На асноўных аб'ектах чэмпіянату свету па хакеі будзе задзейнічана больш за тысячу валанцёраў, якія валодаюць замежнымі мовамі. Пра гэта на чарговым пасяджэнні падкамітэта па пытаннях гандлёвага забеспячэння і арганізацыі харчавання ў рамках падрыхтоўкі да ЧС-2014 пад старшынствам міністра гандлю паведамілі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі і БРСМ.
Яны адзначылі, што праведзена значная работа па падбору валанцёраў і ўдзельнікаў сэрвісных атрадаў у сферы гандлю і грамадскага харчавання. Больш за 80 працэнтаў з іх — гэта студэнты мінскіх ВНУ. Як запэўніў прадстаўнік галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама, праблем па працы на аб'ектах гандлю і грамадскага харчавання падчас правядзення чэмпіянату быць не павінна. Тым больш што для добраахвотных памочнікаў запланаваны шэраг навучальных семінараў. Створаны таксама валанцёрскі рэзерв. Міністр гандлю даручыў да 1 красавіка разабрацца з пытаннямі, што ўзнікаюць пры фарміраванні сэрвісных атрадаў, а таксама па ўзаемадзеянні з галоўным упраўленнем спажывецкага рынку Мінгарвыканкама. Ён падкрэсліў, што па ўзроўні арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання госці і ўдзельнікі чэмпіянату будуць меркаваць пра краіну ў цэлым. «Таму мы не маем права падвесці».
На наступным пасяджэнні падкамітэта плануецца абмеркаваць пытанне арганізацыі бытавога абслугоўвання падчас правядзення чэмпіянату.
Сяргей РАСОЛЬКА
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.