Вы тут

Жыц­цё ці гро­шы


Ра­баў­ні­ку бан­ка ў Сма­ля­віц­кім ра­ё­не прад'­яві­лі аб­ві­на­ва­чан­не

«Жыц­цё ці гро­шы» — гэ­тая фра­за, якая аса­цы­ю­ец­ца з ра­баў­ні­ка­мі, ду­маю, да­гэ­туль не дае спа­кою ка­сір­цы ад­дзя­лен­ня Бе­ла­рус­бан­ка ў па­сёл­ку Зя­лё­ны Бор. Ра­ні­цай 18 лю­та­га жан­чы­на па­чу­ла вы­страл (нех­та стрэ­ліў у за­мок дзвя­рэй, якія ад­дзя­ля­лі служ­бо­вае па­мяш­кан­не ад ка­са­вай за­лы. — Аўт.). Праз не­каль­кі се­кунд не­зна­ё­мец у мас­цы на­ста­віў на яе аб­рэз, па­тра­ба­ваў гро­шы. Пас­ля та­го, як зла­мыс­нік за­браў, па па­пя­рэд­ніх звестках, ка­ля Br10 млн, яго след пра­стыў.

...Па па­да­зрэн­ні ў ра­баў­ніц­тве бан­ка за­тры­ма­лі 55-га­до­ва­га мяс­цо­ва­га жы­ха­ра, які не­ад­на­ра­зо­ва быў су­дзі­мы за кра­дзя­жы і гра­бя­жы. Па сло­вах мяс­цо­вых жы­ха­роў, на во­лі ён доў­га не за­трым­лі­ваў­ся, меў згуб­ную пры­хіль­насць да нар­ко­ты­каў. Вы­лі­чы­лі муж­чы­ну пра­ва­ахоў­ні­кі ў той жа дзень пры да­па­мо­зе ві­да­воч­цаў, а так­са­ма пе­ра­па­ло­ха­най ка­сір­кі, якая да­ла апі­сан­не зла­мыс­ні­ка.

Не­па­да­лё­ку ад бан­ка след­чыя знай­шлі курт­ку ра­баў­ні­ка, а за не­каль­кі мет­раў ад яе — аб­рэз па­ляў­ні­чай стрэль­бы. У вяс­ко­вым пар­ку ўва­гу пра­ва­ахоў­ні­каў пры­цяг­ну­ла кам­па­нія муж­чын, якія з са­ма­га ран­ку рас­пі­ва­лі спірт­ное. А дак­лад­ней — муж­чы­на, з кі­шэ­ні яко­га тыр­ча­лі буй­ныя ку­пю­ры. Паз­ней па­да­зрэн­ні ў да­чы­нен­ні да гэ­та­га «ба­га­цея» па­цвер­дзі­лі­ся.

— Ця­пер муж­чы­на зна­хо­дзіц­ца пад вар­тай, — па­ве­да­мі­ла афі­цый­ны прад­стаў­нік упраў­лен­ня След­ча­га ка­мі­тэ­та па Мін­скай воб­лас­ці Тац­ця­на Бе­ла­ног. — На пад­ста­ве на­яў­ных до­ка­заў яму прад'­яві­лі аб­ві­на­ва­чан­не.

На­дзея ПАЎ­ЛА­ВА.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.