У апошні дзень каляндарнай зімы і на выхадныя прагназуецца цёплае, без істотных ападкаў надвор'е, паве
даміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.
Удзень у пятніцу чакаецца 1-7 цяпла, а па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці прыгрэе і да плюс 9 градусаў. Першыя два дні сакавіка будуць у нас пад знакам вільготных паветраных мас, якія трапляюць да нас з боку паўднёвай Еўропы. Так у асобных раёнах чакаюцца невялікія ападкі (мокры снег і дождж). Уначы і раніцай зноў слабы туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ў суботу і нядзелю ад мінус 4 да плюс 3 градусаў, удзень — 2-8 цяпла, а па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці — да плюс 10 градусаў.
Паводле папярэдніх прагнозаў, мокры снег і дождж будзе псаваць нам настрой і ў пачатку наступнага тыдня. Уначы і раніцай зноў слабы туман і галалёд. Тэмпература ўначы ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, удзень — 3-8 цяпла і да плюс 10 на поўдні Беларусі.
Сяргей КУРКАЧ.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.