Вы тут

«Фiнiш дачкi сустрэла ў палiклiнiцы...»


Бія­тлон­нны фу­рор бе­ла­ру­саў у Со­чы ад­зна­чыў­ся не толь­кі за­ла­ты­мі вы­ні­ка­мі Да­р'і До­мра­ча­вай, але і брон­за­вай уз­на­га­ро­дай Над­зеі Скар­дзі­ны. Ін­ды­ві­ду­аль­ную гон­ку на Гуль­нях яна пра­вя­ла, як заўж­ды, ста­ран­на, руп­лі­ва: ку­ля­мі за­кры­ла ўсе мі­шэ­ні і за­слу­жа­на за­ня­ла трэ­цяе мес­ца. Для ўра­джэн­кі Санкт-Пе­цяр­бур­га «брон­за» ста­ла пер­шым алім­пій­скім ме­да­лём у кар'­е­ры. Пра сваю вы­дат­ную дач­ку бе­ла­рус­кім жур­на­ліс­там рас­па­вя­ла На­тал­ля Кі­бер, ма­ці Над­зеі, якая спе­цы­яль­на пры­ля­це­ла ў Мінск, каб па­він­ша­ваць яе з уз­на­га­ро­дай.

3

— Ад той гон­кі ў мя­не, натуральна, не­вы­моў­ныя ад­чу­ван­ні! — эма­цый­на ка­жа спа­да­ры­ня На­тал­ля, шмат­дзет­ная ма­ці, ула­даль­ні­ца ор­дэ­на «Ма­ця­рын­ская сла­ва». — Над­зею пад­трым­лі­ва­лі ўсе: су­се­дзі, увесь Сест­ра­рэцк, дзе мы жы­вём за­раз (не­вя­ліч­кі го­рад ка­ля Санкт-Пе­цяр­бур­га. — Аўт.). Ад­ра­зу па­сы­па­ла­ся не­ве­ра­год­ная коль­касць зван­коў, він­ша­ван­няў у ін­тэр­нэ­це. У той мо­мант увесь свет змя­ніў­ся. Лю­дзі ўсмі­ха­лі­ся, він­ша­ва­лі, ра­да­ва­лі­ся за нас. Та­ды гэ­та бы­ло са­мае пры­ем­нае.

— Якія пер­шыя сло­вы вы ска­за­лі Над­зеі пас­ля гон­кі?

— Ска­за­ла, што яна ма­лай­чын­ка! Больш слоў у мя­не і не бы­ло. Усё ас­тат­няе ска­за­лі трэ­не­ры. Між ін­шым, яны са­мі пры­зна­ва­лі­ся: тое, што ад­бы­ло­ся, — неш­та не­ве­ра­год­нае. Ад­нак, без­умоў­на, мы ча­ка­лі па­доб­ны вы­нік, ду­ма­лі пра леп­шае. І на­ват за­гад­ва­лі. І ўсё са­праў­ды ад­бы­ло­ся так, як мы за­дум­ва­лі. Ці­ка­ва, што фі­ніш гон­кі за­стаў ста­рэй­ша­га бра­та Над­зеі ў ін­сты­ту­це, дзе ён зда­ваў іс­пы­ты. А мя­не — у па­лі­клі­ні­цы. Дык уся па­лі­клі­ні­ка, зна­ё­мыя він­ша­ва­лі мя­не. Дзя­куй Бе­ла­ру­сі, усім тым, хто працаваў на гэ­тую пе­ра­мо­гу!

Што мы маг­лі зра­біць? Хва­ля­ва­лі­ся, ма­лі­лі­ся, да­сы­ла­лі ім у Со­чы свае флю­і­ды і энер­гію. А той, хто быў ра­зам са спарт­сме­на­мі, уклаў у гэ­тыя вы­ні­кі сваю ду­шу, пра­цу і лю­боў.

— Хто аса­біс­та пад­трым­лі­ваў дач­ку на Алім­пі­я­дзе?

— Сяб­роў­ка, з якой яны ра­ней ра­зам трэ­ні­ра­ва­лі­ся. А на апош­нія гон­кі ў Со­чы здо­ле­ла пра­рвац­ца і пад­тры­маць яе ма­лод­шая сяст­ра.

— Як лі­чы­це, ці ажыц­ця­ві­ла­ся спар­тыў­ная ма­ра ва­шай дач­кі?

— Без­умоў­на. Трэ­цяе мес­ца для яе бы­ло вя­лі­кім жа­дан­нем. Яна ра­зу­ме­ла, на што мо­жа раз­ліч­ваць.

— На­дзея вы­дат­ны стра­лок. Гэ­та ся­мей­нае?

— Страл­коў у сям'і не бы­ло. Яе та­та ак­тыў­на зай­маў­ся спор­там і шмат ча­су гу­ляў у тэ­ніс. Але яна спе­цы­яль­на страль­бой ні­ко­лі не зай­ма­ла­ся. У гэ­тым ёй, на­пэў­на, Гас­подзь да­па­мог. У Ра­сіі На­дзея зай­ма­ла­ся лы­жа­мі, а ў бія­тло­не па­ча­ла спра­ба­ваць ся­бе та­ды, ка­лі ў Раў­бі­чах яе за­пры­кме­ціў спе­цы­я­лі­за­ва­ны трэ­нер. Гэ­та бы­ло ў 2004-ым го­дзе. Праз тры га­ды яна ста­ла пе­ра­мож­цай Уні­вер­сі­я­ды ў Ту­ры­не па бія­тло­не і ўжо вы­сту­па­ла за Бе­ла­русь.

— Чым лю­біць зай­мац­ца ва­ша бія­тла­ніст­ка ў воль­ны час?

— Пры пра­фе­сій­ных за­ня­тках спор­там на ін­шыя спра­вы ча­су амаль не за­ста­ец­ца. Ка­лі пры­яз­джае ў Санкт-Пе­цяр­бург, ёй па­да­ба­ец­ца збі­раць ра­зам сяб­роў, сва­я­коў і на­вед­ваць не­звы­чай­ныя ме­ра­пры­ем­ствы. Яна за­пра­шае нас на боў­лінг, па­гу­ляць у кёр­лінг ці мі­ні-гольф.

— Як вы ду­ма­е­це, ку­са­юць ра­сі­я­не лок­ці ад та­го, што не здо­ле­лі за­ха­ваць у сва­ёй кра­і-
­не та­кіх та­ле­на­ві­тых бія­тла­ніс­так, як На­дзея Скар­дзі­на і Да­р'я До­мра­ча­ва?

— Ве­да­е­це, у Ра­сіі ха­пае вы­дат­ных бія­тла­ніс­так. Прос­та не ўсе мо­гуць пра­явіць ся­бе. А вось ме­на­ві­та ў Бе­ла­ру­сі На­дзея здо­ле­ла пра­явіць, за­рэ­ка­мен­да­ваць ся­бе.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».