Вы тут

Сучасныя тэхналогii су­праць бю­ра­кра­тыі


Пе­ра­ход на элект­рон­ны да­ку­мен­таз­ва­рот аб­са­лют­на ўсіх дзяр­жаў­ных ор­га­наў і ін­шых дзяр­жаў­ных ар­га­ні­за­цый па­ві­нен за­вер­шыц­ца ў 2015 го­дзе, што па­вы­сіць хут­касць пры­няц­ця кі­раў­ніц­кіх ра­шэн­няў. Пра гэ­та за­явіў учо­ра Анд­рэй Іль­ін, ды­рэк­тар На­цы­я­наль­на­га цэнт­ра элект­рон­ных па­слуг.

Амаль 2 ты­ся­чы «аба­не­нтаў»

Прад­пры­ем­ства бы­ло ство­ра­на ў са­ка­ві­ку 2012-га ў ад­па­вед­нас­ці з Ука­зам Прэ­зі­дэн­та. Сён­ня НЦЭП аказ­вае элект­рон­ныя па­слу­гі сіс­тэ­мы аба­ро­не­най элект­рон­най пош­ты для дзяр­жаў­ных ор­га­наў і ар­га­ні­за­цый Maіlgov, элект­рон­на­га да­ку­мен­таз­ва­ро­ту, агуль­на­дзяр­жаў­най аў­та­ма­ты­за­ва­най ін­фар­ма­цый­най сіс­тэ­мы (ААІС) і цэнт­ра Maіlgov, які свед­чыць, а так­са­ма да­лей вы­пра­цоў­вае но­выя па­слу­гі. Пер­шыя ліч­бы па дзей­нас­ці НЦЭП за мі­ну­лы год агу­чыў Сяр­гей Руд­неў, на­мес­нік ды­рэк­та­ра — на­чаль­нік упраў­лен­ня экс­плу­а­та­цыі элект­рон­ных сіс­тэм На­цы­я­наль­на­га цэнт­ра элект­рон­ных па­слуг: «Агуль­ная коль­касць спа­жыў­цоў — 1886. З іх не­бюд­жэт­ных ар­га­ні­за­цый — 811. Лі­да­рам з'яў­ля­ец­ца Мінск». Спе­цы­я­ліст па­ве­да­міў, што па сіс­тэ­ме аба­ро­не­най элект­рон­най пош­ты бы­ло пе­ра­да­дзе­на больш за 4,5 млн элект­рон­ных па­ве­дам­лен­няў, а па сіс­тэ­ме між­ве­да­мас­на­га да­ку­мен­таз­ва­ро­ту — ка­ля 50 ты­сяч элект­рон­ных да­ку­мен­таў.

Не дзіў­на, што ІТ-экс­пер­ты два га­ды та­му аца­ні­лі ства­рэн­не НЦЭП як па­зі­тыў­нае і даў­но ча­ка­нае ра­шэн­не, якое да­зво­ліць аб'­яд­наць раз­роз­не­ныя вы­сіл­кі мност­ва дзярж­ар­га­ні­за­цый у пра­да­стаў­лен­ні элект­рон­ных па­слуг.

Элект­рон­ныя па­слу­гі дой­дуць да кож­на­га

Сён­ня вель­мі па­трэб­на ак­тыў­ная па­зі­цыя дзяр­жаў­ных ор­га­наў па ар­га­ні­за­цыі пра­да­стаў­лен­ня элект­рон­ных па­слуг праз адзі­ны пар­тал, пе­ра­во­ду ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­цэ­дур у элект­рон­ны вы­гляд пад фак­тыч­ныя па­трэ­бы эка­но­мі­кі кра­і­ны і гра­мад­ства. На адзі­ным пар­та­ле элект­рон­ных па­слуг ААІС па­тра­бу­ец­ца раз­мя­шчэн­не на­ступ­ных ка­тэ­го­рый па­слуг і ін­фар­ма­цый­на­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня, якія ад­но­сяц­ца да так зва­на­га «Элект­рон­на­га ўра­да»: G2G: урад — урад; G2C: урад — на­сель­ніц­тва; G2B: урад — біз­нес. Для па­пу­ля­ры­за­цыі адзі­на­га пар­та­ла бу­дуць раз­ві­вац­ца па­слу­гі ін­шых ка­тэ­го­рый: B2C: біз­нес—спа­жыў­цы; B2B: біз­нес—біз­нес.

Акра­мя та­го, сё­ле­та ў Бе­ла­ру­сі бу­дзе сфар­мі­ра­ва­ны паў­на­вар­тас­ны ін­сты­тут ін­фар­ма­цый­ных па­ся­рэд­ні­каў, дзе элект­рон­ную па­слу­гу ААІС змо­гуць за­ка­заць тыя, хто па ней­кіх пры­чы­нах не мо­жа зра­біць гэ­та з до­му. Ад­па­вед­ныя ра­шэн­ні пры­ня­ты на ўзроў­ні Ука­за Прэ­зі­дэн­та і па­ста­но­вы ўра­да. Ро­лі та­кіх па­ся­рэд­ні­каў бу­дуць вы­кон­ваць ад­дзя­лен­ні Бел­пош­ты і сэр­віс­ныя цэнт­ры Бел­тэ­ле­ка­ма. Яны бу­дуць аказ­ваць па­слу­гі на пад­ста­ве да­га­ва­роў з НЦЭП. Бу­дзе ство­ра­на маг­чы­масць на пад­ста­ве да­ку­мен­та, які свед­чыць асо­бу, вы­ка­наць ад імя гра­ма­дзя­ні­на пэў­ныя дзе­ян­ні і атры­маць за­ка­за­ную ім элект­рон­ную па­слу­гу. Гэ­та да­зво­ліць да­вес­ці па­слу­гі да лю­бых на­се­ле­ных пунк­таў кра­і­ны.

Спе­цы­я­ліс­ты так­са­ма сцвяр­джа­юць, што раз­віц­цё адзі­на­га пар­та­ла да­зво­ліць спрас­ціць не толь­кі тэх­ніч­нае ін­фар­ма­цый­нае ўза­е­ма­дзе­ян­не, але і юры­дыч­нае афарм­лен­не пра­да­стаў­лен­ня ін­фар­ма­цыі. Гэ­та асаб­лі­ва ак­ту­аль­на для буй­ных ар­га­ні­за­цый, якім да­во­дзіц­ца па­ста­ян­на ўза­е­ма­дзей­ні­чаць са шмат­лі­кі­мі дзярж­ор­га­на­мі. Не­аб­ход­насць мець мност­ва да­га­ва­роў з мі­ніс­тэр­ства­мі і ве­дам­ства­мі ця­пер знік­не. У спа­жыў­ца ін­фар­ма­цыі бу­дзе адзін да­га­вор — з На­цы­я­наль­ным цэнт­рам элект­рон­ных па­слуг.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.