Вы тут

«Мой дом — мая турма»


Ка­лі жыл­лё ста­но­віц­ца не­пры­ступ­най крэ­пас­цю для ін­ва­лі­даў

«Час­та ча­ла­ве­ку для та­го, каб вы­брац­ца са сва­ёй ква­тэ­ры і па­чаць са­ма­стой­ны лад жыц­ця, не­аб­ход­на пе­ра­адо­лець свой пад'­езд. На­ват ка­лі ён аб­ста­ля­ва­ны ліф­там, не заўж­ды маг­чы­ма вы­брац­ца з яго. Пас­ля ліф­та па­чы­на­юц­ца гэ­тыя зла­шчас­ныя пры­ступ­кі, якія пе­ра­га­родж­ва­юць шлях да дзвя­рэй з пад'­ез­да. Ка­лі адо­леў гэ­ты шлях і вы­браў­ся з пад'­ез­да, трэ­ба да­брац­ца да пры­пын­ку і сес­ці ў гра­мад­скі транс­парт. Ка­лі вы даб­ра­лі­ся да пры­пын­ку без праб­лем, вам па­шан­ца­ва­ла. Але трэ­ба яшчэ да­ча­кац­ца, ка­лі прый­дзе транс­парт, пры­ста­са­ва­ны для пе­ра­во­зу ча­ла­ве­ка ў ін­ва­лід­най ка­ляс­цы...» Гэ­та сло­вы Тац­ця­ны Крыш­таль, жан­чы­ны, якая вы­му­ша­на што­дня пе­ра­мя­шчац­ца ў пра­сто­ры пры да­па­мо­зе ін­ва­лід­на­га крэс­ла.

25-22

«Не за­цык­лі­вац­ца на пан­ду­се»

Та­кіх, як Тац­ця­на, у на­шай кра­і­не дзя­сят­кі ты­сяч. Але ці час­та мы ба­чым лю­дзей з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі на ву­лі­цах, у транс­пар­це, гра­мад­скіх мес­цах? Між тым, ін­ва­лі­ды ма­юць та­кое ж пра­ва на паў­на­вар­тас­нае жыц­цё, як і лю­дзі без ін­ва­лід­нас­ці. Але ў боль­шас­ці вы­пад­каў яны прос­та па­збаў­ле­ны вы­ба­ру — дзе жыць, ву­чыц­ца, пра­ца­ваць... А мно­гіх ад­сут­насць без­бар'­ер­на­га ася­род­дзя на­ват па­збаў­ляе маг­чы­мас­ці па­кі­даць сваё жыл­лё.

Ад­на з мэт дзяр­жаў­най па­лі­ты­кі — па­ляп­шэн­не якас­ці жыц­ця лю­дзей з ін­ва­лід­нас­цю. Ця­пер дзей­ні­чае «Дзяр­жаў­ная пра­гра­ма па ства­рэн­ні без­бар'­ер­на­га ася­род­дзя жыц­ця­дзей­нас­ці фі­зіч­на аслаб­ле­ных асоб». Яна раз­лі­ча­на на 2011 — 2015 га­ды і ўклю­чае ў ся­бе раз­віц­цё гра­мад­скай інф­ра­струк­ту­ры і транс­пар­ту, пры­ста­са­ван­не аб'­ек­таў ме­ды­цы­ны, аду­ка­цыі, ор­га­наў ула­ды да без­бар'­ер­на­га ася­род­дзя, удас­ка­наль­ван­не за­ка­на­даў­чай ба­зы.

Ві­да­воч­на, што, апроч уся­го пе­ра­лі­ча­на­га, ад­ну з ро­ляў ады­гры­вае якасць і да­ступ­насць жыл­ля для лю­дзей з ін­ва­лід­нас­цю, але гэ­тае пы­тан­не шы­ро­ка ні­ко­лі не аб­мяр­коў­ва­ла­ся: спра­ва­зда­чы па ар­га­ні­за­цыі без­бар'­ер­на­га ася­род­дзя ў на­шай кра­і­не да­ты­чац­ца ў пер­шую чар­гу гра­мад­скай інф­ра­струк­ту­ры. На гэ­тую тэ­му раз­ва­жа­лі ў Мін­ску прад­стаў­ні­кі Офі­са па пра­вах лю­дзей з ін­ва­лід­нас­цю.

«Ка­лі мы ка­жам пра без­бар'­ер­нае ася­род­дзе, час­цей за ўсё ўяў­ля­еш ча­ла­ве­ка ў ін­ва­лід­най ка­ляс­цы ці з бе­лым кі­ем. На­са­мрэч у без­бар'­ер­ным ася­род­дзі ма­юць па­трэ­бу і ма­мы з ка­ляс­ка­мі, і па­жы­лыя лю­дзі... Ды на­ват ча­ла­век, які ідзе на пра­цу ці вяр­та­ец­ца з яе, — гэ­та два роз­ныя ча­ла­ве­кі з пунк­ту гле­джан­ня траў­ма­тыз­му», — лі­чыць ка­ар­ды­на­тар Офі­са па пра­вах лю­дзей з ін­ва­лід­нас­цю Сяр­гей ДРАЗ­ДОЎ­СКІ

.

Ня­гле­дзя­чы на тое, што ў пра­ек­тах бу­даў­ніц­тва за­кла­да­юц­ца маг­чы­мас­ці ўста­ля­ван­ня пан­ду­саў ка­ля пад'­ез­даў, праб­ле­ма да­ступ­нас­ці жыл­ля не вы­ра­ша­ец­ца комп­лекс­на. Бо до­ступ у пад'­езд для ка­ляс­кі ёсць, але сам пад'­езд не пры­ста­са­ва­ны для пе­ра­мя­шчэн­ня: мае вы­со­кія па­ро­гі, вуз­кія ліф­та­выя шах­ты і пра­ёмы дзвя­рэй, ку­ды не пра­хо­дзіць ін­ва­лід­ная ка­ляс­ка.

«Не трэ­ба за­цык­лі­вац­ца толь­кі на пан­ду­се да пад'­ез­да, — за­ўва­жае Сяр­гей Драз­доў­скі. — Ін­ва­лід­насць па­тра­буе асаб­лі­вых умоў для пра­жы­ван­ня ча­ла­ве­ка, звя­за­ных з эр­га­но­мі­кай жыл­ля. Яго кан­струк­цыя па­він­на быць та­кой, каб жыц­цё ча­ла­ве­ка з ін­ва­лід­нас­цю не пе­ра­ўтва­ры­ла­ся ў па­ста­ян­нае пе­ра­адоль­ван­не бар'­е­раў».

Рэ­кан­струк­цыя ці аб­мен?

У якас­ці вый­сця з сі­ту­а­цыі мож­на раз­гля­даць не­каль­кі ва­ры­ян­таў. Пер­шы — рэ­кан­струк­цыя жыл­ля пад умо­вы без­бар'­ер­на­га ася­род­дзя. Але на­ват ка­лі ча­ла­ве­ку ўда­ец­ца да­маг­чы­ся ста­ноў­ча­га ра­шэн­ня на ўста­ля­ван­не та­го ж пан­ду­са, яшчэ як мі­ні­мум год яму да­вя­дзец­ца ча­каць вы­ка­нан­ня, та­му што срод­кі за­клад­ва­юц­ца на бюд­жэт толь­кі на­ступ­на­га го­да. І, як ад­зна­чы­ла юрыст Офі­са па пра­вах лю­дзей з ін­ва­лід­нас­цю Воль­га ТРЫ­ПУ­ЦЕНЬ, ка­лі для ор­га­наў ула­ды гэ­та прос­та пра­ца, для ін­ва­лі­да гэ­та жыц­цё. Але і рэ­кан­струк­цыя час­та бы­вае тэх­ніч­на не­маг­чы­май, та­му што пра­ёмы дзвя­рэй у тую ж пры­бі­раль­ню, на бал­кон, на кух­ню не­да­стат­ко­ва шы­ро­кія для ін­ва­лід­най ка­ляс­кі.

Яшчэ больш кры­тыч­ная сі­ту­а­цыя ў сель­скай мяс­цо­вас­ці, дзе тра­ды­цый­ная пры­ват­ная за­бу­до­ва не пра­ду­гледж­вае не толь­кі эле­мен­таў без­бар'­ер­нас­ці, але не пад­ля­гае на­ват рэ­кан­струк­цыі. Апроч та­го, што час­та ў вяс­ко­выя да­мы не пра­ве­дзе­на ва­да і ўсе ўмо­вы зна­хо­дзяц­ца на ву­лі­цы, паў­стае праб­ле­ма і з рас­чыст­кай тэ­ры­то­рый ад сне­гу ў зі­мо­вы пе­ры­яд.

У та­кой сі­ту­а­цыі ак­ту­аль­ным ста­но­віц­ца пы­тан­не пра аб­мен не­да­ступ­на­га жыл­ля на пры­маль­нае для ча­ла­ве­ка з ін­ва­лід­нас­цю. Ка­ар­ды­на­тар Офі­са па пра­вах лю­дзей з ін­ва­лід­нас­цю ўпэў­не­ны, што гэ­та ў пер­шую чар­гу кло­пат дзяр­жа­вы. Па сло­вах Сяр­гея Драз­доў­ска­га, та­кі во­пыт у на­шай кра­і­не ёсць, і гэ­та менш за­трат­на, чым рэ­кан­струк­цыя іс­ных і бу­даў­ніц­тва но­вых жыл­лё­вых па­мяш­кан­няў.

«Іс­нуе ра­шэн­не Мін­гар­вы­кан­ка­ма №710 аб тым, што па за­яве ін­ва­лі­да-ка­ля­сач­ні­ка аб жа­дан­ні аб­мя­няць сваё жы­лое па­мяш­кан­не на роў­нае яму па пло­шчы, але з эле­мен­та­мі без­бар'­ер­на­га ася­род­дзя, яго мо­гуць уклю­чыць у агуль­на­га­рад­скі спіс па аб­ме­не жыл­ля, — ад­зна­чы­ла Воль­га Тры­пу­цень. — Ад­нак гэ­тае ра­шэн­не да­ты­чыц­ца толь­кі Мін­ска, рас­паў­сюдж­ва­ец­ца толь­кі на дзяр­жаў­ны жыл­лё­вы фонд і толь­кі на ква­тэ­ры — пра па­коі га­вор­ка не ідзе».

Не ўпа­сці ў эй­фа­рыю

Бе­ла­рус­кае за­ка­на­даў­ства ста­іць на ба­ку лю­дзей з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі. Але, тым не менш, ін­ва­лі­ды ад­стай­ваць свае пра­вы, і ня­рэд­ка прай­гра­юць. Прад­стаў­ні­кі Офі­са звяз­ва­юць гэ­та з не­ад­па­вед­нас­цю па­між за­яў­ле­ны­мі ў за­ка­на­даў­стве нор­ма­мі і ме­ха­ніз­мам іх рэа­лі­за­цыі на мес­цах.

Так, па пэў­ных кры­тэ­ры­ях гра­ма­дзя­нам (у пры­ват­нас­ці, ін­ва­лі­дам-ка­ля­сач­ні­кам), якія ма­юць па­трэ­бу ў па­ляп­шэн­ні жыл­лё­вых умоў, мо­гуць вы­дзе­ліць жыл­лё са­цы­яль­на­га ка­ры­стан­ня. Яно не пад­ля­гае аб­ме­ну і пры­ва­ты­за­цыі.

«Але за­фік­са­ва­ны вы­пад­кі, ка­лі ў та­кім жыл­лі ад­сут­ні­ча­юць эле­мен­ты без­бар'­ер­нас­ці, пры тым, што ў ад­па­вед­ныя ор­га­ны пра­да­стаў­ле­ны ўсе звест­кі па ста­не зда­роўя ча­ла­ве­ка, — за­ўва­жае Воль­га Тры­пу­цень. — У ста­не эй­фа­рыі ён уяз­джае ў но­вае па­мяш­кан­не, пад­піс­вае да­ку­мен­ты і тым са­мым аў­та­ма­тыч­на зды­ма­ец­ца з чар­гі на па­ляп­шэн­не жыл­лё­вых умоў. І ад­ва­рот­на­га хо­ду ўжо ня­ма: паў­тор­на на чар­гу яго не па­ста­вяць, та­му што квад­рат­ны­мі мет­ра­мі (хоць і не ад­па­вед­ны­мі для яго пра­жы­ван­ня) гра­ма­дзя­нін за­бяс­пе­ча­ны».

Уво­гу­ле, га­во­ра­чы пра якасць да­ступ­на­га жыл­ля, вар­та ад­зна­чыць, што на­ват на­яў­ныя эле­мен­ты без­бар'­ер­на­га ася­род­дзя ў ім не заўж­ды ад­па­вя­да­юць нар­ма­ты­вам. Пан­ду­сы мо­гуць быць без бор­ці­каў і мець кру­ты ўхіл, на верх­няй іх пля­цоў­цы скла­да­на ці ўво­гу­ле не­маг­чы­ма раз­вяр­нуц­ца. За­фік­са­ва­ны на­ват вы­па­дак уста­ля­ван­ня пан­ду­са, які част­ко­ва ўпі­раў­ся ў клум­бу. Па сло­вах Сяр­гея Драз­доў­ска­га, мяс­цо­выя ор­га­ны ўла­ды ў та­кіх вы­пад­ках прос­та раз­вод­зяць ру­ка­мі, спа­сы­ла­ю­чы­ся на пры­ват­на­га за­бу­доў­шчы­ка і жыл­лё­вы ка­а­пе­ра­тыў.

* * *

Маг­чы­ма, ка­мусь­ці па­да­сца зруч­ным ства­рэн­не асоб­на­га ра­ё­на, пры­ста­са­ва­на­га пад па­трэ­бы лю­дзей з ін­ва­лід­нас­цю. Та­кі экс­пе­ры­мент пра­вя­лі ў 1980-я га­ды ў Бры­та­ніі. І праз дзя­ся­так га­доў пад­час пра­вя­дзен­ня ма­ні­то­рын­гу вы­свет­лі­ла­ся, што знач­ная част­ка жы­ха­роў ра­ё­на не мае ін­ва­лід­нас­ці. А тыя, для ка­го гэ­ты ра­ён пры­зна­чаў­ся, жы­вуць у сва­ім ася­род­ку: по­бач з мес­цам ву­чо­бы, пра­цы, пра­жы­ван­ня род­ных. Да та­го ж нель­га за­бы­вац­ца на тое, што ін­ва­лід­насць но­сіць на­бы­ты ха­рак­тар. Не­маг­чы­ма прад­ка­заць, дзе і ка­лі з'я­віц­ца ча­ла­век з асаб­лі­вы­мі па­трэ­ба­мі, та­му дум­ка бу­да­ваць жыл­лё для «перс­пек­тыў­ных» ін­ва­лі­даў з'яў­ля­ец­ца аб­сурд­най. Тым больш што та­кі мік­ра­ра­ён пе­ра­ўтво­рыц­ца ў па­да­бен­ства ін­тэр­на­та, і гэ­та пры­вя­дзе не да ін­тэ­гра­цыі лю­дзей з ін­ва­лід­нас­цю ў гра­мад­ства, а, хут­чэй, да іх ада­саб­лен­ня.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.