Вы тут

Хранічная стомленасць — праз слабы імунітэт?


Сін­дром хра­ніч­най стом­ле­нас­ці вя­до­мы і пад больш скла­да­ны­мі наз­ва­мі — сін­дром пост­ві­рус­най астэ­ніі або імун­най дыс­функ­цыі, мі­ял­гіч­ны эн­цэ­фа­ла­мі­е­літ. Усё гэ­та азна­чае пра­цяг­лую стом­ле­насць, якая не зні­кае на­ват пас­ля пра­цяг­ла­га ад­па­чын­ку.

— Уз­нік­нен­не та­ко­га сін­дро­му звя­за­на з раз­віц­цём не­ўро­зу цэнт­раль­ных рэ­гу­ля­тор­ных цэнт­раў ве­ге­та­тыў­най нер­во­вай сіс­тэ­мы, — тлу­ма­чыць урач-псі­ха­тэ­ра­пеўт Мінск­ага га­рад­ско­га клі­ніч­на­га псі­хі­ят­рыч­на­га дыс­пан­се­ра Іры­на РА­ЗОР­ВІ­НА. — Пра­ва­ку­ю­чым фак­та­рам з'яў­ля­ец­ца праз­мер­ная эма­цы­я­наль­на-ін­тэ­ле­кту­аль­ная на­груз­ка ва ўрон фі­зіч­най дзей­нас­ці. А та­му ў гру­пе ры­зы­кі — жы­ха­ры ме­га­по­лі­саў, прад­пры­маль­ні­кі, ра­бот­ні­кі з па­вы­ша­най ад­каз­нас­цю (авія­дыс­пет­ча­ры, апе­ра­та­ры чы­гу­нач­на­га транс­пар­ту і інш.). Прак­ты­ка па­каз­вае, што да сін­дро­му хра­ніч­най стом­ле­нас­ці больш схіль­ныя 25—45-га­до­выя жан­чы­ны...

Спры­яль­ныя фак­та­ры:

* дрэн­ныя са­ні­тар­на-эка­ла­гіч­ныя ўмо­вы

* хра­ніч­ныя за­хвор­ван­ні (у тым лі­ку ві­рус­ныя ін­фек­цыі, хар­чо­выя алер­гіі)

* фі­зіч­ныя і псі­хіч­ныя пе­ра­груз­кі.

Як пра­яў­ля­ец­ца за­хвор­ван­не?

Апа­ты­яй, дэ­прэ­сі­яй, бес­пры­чын­ны­мі пры­сту­па­мі гне­ву, агрэ­сі­яй, мы­шач­най сла­бас­цю, па­ста­ян­ным ад­чу­ван­нем стом­ле­нас­ці, га­лаў­ным бо­лем, рас­строй­ствам сну, схіль­нас­цю да ін­фек­цый­ных за­хвор­ван­няў.

Комп­лекс пры­чын:

1. Пра­цяг­лае пе­ра­на­пру­жан­не — фі­зіч­нае і псі­хіч­нае.

2. Ін­так­сі­ка­цыя.

3. Па­ру­шэн­не кро­ва­зва­ро­ту, звя­за­нае з атэ­раск­ле­ро­зам (у пер­шую чар­гу, га­лаў­но­га моз­га).

4. Пра­цяг­лыя або час­тыя стрэ­сы (пры ніз­кай стрэ­саў­стой­лі­вас­ці).

5. Зні­жэн­не іму­ні­тэ­ту.

6. Дэ­фі­цыт ві­та­мі­наў, зло­ўжы­ван­не вуг­ля­во­да­мі;

7. Зло­ўжы­ван­не ал­ка­го­лем.

8. Ад­сут­насць нар­маль­на­га сну.

9. Не­спры­яль­ная псі­ха­ла­гіч­ная ат­мас­фе­ра.

10. Ад­сут­насць жыц­цё­вай перс­пек­ты­вы.

11. Не­да­хоп со­неч­на­га свят­ла (у зі­мо­вы час), што пра­ва­куе не­да­хоп гар­мо­ну се­ра­та­ні­ну.

Най­больш пе­ра­ка­наў­чай сён­ня з'яў­ля­ец­ца ві­рус­ная тэ­о­рыя па­хо­джан­ня сін­дро­му хра­ніч­най стом­ле­нас­ці. Лі­чыц­ца, што пры­чы­най за­хвор­ван­ня мо­гуць быць ві­рус Эпш­тэй­на-Бар, цы­та­ме­га­ла­ві­рус, эн­тэ­ра­ві­рус, ві­ру­сы гер­пе­су, ге­па­ты­ту С, рэ­тра­ві­рус і ін­шыя на фо­не зні­жа­на­га іму­ні­тэ­ту. Пер­шы раз сін­дром мо­жа за­явіць аб са­бе гры­па­па­доб­ным ста­нам. Зні­жэн­не іму­ні­тэ­ту мае вя­лі­кае зна­чэн­не ў раз­віц­ці сін­дро­му хра­ніч­най стом­ле­нас­ці. Вось ча­му ля­чэн­не аба­вяз­ко­ва ўклю­чае іму­на­ма­дэ­лю­ю­чую тэ­ра­пію. Акра­мя гэ­та­га, не­аб­ход­на нар­ма­лі­за­ваць энер­ге­тыч­ны ба­ланс ар­га­ніз­ма, ад­на­віць пра­цэ­сы нер­во­вай сіс­тэ­мы (ак­ты­ві­за­цыі і тар­ма­жэн­ня).

Для гэ­та­га пры­мя­ня­юц­ца фі­та­прэ­па­ра­ты, якія па­ляп­ша­юць пра­хо­джан­не нер­во­вых ім­пуль­саў і стан нер­во­вай сіс­тэ­мы; рэ­ка­мен­ду­ец­ца ўздзе­ян­не на бія­ак­тыў­ныя кроп­кі нер­во­вай сіс­тэ­мы (аку­пунк­ту­ра, кроп­ка­вы ма­саж), агуль­ны або сег­мен­тар­ны ма­саж су­мес­на з гід­ра­пра­цэ­ду­ра­мі і ля­чэб­най фіз­куль­ту­рай. Не­аб­ход­на так­са­ма па­леп­шыць якасць сну, да­біц­ца ачы­шчэн­ня ар­га­ніз­ма з да­па­мо­гай зба­лан­са­ва­най ды­е­ты, нар­ма­лі­за­ваць рэ­жым ад­па­чын­ку і фі­зіч­ных на­гру­зак, за­няц­ца аў­та­ген­ны­мі трэ­ні­роў­ка­мі або звяр­нуц­ца да ін­шых ме­та­даў нар­ма­лі­за­цыі псі­ха­эма­цы­я­наль­на­га ста­ну. У комп­лекс ля­чэн­ня ўклю­ча­ец­ца псі­ха­тэ­ра­пія (для па­збаў­лен­ня псі­ха­са­ма­тыч­ных не­ўро­заў).

У Мін­ску да спе­цы­я­ліс­та мож­на звяр­нуц­ца ў Га­рад­скі цэнтр па­меж­ных ста­наў (вул. Мен­дзя­ле­е­ва, 4, тэл. (017) 345 61 74).

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?