Вы тут

Чаму «зацiхла» сталiчная пад­зем­ка?


Учо­ра ўдзень пры­клад­на ў 14.40 быў спы­не­ны рух на абедз­вюх лі­ні­ях ста­ліч­на­га мет­ро. Па­са­жы­раў па­пра­сі­лі па­кі­нуць стан­цыі і да мес­ца пры­зна­чэн­ня да­бі­рац­ца на­зем­ным транс­пар­там.

Па ін­фар­ма­цыі кі­раў­ніц­тва Мінск­ага мет­ра­па­лі­тэ­на, рух спы­ні­лі па рас­па­ра­джэн­ні ўпраў­лен­ня ўнут­ра­ных спраў па ахо­ве мет­ра­па­лі­тэ­на. Паз­ней з'я­ві­лі­ся тлу­ма­чэн­ні ад га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня ўнут­ра­ных спраў Мін­гар­вы­кан­ка­ма.

— Па­сту­пі­ла ін­фар­ма­цыя, што на не­ка­то­рых стан­цы­ях мет­ро мо­гуць зна­хо­дзіц­ца па­да­зро­ныя прад­ме­ты. У мэ­тах апе­ра­тыў­на­га аб­сле­да­ван­ня тэ­ры­то­рыі бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не аб за­крыц­ці стан­цый для пра­вя­дзен­ня пра­фі­лак­тыч­ных ра­бот, — па­ве­да­міў у ад­ной з са­цы­яль­ных се­так прэс-сак­ра­тар ГУ­УС Мін­гар­вы­кан­ка­ма Аляк­сандр Лас­тоў­скі.

Па­са­жы­ры з мет­ро до­сыць хут­ка за­поў­ні­лі пры­пын­кі на­зем­на­га транс­пар­ту. у аў­то­бу­сы, што еха­лі па пра­спек­це Не­за­леж­нас­ці, бы­ло не ўціс­нуц­ца. Дзярж­прад­пры­ем­ства «Мінск­т­ранс» апе­ра­тыў­на вы­дзе­лі­ла да­дат­ко­вы транс­парт. Тым ча­сам лю­дзі ў са­цы­яль­ных сет­ках ак­тыў­на «по­сці­лі» фо­та шмат­лі­кіх гра­ма­дзян, што ста­я­лі ў ча­кан­ні транс­пар­ту і аб­мяр­коў­ва­лі, ка­лі ж на­рэш­це да­зво­ляць ка­рыс­тац­ца мет­ро.

На пы­тан­не ка­рэс­пан­дэн­та «Звяз­ды» аб тым, коль­кі стан­цый уда­ло­ся пра­ве­рыць на на­яў­насць па­да­зро­ных прад­ме­таў за пры­бліз­на тры га­дзі­ны пас­ля спы­нен­ня мет­ро, Аляк­сандр Лас­тоў­скі ад­ка­заў, што па­куль та­кой ін­фар­ма­цыі ня­ма. Але ка­ля 17.43 ГУ­УС Мін­гар­вы­кан­ка­ма праінфармавала, што мет­ро ад­на­ві­ла сваю ра­бо­ту.

Ган­на ГА­РУС­ТО­ВІЧ.

P.S. Як не­ўза­ба­ве па­ве­да­мі­ла БЕЛ­ТА са спа­сыл­кай на ін­фар­ма­цыю, агу­ча­ную ў эфі­ры тэ­ле­ка­на­ла АНТ, ра­бо­ту мет­ро па­ра­лі­за­ваў тэ­ле­фон­ны тэ­ра­рыст, яко­га ўжо за­тры­ма­лі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.