Вы тут

Зноў льецца кроў...


Лі­да­ры апа­зі­цыі стра­ці­лі кант­роль над на­тоў­пам. Коль­касць ах­вяр рас­це

2Кі­еў­скі Май­дан, які пра­ста­яў спа­кой­на ноч на чац­вер на фо­не па­гад­нен­ня аб пе­ра­мір'і, за­клю­ча­на­га прэ­зі­дэн­там Укра­і­ны і лі­да­ра­мі апа­зі­цыі, але, як вы­свет­лі­ла­ся, не пад­тры­ма­на­га ра­ды­ка­ла­мі, ра­ні­цай у чац­вер ак­ты­ві­за­ваў­ся. На пло­шчу па­ча­лі сця­кац­ца ўсё но­выя гру­пы ак­ты­віс­таў, так што яшчэ да поўд­ня іх коль­касць пе­ра­вы­сі­ла, па­вод­ле роз­ных ацэ­нак, 10-30 ты­сяч. Ад­на­ча­со­ва ад­на­ві­лі­ся ба­я­выя дзе­ян­ні. Ка­рэс­пан­дэн­ты ін­фар­ма­генц­тваў, якія пра­цу­юць на Май­да­не, па­ве­да­мі­лі пра коль­касць за­гі­ну­лых ад 7 да 20. Ін­фар­ма­цыю пра сем за­бі­тых афі­цый­на па­цвер­дзі­ла мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя Укра­і­ны. Та­кім чы­нам, агуль­ная коль­касць за­гі­ну­лых з мо­ман­ту ад­наў­лен­ня су­тык­нен­няў ак­ты­віс­таў і су­пра­цоў­ні­каў сі­ла­вых струк­тур на сён­няш­ні дзень скла­дае 35 ча­ла­век, па­ве­да­мі­лі ў мі­ніс­тэр­стве.

Учо­ра ра­ды­ка­лы пе­рай­шлі ў на­ступ­лен­не. Мі­тын­гоў­цы пра­рва­лі­ся да бу­дын­ка Вяр­хоў­най Ра­ды. У пар­ла­мен­це за­яві­лі, што ён не бу­дзе пра­ца­ваць у чац­вер і пят­ні­цу, там бы­ла аб­ве­шча­на тэр­мі­но­вая эва­ку­а­цыя. Эва­ку­я­ва­лі і бу­ды­нак ура­да. Так­са­ма ёсць звест­кі аб эва­ку­а­цыі гас­цін­іцы «Кі­еў», дзе жы­вуць у тым лі­ку дэ­пу­та­ты Ра­ды.

Па звест­ках МУС, у хо­дзе бес­па­рад­каў па­ра­не­ны 23 бай­цы спец­пад­раз­дзя­лен­ня «Бер­кут» і сал­да­ты ўнут­ра­ных вой­скаў. Па пра­ва­ахоў­ні­ках вя­дзец­ца пры­цэль­ны агонь з аг­ня­стрэль­най зброі. Ра­ней на сай­це ве­дам­ства па­ве­дам­ля­ла­ся, што ўдзель­ні­кі ма­са­вых бес­па­рад­каў вы­ка­рыс­тоў­ва­юць спец­па­тро­ны. Пра гэ­та свед­чыць агляд спец­тэх­ні­кі пра­ва­ахоў­ні­каў. След­ча-апе­ра­тыў­ная гру­па пад­час агля­ду ва­да­мё­таў кан­ста­та­ва­ла, што страл­кі цэ­лі­лі ме­на­ві­та ў лю­дзей, якія кі­ра­ва­лі спец­тэх­ні­кай, — боль­шасць стрэ­лаў пры­па­лі на ка­бі­ну і ла­ба­вое шкло. Част­ка пра­бо­ін утво­ра­на ў вы­ні­ку стрэ­лаў па­тро­на­мі, здоль­ны­мі пра­біць ме­та­ліч­ную аба­ро­ну спец­аў­та­ма­бі­ляў.

Кі­раў­нік Крым­ска­га пар­ла­мен­та Ула­дзі­мір Кан­стан­ці­наў, які ўчо­ра пра­во­дзіў за­пла­на­ва­ныя ра­ней пе­ра­мо­вы з КПРФ, ЛДПР, «Адзі­най Ра­сі­яй» у Маск­ве, не вы­клю­чыў ад­дзя­лен­ня Кры­ма ад Укра­і­ны ў вы­пад­ку аб­васт­рэн­ня сі­ту­а­цыі ў кра­і­не.

«Маг­чы­ма. Ка­лі кра­і­на раз­ва­ліц­ца. Усё да гэ­та­га і ідзе», — ска­заў у чац­вер Кан­стан­ці­наў «Ін­тэр­фак­су». Ён лі­чыць, што «шанц вы­ра­та­ваць кра­і­ну яшчэ ёсць. Ён вель­мі пры­від­ны, але ён яшчэ ёсць». «Хоць дэ­фак­та рас­чля­нен­не Укра­і­ны ўжо ад­бы­ло­ся. Як у та­кіх умо­вах пра­во­дзіць вы­ба­ры? Пы­тан­не аб пер­са­на­лі­ях ця­пер не ста­іць, спа­чат­ку трэ­ба «па­ту­шыць па­жар» у кра­і­не. Ка­лі яго не па­ту­шыць, то ня­ма ча­го бу­дзе ра­та­ваць», — за­явіў Кан­стан­ці­наў.

На­пя­рэ­дад­ні прэ­зі­дэнт РФ Ула­дзі­мір Пу­цін за­клі­каў За­хад жорст­ка асу­дзіць эк­стрэ­міс­таў ад апа­зі­цыі ў Кі­е­ве і ад­мо­віц­ца ад аб­ві­на­вач­ван­няў на ад­рас укра­ін­скіх улад. Пра гэ­та ён за­явіў у тэ­ле­фон­най раз­мо­ве з канц­ле­рам ФРГ Ан­ге­лай Мер­кель. «Пу­цін пад­крэс­ліў важ­насць ад­маў­лен­ня за­ход­ніх кра­ін ад аб­ві­на­ваў­ча­га ўхі­лу ў да­чы­нен­ні да дзяр­жаў­на­га кі­раў­ніц­тва Укра­і­ны, а так­са­ма важ­насць жорст­ка­га асу­джэн­ня апа­зі­цый­ных сіл, ві­на­ва­тых у ар­га­ні­за­цыі су­праць­праў­ных эк­стрэ­місц­кіх і тэ­ра­рыс­тыч­ных дзе­ян­няў», — ад­зна­чы­лі ў прэс-служ­бе Крам­ля.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.