Вярхоўная Рада Аўтаномнай Рэспублікі Крым абвясціла аб правядзенні Усекрымскага рэферэндуму па пытанні аб статусе аўтаноміі і пашырэнні яе паўнамоцтваў. З адпаведным зваротам да жыхароў аўтаноміі выступіў прэзідыум Вярхоўнай Рады АРК.
«Крымчане, у выніку неканстытуцыйнага захопу ўлады ва Украіне радыкальнымі нацыяналістамі пры падтрымцы ўзброеных бандфарміраванняў, мір і спакой у Крыме пастаўлены пад пагрозу, — заявіла прэс-сакратар старшыні Вярхоўнай Рады АРК Аксана Карнійчук. — Учарашняе сутыкненне каля будынка крымскага парламента, якое прывяло да кровапраліцця і чалавечых ахвяр, — гэта вынік разгулу палітычнага экстрэмізму і гвалту, што захліснулі краіну. Украіна скочваецца да поўнага хаосу, анархіі і эканамічнай катастрофы. У гэтых умовах Вярхоўная рада АРК, як вышэйшы прадстаўнічы орган улады ў АРК, абапіраючыся на волевыяўленне крымчан, якія абралі яго, прымае на сябе ўсю адказнасць за лёс Крыма». «Згодна з асноватворнымі канонамі дэмакратыі, прэзідыум крымскага парламента лічыць адзіным магчымым шляхам выхаду з сітуацыі, якая склалася, прымяненне прынцыпаў прамога народаўладдзя. Перакананы, што толькі правядзенне агульнакрымскага рэферэндуму па пытанні ўдасканалення статусу аўтаноміі і пашырэння яе паўнамоцтваў дазволіць крымчанам самім без вонкавага ціску і дыктату вызначыць будучыню аўтаноміі», — падкрэсліваецца ў звароце.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.