Вы тут

Сту­дэнт, які за­стрэ­ліў­ся ў ці­ры, меў псі­хіч­нае рас­строй­ства


Цэнт­раль­ны ра­ён­ны ад­дзел След­ча­га ка­мі­тэ­та за­вяр­шыў пра­вер­ку па фак­це смер­ці дру­га­курс­ні­ка Ін­сты­ту­та прад­пры­маль­ніц­тва і пар­ла­мен­та­рыз­му. Ма­ла­ды ча­ла­век вы­стра­ліў са­бе ў га­ла­ву на ва­чах ін­струк­та­ра ад­на­го са ста­ліч­ных ці­раў уве­ча­ры 17 снеж­ня.

Згод­на з па­смя­рот­най псі­хо­ла­га-псі­хі­ят­рыч­най экс­пер­ты­зай, ва ўра­джэн­ца Го­мель­скай воб­лас­ці на мо­мант лё­са­вы­зна­чаль­на­га вы­стра­лу бы­ло «псі­хіч­нае рас­строй­ства, якое су­пра­ва­джа­ец­ца ідэ­я­мі і дзе­ян­ня­мі, на­кі­ра­ва­ны­мі на са­ма­губ­ства». Фак­таў, якія б указ­ва­лі на тое, што сту­дэн­та за­бі­лі, след­чыя не вы­яві­лі. Та­му, у ад­па­вед­нас­ці з Кры­мі­наль­на-пра­цэ­су­аль­ным ко­дэк­сам, у за­вя­дзен­ні кры­мі­наль­най спра­вы ад­моў­ле­на. Ра­зам з тым ва ўпраў­лен­ні След­ча­га ка­мі­тэ­та па Мін­ску па­ве­да­мі­лі, што «ў ста­ліч­ным ці­ры не­на­леж­на ар­га­ні­за­ва­ны кант­роль­на-пра­пуск­ны рэ­жым». Гэ­та і па­спры­я­ла та­му, што зда­ры­ла­ся тра­ге­дыя. Ад­мі­ніст­ра­цыя ўста­но­вы ў блі­жэй­шы час па­він­на лік­ві­да­ваць усе не­да­хо­пы.

На­дзея ПАЎ­ЛА­ВА.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.