Вы тут

Дыспансерызацыя — справа не толькі медыкаў


Ка­ля 22 пра­цэн­таў сем'­яў бе­ла­ру­саў, па­вод­ле апы­тан­няў, зай­ма­юц­ца фіз­куль­ту­рай і спор­там. Ка­ля 30 пра­цэн­таў — за­ле­жаць ад ты­ту­ню. Мож­на ска­заць, што ад­на з гэ­тых ліч­баў над­та ніз­кая, а дру­гая — вы­со­кая. Ад­нак лі­та­раль­на дзе­сяць га­доў та­му ў на­шай кра­і­не кур­цоў бы­ло на 10 пра­цэн­таў больш, а спор­там зай­ма­лі­ся… пра­віль­на, толь­кі спарт­сме­ны. Сур'­ёз­ная пра­фі­лак­тыч­ная ра­бо­та ро­біць сваю спра­ву. На­да­лей жа ме­ды­цын­ская служ­ба бу­дзе ўцяг­ваць у пра­цэс пра­фі­лак­ты­кі кож­на­га па­асоб­ку, у тым лі­ку кі­раў­ні­коў прад­пры­ем­стваў, якія ў су­час­ных умо­вах аба­вя­за­ны кла­па­ціц­ца яшчэ і пра зда­роўе сва­іх пад­на­ча­ле­ных. Пра ін­шы важ­ны склад­нік у га­лі­не ахо­вы зда­роўя — якасць ака­зан­ня ме­ды­цын­скай да­па­мо­гі — рас­каз­ва­юць спе­цы­я­ліс­ты.

22-19

На­груз­ка на ста­цы­я­на­ры бу­дзе змян­шац­ца

На­мес­нік на­чаль­ні­ка га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня ар­га­ні­за­цыі ме­ды­цын­скай да­па­мо­гі Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Тац­ця­на МІ­ГАЛЬ:

— Ле­тась у кра­і­не зноў за­фік­са­ва­ны ніз­кі ка­э­фі­цы­ент дзі­ця­чай смя­рот­нас­ці. На­зі­ра­ла­ся зні­жэн­не агуль­най смя­рот­нас­ці, коль­кас­ці вы­пад­каў смер­ці ад ан­ка­ла­гіч­ных за­хвор­ван­няў, хва­роб ор­га­наў стра­ва­ван­ня і ды­хан­ня, знеш­ніх пры­чын. Па­коль­кі ле­тась кры­ху вы­рас­ла на­ра­джаль­насць, у пер­шую чар­гу мы бу­дзем удас­ка­наль­ваць ака­зан­не да­па­мо­гі ма­ці і дзе­цям. Ця­пер, на­прык­лад, пра­цяг­ва­ец­ца рэ­кан­струк­цыя жа­но­чых кан­суль­та­цый, удас­ка­наль­ва­юц­ца ме­то­ды­кі ака­зан­ня да­па­мо­гі не­маў­ля­там. У раз­віц­ці спе­цы­я­лі­за­ва­най да­па­мо­гі ўпор ро­біц­ца на ан­ка­ла­гіч­ныя і сар­дэч­на-са­су­дзіс­тыя за­хвор­ван­ні, хва­ро­бы ор­га­наў ды­хан­ня і цук­ро­вы дыя­бет.

На­блі­жэн­не мед­да­па­мо­гі да сель­скіх жы­ха­роў за­ста­ец­ца ак­ту­аль­ным пы­тан­нем. На вёс­цы ўдас­ка­на­лен­не мед­да­па­мо­гі ажыц­цяў­ля­ец­ца з да­па­мо­гай ура­чоў агуль­най прак­ты­кі (па­вя­ліч­ва­ец­ца іх коль­касць, удас­ка­наль­ва­ец­ца пад­рых­тоў­ка), у го­ра­дзе ўка­ра­ня­ец­ца во­пыт ра­бо­ты з удзе­лам ка­ман­ды спе­цы­я­ліс­таў — участ­ко­вы ўрач, па­моч­нік ура­ча і мед­сяст­ра.

Дыс­пан­се­ры­за­цыя на­сель­ніц­тва — за­да­ча не толь­кі мед­ра­бот­ні­каў, але і кож­на­га ча­ла­ве­ка. На гэ­та скі­ра­ва­ны пра­ект за­ко­на «Аб ахо­ве зда­роўя», дзе вя­лі­кая ўва­га на­да­ец­ца вы­ха­ван­ню ад­каз­нас­ці за сваё зда­роўе і, па-дру­гое, ажыц­цяў­лен­ню за­ха­даў па ахо­ве зда­роўя на­сель­ніц­тва юры­дыч­ны­мі і фі­зіч­ны­мі асо­ба­мі, у тым лі­ку ін­ды­ві­ду­аль­ны­мі прад­пры­маль­ні­ка­мі. Рас­пра­цоў­ва­ец­ца і нар­ма­тыў­на-пра­ва­вая ба­за, якая бу­дзе рэг­ла­мен­та­ваць аб­грун­та­ва­насць вы­клі­каў «хут­кай да­па­мо­гі» і ўра­ча на дом.

У хут­кім ча­се пла­ну­ец­ца пе­ра­гле­дзець клі­ніч­ныя пра­та­ко­лы ды­яг­нос­ты­кі і ля­чэн­ня за­хвор­ван­няў — вы­да­ліць да­сле­да­ван­ні, якія дуб­лю­юць ад­но ад­на­го, улі­чыць но­выя ме­та­ды ды­яг­нос­ты­кі і ля­чэн­ня, пра­цяг­нуць ука­ра­нен­не ста­цы­я­нар­за­мя­шчаль­ных тэх­на­ло­гій.

У Мін­ску, Са­лі­гор­ску пра­цяг­ва­юц­ца пі­лот­ныя пра­ек­ты па скры­нін­гу ра­ку пра­ста­ты, ма­лоч­най за­ло­зы, шый­кі мат­кі і тоў­ста­га кі­шэч­ні­ка. Скры­нін­га­выя пра­гра­мы (у ме­жах якіх аб­сле­ду­ец­ца зда­ро­вае на­сель­ніц­тва) вель­мі да­ра­гія, а та­му не­аб­ход­на вы­пра­ца­ваць дак­лад­ны ме­ха­нізм іх пра­вя­дзен­ня дзе­ля да­лей­ша­га ўка­ра­нен­ня ва ўсіх рэ­гі­ё­нах Бе­ла­ру­сі.

Для больш шы­ро­ка­га ўка­ра­нен­ня ста­цы­я­нар­за­мя­шчаль­ных тэх­на­ло­гій, удас­ка­на­лен­ня ўзроў­ню пад­рых­тоў­кі спе­цы­я­ліс­таў у рэ­гі­ё­нах бу­дзем пра­во­дзіць ра­та­цыю кад­раў.

Но­выя ап­тэ­кі бу­дуць з'яў­ляц­ца толь­кі ў но­вых ра­ё­нах

Ге­не­раль­ны ды­рэк­тар уні­тар­на­га прад­пры­ем­ства «Бел­фар­ма­цыя» Ігар КА­ВАЛЬ­ЧУК:

— На па­ча­так го­да ў кра­і­не функ­цы­я­нуе 2950 ап­тэк, з якіх 1665 — дзяр­жаў­най фор­мы ўлас­нас­ці. Згод­на з са­цы­яль­ным стан­дар­там, ад­на ап­тэ­ка па­він­на пры­па­даць на 11,5 ты­сячы на­сель­ніц­тва ў ста­лі­цы і на 8 ты­сяч — у аб­лас­цях. У нас ця­пер у цэ­лым па кра­і­не ад­на ап­тэ­ка пры­па­дае на 3,2 ты­ся­чы ча­ла­век. Да­лей­шае па­шы­рэн­не сет­кі ап­тэк мэ­та­згод­нае толь­кі ў но­ва­бу­доў­лях.

Жорст­кія па­тра­ба­ван­ні прад'­яў­ля­юц­ца да на­менк­ла­тур­на­га асар­ты­мен­ту ап­тэк, па­коль­кі гэ­та да­зва­ляе за­бяс­пе­чыць па­цы­ен­таў не­аб­ход­ны­мі ле­ка­мі па пер­шым па­тра­ба­ван­ні або на пра­ця­гу пя­ці дзён. Ажыц­цяў­ля­ец­ца па­ста­ян­ны кант­роль за бес­пе­ра­бой­най на­яў­нас­цю ле­ка­вых срод­каў, уклю­ча­ных у пе­ра­лік асноў­ных ле­ка­вых срод­каў. На­огул на фар­ма­цэў­тыч­ным рын­ку кра­і­ны — звыш 5 ты­сяч най­мен­няў ле­ка­вых срод­каў, 1200 з іх па­стаў­ля­юц­ца бе­ла­рус­кі­мі вы­твор­ца­мі. Ле­тась у ме­жах пра­гра­мы ім­парт­аза­мя­шчэн­ня бы­лі асвое­ны 103 но­выя ле­ка­выя прэ­па­ра­ты. Бе­ла­рус­кія ле­кі — гэ­та і да­ступ­насць па кош­це, і мі­ні­маль­ныя тэр­мі­ны вы­ка­нан­ня па­ста­вак у ап­тэ­кі. Што­га­до­вы рост аб'­ёмаў рэа­лі­за­цыі бе­ла­рус­кай пра­дук­цыі скла­даў 20–25 пра­цэн­таў. Для пад­тры­ман­ня да­ступ­на­га ўзроў­ню цэн на ле­кі, пра­ду­хі­лен­ня не­аб­грун­та­ва­на­га іх рос­ту ўста­ноў­ле­ны кант­роль за па­рад­кам іх фар­мі­ра­ван­ня — шля­хам па­ста­ян­на­га ма­ні­то­рын­гу. За­куп­кі ім­парт­ных ле­каў па вы­ні­ках кон­курс­ных тар­гоў да­зва­ля­юць за­ха­ваць кант­ракт­ныя цэ­ны ня­змен­ны­мі на пра­ця­гу го­да. Ня­знач­ныя ва­ган­ні роз­ніч­ных цэн аб­умоў­ле­ны зме­най кур­су ва­лют На­цы­я­наль­на­га бан­ка.

Для зні­жэн­ня кош­та­вай на­груз­кі ап­тэ­кі прад­пры­ем­стваў «Фар­ма­цыя» рэа­лі­зу­юць усе ай­чын­ныя ле­кі ма­ла­ма­ё­мас­ным гра­ма­дзя­нам — пен­сі­я­не­рам, ін­ва­лі­дам усіх ка­тэ­го­рый, шмат­дзет­ным сем'­ям і дзе­цям да 3 га­доў — са зніж­кай 5 пра­цэн­таў ад роз­ніч­на­га кош­ту.

Для апе­ра­тыў­на­га вы­ра­шэн­ня пы­тан­няў, што ўзні­ка­юць у служ­бах на­ша­га прад­пры­ем­ства, дзей­ні­чае «га­ра­чая» тэ­ле­фон­ная лі­нія. На сай­це www.farma.by пра­цуе ін­тэр­нэт-пры­ём­ная, якая да­зва­ляе ў элект­рон­ным вы­гля­дзе звяр­нуц­ца з пы­тан­нем ле­ка­ва­га за­бес­пя­чэн­ня і ін­тэр­ак­тыў­на атры­маць не­аб­ход­ную ін­фар­ма­цыю.

На­чаль­нік ад­дзе­ла ар­га­ні­за­цыі ле­ка­ва­га за­бес­пя­чэн­ня Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь На­тал­ля МА­ЛА­ШКА: «У нас ёсць усе не­аб­ход­ныя ле­кі для ля­чэн­ня ра­ку»

— На на­быц­цё ле­каў толь­кі за кошт срод­каў мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя пла­ну­ец­ца па­тра­ціць сё­ле­та звыш 80 млн до­ла­раў. Боль­шая част­ка пой­дзе на на­быц­цё су­праць­пух­лін­ных прэ­па­ра­таў. Не­аб­ход­на ад­зна­чыць, што за­да­ча лю­бой сіс­тэ­мы ахо­вы зда­роўя — па­тра­ціць гро­шы ра­цы­я­наль­на, так, каб на­быць больш ле­каў, якія да­па­мо­гуць боль­шай коль­кас­ці лю­дзей. Мож­на на­быць вель­мі да­ра­гія ле­кі і аха­піць аб­ме­жа­ва­ную коль­касць лю­дзей, а мож­на на­быць ле­кі па ап­ты­маль­ным кош­це і да­па­маг­чы вя­лі­кай коль­кас­ці па­цы­ен­таў.

Ад­ра­зу за­ўва­жу, што сён­ня ў Бе­ла­ру­сі ёсць усе не­аб­ход­ныя прэ­па­ра­ты для ля­чэн­ня тых жа ан­ках­во­рых. Мож­на па­чуць, як нех­та пра­дае ква­тэ­ры, ма­шы­ны, каб на­быць ней­кія вель­мі да­ра­гія цу­да-прэ­па­ра­ты за мя­жой. Гэ­та па­мыл­ко­вае ўяў­лен­не, што ў на­шай кра­і­не — не­да­стат­ко­выя маг­чы­мас­ці, а не­дзе ў раз­ві­тых кра­і­нах ёсць штось­ці та­кое, што ле­чыць рак.

За­раз у кра­і­не дзей­ні­чае пе­ра­лік асноў­ных ле­ка­вых срод­каў, ку­ды ўклю­ча­юц­ца ле­кі для ака­зан­ня бяс­плат­най і льгот­най да­па­мо­гі на ам­бу­ла­тор­ным эта­пе. У но­вы Рэс­пуб­лі­кан­скі фар­му­ляр уклю­ча­юц­ца як асноў­ныя ле­ка­выя срод­кі, так і ле­кі, якія ўва­хо­дзяць у пра­та­ко­лы ля­чэн­ня ў ста­цы­я­на­рах.

Рэ­абі­лі­та­цыя — крок за кро­кам

Ды­рэк­тар Рэс­пуб­лі­кан­ска­га на­ву­ко­ва-прак­тыч­на­га цэнт­ра ме­ды­цын­скай экс­пер­ты­зы і рэ­абі­лі­та­цыі Ва­сіль СМЫ­ЧОК:

— На­ша кра­і­на — адзі­ная на пост­са­вец­кай пра­сто­ры — мае этап­ную сіс­тэ­му пра­вя­дзен­ня рэ­абі­лі­та­цыі. Ля­чэб­на-рэ­абі­лі­та­цый­ны этап у ста­цы­я­на­ры, ста­цы­я­нар­ны этап ран­няй ме­ды­цын­скай рэ­абі­лі­та­цыі, ам­бу­ла­тор­на-по­лі­клі­ніч­ны этап, хат­ні этап, на­ступ­ная рэ­абі­лі­та­цыя і этап са­на­тор­ны. Так, у вы­ні­ку ін­суль­ту па­цы­ент трап­ляе спа­чат­ку ў рэ­ані­ма­цый­нае, за­тым не­ўра­ла­гіч­нае ад­дзя­лен­не, а да­лей яго не­па­срэд­на з баль­ні­цы на ма­шы­не хут­кай да­па­мо­гі пе­ра­во­зяць у ста­цы­я­нар­нае ад­дзя­лен­не ран­няй мед­рэ­а­бі­лі­та­цыі. Без­умоў­на, для кож­на­га эта­пу ёсць свае па­ка­зан­ні.

У кож­най воб­лас­ці пра­цуе шмат­про­філь­ны цэнтр ме­ды­цын­скай рэ­абі­лі­та­цыі. Уся­го па кра­і­не — 315 ад­дзя­лен­няў і цэнт­раў мед­рэ­а­бі­лі­та­цыі. 229 з іх — ам­бу­ла­тор­на-по­лі­клі­ніч­ныя, ас­тат­нія — ста­цы­я­нар­ныя. Гэ­та да­стат­ко­вая коль­касць для пра­вя­дзен­ня рэ­абі­лі­та­цый­ных ме­ра­пры­ем­стваў па­цы­ен­там з цяж­кай кар­дыя­ла­гіч­най, не­ўра­ла­гіч­най, траў­ма­та­ла­гіч­най, эн­да­кры­на­ла­гіч­най па­та­ло­гі­я­мі.

У Бе­ла­ру­сі 528 ты­сяч ін­ва­лі­даў. Ле­тась упер­шы­ню за апош­нія не­каль­кі га­доў гэ­та коль­касць пе­ра­ста­ла рас­ці. На­огул, гэ­тую ліч­бу трэ­ба пра­віль­на ра­зу­мець. У нас зні­жа­ец­ца пер­ша­сны вы­хад на ін­ва­лід­насць, ад­нак агуль­ная коль­касць ін­ва­лі­даў рас­це за кошт па­ве­лі­чэн­ня пра­цяг­лас­ці жыц­ця гэ­тай ка­тэ­го­рыі па­цы­ен­таў. Дзя­цей-ін­ва­лі­даў у краіне — ка­ля 26 ты­сяч, а яшчэ што зу­сім ня­даў­на мы га­ва­ры­лі пра 29–30 ты­сяч.

Ра­ней ін­ва­лід­насць уста­наў­лі­ва­ла­ся за стра­ту пра­ца­здоль­нас­ці, а сён­ня ча­ла­век мо­жа быць пра­ца­здоль­ным, але ін­ва­лі­дам. Гэ­та між­на­род­ны па­ды­ход: ін­ва­лід­насць пры­зна­ча­ец­ца за аб­ме­жа­ван­не жыц­ця­дзей­нас­ці, а не за сам факт на­яў­нас­ці за­хвор­ван­ня або траў­мы, ва ўлік бя­руц­ца толь­кі на­ступ­ствы за­хвор­ван­няў.

У мі­ніс­тэр­стве раз­гля­да­ец­ца пы­тан­не аб ад­ме­не пра­цоў­ных рэ­ка­мен­да­цый для ін­ва­лі­даў. Ін­ва­лі­ду ўжо не бу­дуць рэ­ка­мен­да­ваць, дзе і кім пра­ца­ваць. Ня­хай ча­ла­век пра­цуе, кім хо­ча, ка­лі не на­шко­дзіць ні свай­му, ні чу­жо­му зда­роўю.

Ста­лі­ца: па­цы­ен­там — больш ін­фар­ма­цыі

Пер­шы на­мес­нік стар­шы­ні Ка­мі­тэ­та па ахо­ве зда­роўя Мін­гар­вы­кан­ка­ма Ігар ЮР­КЕ­ВІЧ:

— Ле­тась на ўма­ца­ван­не ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­най ба­зы ўста­ноў ахо­вы зда­роўя ста­лі­цы бы­ло за­тра­ча­на ка­ля трыль­ё­на руб­лёў. 200 млрд з іх — гэ­та на­быц­цё аб­ста­ля­ван­ня, 800 млрд — ка­пі­таль­ны ра­монт і бу­даў­ніц­тва но­вых аб'­ек­таў. У вы­ні­ку мы атры­ма­лі 14 буй­ных аб'­ек­таў — ся­род іх но­вая пад­стан­цыя хут­кай да­па­мо­гі, дзі­ця­чая і да­рос­лая па­лі­клі­ні­кі і інш. Зда­ча но­ва­га ра­дзіль­на­га до­ма на тэ­ры­то­рыі 5‑й клі­ніч­най баль­ні­цы за­пла­на­ва­на на пер­шае паў­год­дзе 2015 го­да. Гэ­та важ­ны для го­ра­да аб'­ект. Да­рэ­чы, у 2013 го­дзе ў ста­лі­цы на­ра­дзі­ла­ся на 361 дзі­ця больш, чым у па­пя­рэд­нім го­дзе.

Пра­цяг­ва­ец­ца рэ­кан­струк­цыя по­лі­клі­ніч­ных уста­ноў, ука­ра­ня­ец­ца маг­чы­масць элект­рон­на­га вя­дзен­ня гіс­то­рый хва­роб, мед­кар­так ам­бу­ла­тор­на­га хво­ра­га, пас­ля ча­го пач­нец­ца ства­рэн­не адзі­на­га цэнт­ра да­ных па­цы­ен­таў, што для апош­ніх абя­цае быць вель­мі зруч­ным. Вя­дзец­ца збор ін­фар­ма­цыі па ўсіх ві­дах плат­ных ме­ды­цын­скіх па­слуг, каб па­цы­ент мог лёг­ка і прос­та атры­маць па­трэб­ную пад­каз­ку.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.