Вы тут

Псеўдамiнёру маладзечанс­кіх школ па­гра­жае 7 га­доў тур­мы


След­чы ка­мі­тэт за­вяр­шыў рас­сле­да­ван­не спра­вы аб іл­жы­вым мі­ні­ра­ван­ні 11 школ у Ма­ла­дзеч­не. Га­вор­ка ідзе пра пе­ра­па­лох, які ад­быў­ся 5 ве­рас­ня мі­ну­ла­га го­да. Ме­на­ві­та ў гэ­ты дзень на элект­рон­ную пош­ту ма­ла­дзе­чан­скіх школ прый­шлі ліс­ты з па­гро­зай.

Ана­нім па­тра­ба­ваў пе­ра­вес­ці на пэў­ны ра­ху­нак 10 ты­сяч до­ла­раў, інакш ён уза­рве бом­бу. Вуч­ні і пер­са­нал ім­гнен­на па­кі­ну­лі бу­дын­кі сва­іх на­ву­чаль­ных уста­ноў, а су­пра­цоў­ні­кі МУС і МНС па­ча­лі шу­каць вы­бу­хо­вую пры­ла­ду. Але, на шчас­це, не знай­шлі. Не­ўза­ба­ве па га­ра­чых сля­дах за­тры­ма­лі ад­праў­ні­ка лжы­вых ліс­тоў. Ім ака­заў­ся 30-га­до­вы ўра­джэ­нец Ма­ла­дзе­чан­ска­га ра­ё­на.

— Як вы­свет­лі­ла­ся, ма­ла­ды ча­ла­век, каб ад­помс­ціць свай­му зна­ё­ма­му, ад яго імя за­рэ­гіст­ра­ваў элект­рон­ную скры­ню і элект­рон­ны паш­то­вы ка­ша­лёк, — па­ве­да­мі­ла афі­цый­ны прад­стаў­нік упраў­лен­ня След­ча­га ка­мі­тэ­та Бе­ла­ру­сі па Мін­скай воб­лас­ці Тац­ця­на Бе­ла­ног. — Пас­ля гэ­та­га на­пі­саў 11 ліс­тоў з па­гро­за­мі і ра­за­слаў іх у на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы.

Су­дзіць псеў­да­мі­нё­ра бу­дуць за не­санк­цы­я­на­ва­ны до­ступ да кам­п'ю­тар­най ін­фар­ма­цыі, здзейс­не­ны з аса­біс­тай за­ці­каў­ле­нас­ці, а так­са­ма за за­га­дзя лжы­вае па­ве­дам­лен­не пра мяр­ку­е­мы вы­бух, што па­цяг­ну­ла на­ня­сен­не шко­ды ў буй­ным па­ме­ры. Да­рэ­чы, вы­дат­кі, звя­за­ныя з пры­пы­нен­нем за­ня­ткаў у шко­лах і пра­цай апе­ра­тыў­ных служ­баў, скла­лі больш як 119 міль­ё­наў руб­лёў. За­тры­ма­на­му па­гра­жае да ся­мі га­доў ка­ло­ніі.

На­дзея
ПАЎ­ЛА­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы. 

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.