З сённяшняга дня ў краіне павышаюцца цэны на высокатлустыя віды малака, кефіру, смятаны, тварагу, а таксама на малочныя прадукты са смакавымі дабаўкамі і напаўняльнікамі.
Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі №10 ад 14 лютага, якое афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Згодна з дакументам, малакаперапрацоўчым арганізацыям дазваляецца павялічыць адпускныя цэны на высокатлустыя віды малака, кефіру, смятаны, тварагу, а таксама на гэтыя ж малочныя прадукты са смакавымі дабаўкамі і напаўняльнікамі на 5 працэнтаў. Пры гэтым для павышэння зацікаўленасці вытворцаў у павелічэнні выпуску нізкатлустых відаў малочных прадуктаў, а таксама малочных прадуктаў без смакавых дабавак і напаўняльнікаў Мінэканомікі дало дазвол павялічыць на 7 працэнтаў гранічныя максімальныя адпускныя цэны на малако каровіна пастэрызаванае і кефір тлустасцю да 3,5 працэнта, смятану тлустасцю да 25 працэнтаў, тварог тлустасцю да 9 працэнтаў без смакавых дабавак і напаўняльнікаў.
Сама пастанова прынята з улікам прапаноў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ў мэтах кампенсацыі падаражання малочнай сыравіны.
Сяргей РАСОЛЬКА.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.