Вы тут

Да выбару экскурсii трэба па­ды­хо­дзіць... з ро­зу­мам


Пе­ра­лік эк­скур­сій­ных пра­грам, рэ­ка­мен­да­ва­ных школь­ні­кам, з'я­віц­ца ў блі­жэй­шы час на пар­та­ле Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі.

Па сло­вах га­лоў­на­га спе­цы­я­ліс­та ўпраў­лен­ня са­цы­яль­най, вы­ха­ваў­чай і ідэа­ла­гіч­най ра­бо­ты Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі Але­ны Ануф­ро­віч, сён­ня пы­тан­не гра­мат­най ар­га­ні­за­цыі і пра­вя­дзен­ня ў шко­лах эк­скур­сій­най ра­бо­ты вель­мі ак­ту­аль­нае.

— Эк­скур­сіі для вуч­няў на­стаў­ні­кі вы­бі­ра­юць па­вод­ле свай­го ўлас­на­га ба­чан­ня. Але эк­скур­сія па­він­на, па-пер­шае, ад­па­вя­даць ўзрос­ту дзі­ця­ці, а па-дру­гое, быць змяс­тоў­най. Та­му пе­ра­лік аду­ка­цый­ных эк­скур­сій бу­дзе пры­вя­за­ны да школь­най пра­гра­мы, — пад­крэс­лі­ла Але­на Ануф­ро­віч.

Акра­мя та­го, на пар­та­ле бу­дзе ство­ра­на руб­ры­ка, пры­све­ча­ная ту­рыз­му і эк­скур­сій­най ра­бо­це, дзе кож­ны ах­вот­ны змо­жа па­зна­ё­міц­ца з уні­каль­ны­мі края­знаў­чы­мі эк­скур­сі­я­мі, якія ства­ра­юць са­мі на­ву­чэн­цы.

У Бе­ла­ру­сі пра­цу­юць 334 уста­но­вы да­дат­ко­вай аду­ка­цыі дзя­цей і мо­ла­дзі, з іх 69 ма­юць ту­рыс­тыч­на-края­знаў­чы про­філь. У скла­дзе шмат­про­філь­ных уста­ноў дзей­ні­чае 2 927 аб'­яд­нан­няў ту­рыс­тыч­на-края­знаў­ча­га про­фі­лю, якія на­вед­ва­юць больш як 40 ты­сяч на­ву­чэн­цаў.

Ад­ным з най­важ­ней­шых ту­рыс­тыч­ных ме­ра­пры­ем­стваў сё­ле­та ста­не ту­рыс­тыч­ны злёт на­ву­чэн­цаў Са­юз­най дзяр­жа­вы, які прой­дзе на тэ­ры­то­рыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. Удзел у ім што­год пры­ма­юць больш як 500 на­ву­чэн­цаў з Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі. А во­сен­ню ў Ка­луж­скай воб­лас­ці на ту­рыс­тыч­ны злёт збя­руц­ца бе­ла­рус­кія і ра­сій­скія пе­да­го­гі.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.