Вы тут

Па­кінь­це ва­ро­жасць пад сце­на­мі хра­маў


Лі­да­ры хрыс­ці­ян­скіх цэрк­ваў 13 кра­ін (Азер­бай­джа­на, Ар­ме­ніі, Бе­ла­ру­сі, Ка­зах­ста­на, Кыр­гыз­ста­на, Лат­віі, Літ­вы, Мал­до­вы, Ра­сіі, Та­джы­кі­ста­на, Уз­бе­кі­ста­на, Укра­і­ны і Эс­то­ніі) пад­час ІV пле­ну­ма Хрыс­ці­ян­ска­га між­кан­фе­сій­на­га кан­суль­та­тыў­на­га ка­мі­тэ­та, як праходзіць у Санкт-Пе­цяр­бур­гу, вы­сту­пі­лі з за­явай па сі­ту­а­цыі ва Укра­і­не.

«У гэ­тыя дні на­шыя ма­літ­вы і шчы­рыя пе­ра­жы­ван­ні — з на­ро­дам Укра­і­ны, якія пра­хо­дзяць праз ня­лёг­кія вы­пра­ба­ван­ні. Усе на­шы аб­шчы­ны мо­ляц­ца за тых, хто за­гі­нуў ці па­цяр­пеў пад­час па­лі­тыч­на­га і гра­мад­ска­га су­праць­ста­ян­ня, і аб тым, каб тры­ва­лы мір і па­ра­зу­мен­не ўста­ля­ва­лі­ся па­між усі­мі гра­ма­дзя­на­мі брац­кай Укра­і­ны, не­за­леж­на ад іх на­цы­я­наль­най або кан­фе­сій­най пры­на­леж­нас­ці», — пад­крэс­лі­ва­ец­ца ў за­яве.

Іе­рар­хі за­клі­ка­лі ўсіх, ад ка­го за­ле­жыць бу­ду­чы­ня Укра­і­ны, «цвёр­да тры­мац­ца прын­цы­пу сва­бо­ды сум­лен­ня і ве­ра­выз­нан­ня, не­ўмя­шан­ня дзяр­жа­вы і па­лі­тыч­ных сіл ва ўнут­ра­нае жыц­цё рэ­лі­гій­ных ар­га­ні­за­цый». «Мы доб­ра па­мя­та­ем, да якіх тра­гіч­ных на­ступ­стваў гэ­та пры­во­дзі­ла ў гіс­то­рыі на­шых кра­ін. Рэ­ва­лю­цый­ны­мі ме­та­да­мі, за­клі­ка­мі да гвал­ту, дыс­кры­мі­на­цыі і за­хо­пу хра­маў не­маг­чы­ма са­дзей­ні­чаць ні адзін­ству па­між хрыс­ці­я­на­мі, ні на­ладж­ван­ню са­праў­ды парт­нёр­скіх ад­но­сін рэ­лі­гій­ных ар­га­ні­за­цый і дзяр­жа­вы ў імя роск­ві­ту і даб­ра­бы­ту ўся­го гра­мад­ства», — га­во­рыц­ца ў за­яве.

Тым ча­сам вы­шэй­шы цар­коў­ны са­вет Рус­кай пра­ва­слаў­най царк­вы вы­сту­піў з за­явай у су­вя­зі з па­гро­зай гвал­тоў­ных дзе­ян­няў у да­чы­нен­ні да ка­на­ніч­най царк­вы ва Укра­і­не, па­ве­дам­ляе Бел­ТА са спа­сыл­кай на афі­цый­ны сайт Мас­коў­ска­га Па­тры­яр­ха­та. Са­вет звяр­нуў­ся да ўсіх пра­ва­слаў­ных хрыс­ці­ян Укра­і­ны, ня­гле­дзя­чы на іх па­лі­тыч­ныя пе­ра­ка­нан­ні, з за­клі­кам не да­пус­ціць за­ма­хаў на свя­ты­ні.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.