Парламент Украіны падтрымаў кандыдатуру Арсенія Яцанюка, лідара парламенцкай фракцыі «Бацькаўшчына», на пасаду прэм'ер-міністра, паведамляе УНІАН. За яго кандыдатуру прагаласаваў 371 дэпутат пры 226 неабходных. Прызначаны Вярхоўнай Радай часовы выканаўца абавязкаў прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў падпісаў указ аб назначэнні Арсенія Яцанюка кіраўніком урада.
Пра тое, што менавіта Яцанюк стаў кандыдатам на пасаду кіраўніка ўрада, на кіеўскім Майдане Незалежнасці абвясцілі напярэдадні. У той момант на плошчы сабралася каля 20 тысяч чалавек. Таксама быў абвешчаны склад кабінета міністраў.
Нагадаем, што кандыдатура Яцанюка на пасаду прэм'ера была прапанавана яшчэ Віктарам Януковічам. У канцы студзеня прэзідэнт Украіны прапанаваў пасаду кіраўніка ўрада Яцанюку, аднак тады апазіцыянер адмовіўся.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.