Вы тут

Ёсць у нас наф­та і пад Жло­бі­нам


Сей­сма­раз­вед­чы­кі «Бе­ла­рус­наф­ты» за­вяр­шы­лі ра­бо­ты ў фар­ма­це 2D на Алан­ска-Іск­раў­скай пло­шчы, дзе ге­о­ла­гі праг­на­зу­юць на­яў­насць пра­мыс­ло­вых за­па­саў наф­ты, па­ве­да­мі­лі рэ­дак­цыі ў прэс-служ­бе аб'­яд­нан­ня.

Вы­зна­ча­ная спе­цы­я­ліс­та­мі пля­цоў­ка раз­ме­шча­на ў паў­ноч­най част­цы Пры­пяц­ка­га пра­гі­ну і ўклю­чае рэс­пуб­лі­кан­скі за­каз­нік «Выд­ры­ца», што на мя­жы Жло­бін­скага і Свет­ла­гор­скага ра­ё­на­ў. Ге­о­ла­гі амаль цал­кам упэў­не­ны, што ў гэ­тай зо­не мо­гуць быць скан­цэнт­ра­ва­ны знач­ныя для пра­мыс­ло­вай рас­пра­цоў­кі за­па­сы наф­ты. Вы­ву­чэн­не Алан­ска-Іск­раў­скай пло­шчы да­зво­ліць вы­зна­чыць кон­ту­ры наф­та­перс­пек­тыў­ных струк­тур і прак­тыч­ную «лі­нію» да­лей­шых ра­бот на гэ­тай пло­шчы. Экс­пер­ты прад­пры­ем­ства не су­мня­ва­юц­ца, што за­па­сы вуг­ле­ва­да­ро­даў тут ёсць, бо пра­бу­ра­ная ў ра­ё­не свід­ра­ві­на №3 Алан­ская дае наф­та­вы пры­ток. На­га­даю, што ця­пер спе­цы­я­ліс­ты аб'­яд­нан­ня ажыц­цяў­ля­юць зда­бы­чу наф­ты і га­зу ў на­шай кра­і­не на 63 ра­до­ві­шчах.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.