Буйнейшы банк Беларусі сумесна з Беларускай чыгункай днямі арганізавалі продаж квіткоў на рэгіянальныя цягнікі эканом-класа праз сістэму інфакіёскаў і на чыгуначным вакзале Магілёва, паведамілі рэдакцыі ў прэс-службе Беларусбанка.
Цяпер працэдура куплі білета ў інфакіёску займае не больш за хвіліну, а атрыманы чэк з'яўляецца праязным білетам (білетам на багаж). Набыць яго могуць трымальнікі банкаўскіх картак плацежных сістэм Vіsa, MasterCard і БелКарт.
Беларусбанк у якасці банка-эквайера ўжо каля 3 гадоў супрацоўнічае з Беларускай чыгункай у рамках праекта па ўсталяванні плацежна-даведачных тэрміналаў (інфакіёскаў), прызначаных для продажу квіткоў на электрацягнікі. Сёння, акрамя Магілёва, такія інфакіёскі таксама ўсталяваны на мінскім і віцебскім чыгуначных вакзалах.
Сяргей КУРКАЧ.
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.