нуць усё і з'е­хаць з кра­і­ны ку­ды во­чы гля­дзяць, каб ця­бе ні­хто не ве­даў. Але ад ся­бе не ўця­чэш...

— Юрый, а праў­да, што вы хо­ча­це ўсы­на­віць дзі­ця?

— Мы ду­ма­лі пра гэ­та даў­но, яшчэ ка­лі Юля бы­ла жы­вая. Ця­пер, каб ней­кім чы­нам за­ча­піц­ца за гэ­тае жыц­цё, знай­сці ў ім сэнс, вы­ра­шы­лі ажыц­ця­віць даў­няе жа­дан­не. Спа­дзя­ём­ся, што ў нас усё атры­ма­ец­ца. Праў­да, па на­шых за­ко­нах трэ­ба, каб пас­ля смер­ці Юлі прай­шоў год. І, ду­маю, гэ­та пра­віль­на. Бо ўсы­наў­лен­не — сур'­ёз­ны крок. Гэ­та па­він­на быць свя­до­мае ра­шэн­не, а не вы­клі­ка­нае ад­ча­ем.

«Лепш бы я тых гро­шай не за­ра­біў...»

— На фо­ру­мах лю­дзі роз­нае пі­шуць, асаб­лі­ва пас­ля та­го, як да­ве­да­лі­ся, што «Эка­мед­сэр­віс» па­ві­нен вы­пла­ціць вам больш як міль­ярд руб­лёў у якас­ці кам­пен­са­цыі ма­тэ­ры­яль­най і ма­раль­най шко­ды...

— Ка­лі нех­та ду­мае, што мы па­да­лі іск, бо хо­чам на­жыц­ца на смер­ці дач­кі, гэ­та іх пра­ва. Я ні­ко­му ні­чо­га да­каз­ваць не збі­ра­ю­ся. Мы за­бяс­пе­ча­ны: і ква­тэ­ра ёсць, і дом. Зра­зу­ме­ла, гро­шы нам Юлю не за­ме­няць. Гэ­та сім­ва­ліч­нае па­ка­ран­не. Бо, за­ўваж­це, «Эка­мед­сэр­віс» на­огул ні­як не пра­хо­дзіў па кры­мі­наль­най спра­ве... Пад­час апе­ра­цыі ад­клю­чыў­ся апа­рат штуч­на­га ды­хан­ня: ака­за­ла­ся, ні­хто не ці­ка­віў­ся яго спраў­нас­цю аж­но тры га­ды! Га­лоў­ны ін­жы­нер мед­цэнт­ра ска­заў на су­дзе, што ка­лі б Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя па­тра­ба­ва­ла, ён ад­ра­ман­та­ваў бы апа­рат... Ён не ска­заў: «Ад­ра­ман­та­ваў бы, ка­лі б ве­даў, што гэ­та па­гра­жае жыц­цю па­цы­ен­таў...» Гэ­та так мя­не абу­ры­ла!.. Як і тое, што анес­тэ­зі­ё­лаг не да­ча­каў­ся, па­куль Юля прый­дзе ў пры­том­насць пас­ля апе­ра­цыі, і па­ехаў у Маск­ву на чар­го­вую апе­ра­цыю. Лю­дзі толь­кі аб пры­быт­ку ду­ма­юць, та­му з нашага бо­ку гэ­та толь­кі спо­саб пры­му­сіць кі­раў­ніц­тва за­ду­мац­ца, ка­го яны най­ма­юць. У ма­ёй га­ла­ве не ўклад­ва­ец­ца: як мож­на бы­ло ўзяць для аб­слу­гоў­ван­ня ме­ды­цын­ска­га аб­ста­ля­ван­ня ча­ла­ве­ка з сель­гас­аду­ка­цы­яй (ма­ец­ца на ўва­зе Ва­дзім Лі­ху­та. — Аўт.)?..

— Я так ра­зу­мею, вы не за­да­во­ле­ны ра­шэн­нем су­да? (На­га­даю, 31 сту­дзе­ня суд пра­га­ва­рыў анес­тэ­зі­ё­ла­га Аляк­санд­ра Шу­ра­ва і га­лоў­на­га ін­жы­не­ра Ва­дзі­ма Лі­ху­ту, ад­па­вед­на, да 4 і 3 га­доў ка­ло­ніі-па­ся­лен­ня, ген­ды­рэк­та­ра Га­лі­ну Вал­жан­кі­ну — да 2 га­доў умоў­на­га аб­ме­жа­ван­ня во­лі. — Аўт.)

— Я ра­зу­мею, што ні­я­кае па­ка­ран­не нам Юлю не вер­не. На­ват ка­лі б ім смя­рот­нае па­ка­ран­не вы­нес­лі. Тым не менш, на мой по­гляд, ім­ёны ўсіх ві­на­ва­тых у смер­ці на­шай дач­кі па­він­ны быць агу­ча­ны. Інакш атрым­лі­ва­ец­ца, суд не меў ні­я­ка­га сэн­су, і ме­ды­кі бу­дуць ду­маць, што заў­сё­ды мож­на «ад­ма­зац­ца». Мы пай­шлі на гэ­ты ду­шэў­ны боль, каб та­кое больш ні­ко­лі не паў­та­ры­ла­ся, каб да­па­маг­чы ін­шым лю­дзям, якія бу­дуць звяр­тац­ца да ўра­чоў. Ча­му не на­зва­лі хі­рур­га? Я не ра­зу­мею, як та­кое мо­жа быць, што га­лоў­ны ін­жы­нер ві­на­ва­ты, а хі­рург, які ра­біў апе­ра­цыю, — не? Ка­лі на су­дзе ка­жуць, што яго нель­га па­збаў­ляць лі­цэн­зіі, што ён мо­жа яшчэ вы­ра­та­ваць шмат лю­дзей, то я гэ­та­га не ра­зу­мею. Ра­зу­мею, ка­лі б гэ­та быў адзін урач на ўсю кра­і­ну, які ро­біць най­скла­да­ней­шыя апе­ра­цыі на сэр­цы. А Вік­тар Се­раб­ро — плас­тыч­ны хі­рург.

Я лі­чу, што ві­на­ва­тая ўся апе­ра­цый­ная бры­га­да. Ме­на­ві­та іх без­ад­каз­насць пры­вя­ла да смер­ці на­шай дач­кі. Вя­до­ма, ёсць ві­на і кі­раў­ніц­тва «Эка­мед­сэр­ві­са», якое сэ­ка­но­мі­ла на аб­ста­ля­ван­ні. Але тут га­вор­ка ідзе пра ан­ты­ча­ла­веч­насць, ура­чы за­бы­лі­ся на клят­ву Гі­пак­ра­та. Я ра­зу­мею, што ўся­кае маг­ло зда­рыц­ца, але па­кі­нуць па­цы­ен­та ў та­кой сі­ту­а­цыі і не па­спра­ба­ваць яго вы­ра­та­ваць — гэ­та зла­чын­ства... Гэ­та тое ж са­мае, як збіць ча­ла­ве­ка і па­кі­нуць яго на да­ро­зе, не ака­заў­шы да­па­мо­гу. Быў бы ся­род іх хоць бы адзін сум­лен­ны чалавек, вы­клі­каў бы «хут­кую»... А вый­сці з апе­ра­цый­най — і тут жа збег­чы? Усе як адзін ду­ма­лі пра ся­бе, пра тое, як сыс­ці ад па­ка­ран­ня, кла­па­ці­лі­ся пра кар­па­ра­тыў­ныя ін­та­рэ­сы... І не да­лі Юлі апош­ня­га шан­цу на жыц­цё.

За апе­ра­цыю Ку­ба­ра­вы за­пла­ці­лі 15 міль­ё­наў. Ду­ма­лі, па­коль­кі кошт вы­со­кі, вы­нік па­ві­нен быць най­леп­шым.

— Лепш бы я гэ­тых гро­шай не за­ра­біў, — уз­ды­хае Юрый. — Я да­ве­рыў­ся рэ­кла­ме, лі­чыў, што там доб­рыя спе­цы­я­ліс­ты. Ака­за­ла­ся ж, што бар­дак — гэ­та яшчэ мяк­кае сло­ва, якое ха­рак­та­ры­зуе сі­ту­а­цыю ў гэ­тым ме­ды­цын­скім цэнт­ры... І гэ­ты бар­дак вы­ліў­ся на нас. Атрым­лі­ва­ец­ца, гэ­та ў іх нор­ма — узяць гро­шы, але не пра­вя­раць апа­ра­ту­ру, якая за­бяс­печ­вае жыц­цё­ва важ­ную функ­цыю ды­хан­ня, кі­нуць ча­ла­ве­ка, не пе­ра­ка­наў­шы­ся, што той прый­шоў у свя­до­масць. На­ша тра­ге­дыя па­він­на стаць сіг­на­лам ня­дбай­ным ура­чам. Яны па­він­ны аль­бо са­мі зволь­ніц­ца, аль­бо іх па­він­на зволь­ніць кі­раў­ніц­тва.

Ба­лю­чая гіс­то­рыя да­гэ­туль не ўкла­да­ец­ца ў ма­ёй га­ла­ве. Ня­ўжо трэ­ба бы­ло пры­нес­ці ў ах­вя­ру Юлю, ма­ла­дую і пры­го­жую, каб усе зра­зу­ме­лі, што кож­ны ча­ла­век на сва­ім мес­цы па­ві­нен доб­ра­сум­лен­на вы­кон­ваць свае аба­вяз­кі?

...А ўсё па­ча­ло­ся з та­го зла­шчас­на­га сняж­ку. Дак­та­ры ў той час, пэў­на, так­са­ма спя­ша­лі­ся да­до­му і за­мест та­го, каб прос­та пад­пра­віць дзі­ця­ці но­сік, кі­ну­лі жар­таў­лі­вае: «Да вя­сел­ля за­жы­ве». Праз шмат га­доў ура­чэб­ная ха­лат­насць паў­та­ры­ла­ся...

За­ста­ец­ца да­даць, што кроп­ка ў гэ­тай спра­ве яшчэ не па­стаў­ле­на. Як гэ­та ні дзіў­на, ка­са­цый­ныя скар­гі на ра­шэн­не су­да пер­шай ін­стан­цыі па­да­лі ўсе тры аб­ві­на­ва­ча­ныя...

На­дзея ДРЫ­ЛА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».