Вы тут

Клапацiцца пра людзей, падставiць плячо ўладзе


Ро­ля ор­га­наў мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня ў ма­дэр­ні­за­цыі па­лі­тыч­най сіс­тэ­мы су­час­на­га бе­ла­рус­ка­га гра­мад­ства, а так­са­ма ўдзел па­лі­тыч­ных пар­тый і гра­мад­скіх аб'­яд­нан­няў у вы­ба­рах у мяс­цо­выя Са­ве­ты дэ­пу­та­таў ака­за­лі­ся ў цэнт­ры ўва­гі ўдзель­ні­каў на­ву­ко­ва-прак­тыч­на­га се­мі­на­ра, які прай­шоў на ба­зе На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі. Яго ар­га­ні­за­та­ра­мі вы­сту­пі­лі рэс­пуб­лі­кан­ска­е гра­мад­скае аб'­яд­нан­не «Бе­лая Русь», ад­дзя­лен­не гу­ма­ні­тар­ных на­вук і мас­тац­тваў НАН Бе­ла­ру­сі і Ін­сты­тут са­цы­я­ло­гіі Ака­дэ­міі на­вук.

— Мяс­цо­выя ор­га­ны са­ма­кі­ра­ван­ня — гэ­та асноў­нае звя­но ўла­ды, якое пра­цуе на­пра­мую з на­ро­дам. Та­му вель­мі важ­на, каб у мяс­цо­выя ор­га­ны ўла­ды прый­шлі ак­тыў­ныя, іні­цы­я­тыў­ныя і прад­пры­маль­ныя лю­дзі, якія бу­дуць ста­яць на аба­ро­не ін­та­рэ­саў прос­та­га ча­ла­ве­ка, — па­дзя­ліў­ся сва­ім ба­чан­нем сі­ту­а­цыі стар­шы­ня Прэ­зі­ды­у­ма На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук, док­тар эка­на­міч­ных на­вук, ака­дэ­мік Ула­дзі­мір Гу­са­коў. — Ра­бо­та ў ор­га­нах мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня да­па­мо­жа ім стаць эфек­тыў­ны­мі кі­раў­ні­ка­мі. Да­во­лі час­та апа­не­нты вы­ка­рыс­тоў­ва­юць тэр­мін «гра­ма­дзян­ская су­поль­насць» як аль­тэр­на­ты­ву дзяр­жаў­най ула­дзе. Ад­нак дзяр­жа­ва і гра­мад­скасць па­він­ны ра­зам вы­ра­шаць іс­ну­ю­чыя праб­ле­мы, яны па­він­ны ра­зам пра­ца­ваць на даб­ра­быт бе­ла­рус­ка­га на­ро­да. У тым, што гэ­та маг­чы­ма, пе­ра­кон­вае дзей­насць гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Бе­лая Русь» — ад­ной з са­мых уплы­во­вых струк­тур бе­ла­рус­кай гра­ма­дзян­скай су­поль­нас­ці. Прэ­зі­дэнт Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка не­ад­на­ра­зо­ва ка­заў, што Бе­ла­ру­сі па­трэб­на моц­ная па­лі­тыч­ная пар­тыя, якая бу­дзе пра­ца­ваць на ка­рысць бе­ла­рус­ка­га на­ро­да. Гэ­та пар­тыя па­він­на да­хо­дзіць да са­мых ні­зоў, быць кан­са­лі­ду­ю­чай сі­лай. Мяр­кую, што та­кая сі­ла ў нас ужо ёсць — гэ­та рэс­пуб­лі­кан­скае гра­мад­скае аб'­яд­нан­не «Бе­лая Русь».

— Ка­лі ты ідзеш у дэ­пу­та­ты, то па­ві­нен дак­лад­на ра­зу­мець жа­дан­ні, па­мкнен­ні і пла­ны лю­дзей. Ве­даць, ча­го яны ча­ка­юць ад ула­ды, — пад­крэс­ліў у сва­ім вы­ступ­лен­ні стар­шы­ня РГА «Бе­лая Русь», пер­шы на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Аляк­сандр РАДЗЬ­КОЎ.

— Прэ­зі­дэнт не­ад­ной­чы ка­заў, што най­больш скла­да­ная за­да­ча — гэ­та вы­ву­чэн­не тэн­дэн­цый раз­віц­ця гра­мад­ства. Бе­ла­русь уся­го 20 га­доў та­му ста­ла не­за­леж­най кра­і­най. У Са­вец­кім Са­ю­зе бы­ло шмат доб­ра­га, але бы­лі да­пу­шча­ны і сур'­ёз­ныя па­мыл­кі, інакш бы ма­гут­ная кра­і­на не раз­ва­лі­ла­ся. Мы па сён­няш­ні дзень не мо­жам да кан­ца ра­за­брац­ца з на­ступ­ства­мі яе раз­бу­рэн­ня. Але ж гэ­тую сі­ту­а­цыю мож­на і трэ­ба бы­ло прад­ба­чыць. Та­му сён­ня мы вы­ка­рыс­тоў­ва­ем ін­тэ­ле­кту­аль­ны па­тэн­цы­ял Ака­дэ­міі на­вук і спа­дзя­ём­ся, што на­ву­коў­цы да­па­мо­гуць «Бе­лай Ру­сі», як гра­мад­ска­му аб'­яд­нан­ню, зра­зу­мець, як мы па­він­ны раз­ві­вац­ца да­лей, ка­лі трэ­ба пад­ста­віць пля­чо і Прэ­зі­дэн­ту кра­і­ны, і ўла­дам.

Між ін­шым, у На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук пер­ша­сная ар­га­ні­за­цыя гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Бе­лая Русь» — ад­на з са­мых шмат­коль­кас­ных. Та­кія ж «маш­таб­ныя» пяр­віч­кі дзей­ні­ча­юць і на «Бел­шы­не», і ў Тэ­ат­ры опе­ры і ба­ле­та. На дум­ку Аляк­санд­ра Радзь­ко­ва, гэ­та свед­чыць пра тое, што па­трэ­ба ў гра­мад­скім аб'­яд­нан­ні «Бе­лая Русь» вель­мі вя­лі­кая. «Бе­лая Русь» аб'­яд­ноў­вае і ме­ды­каў, і пе­да­го­гаў, і ву­чо­ных, і ар­тыс­таў, і тэх­ніч­ную элі­ту гра­мад­ства, і сель­ска­гас­па­дар­чых вы­твор­цаў...

— Мы па­він­ны па­ду­маць, як нам да­лей раз­ві­вац­ца: як гра­мад­скае аб'­яднан­не або як пар­тыя, — да­даў Аляк­сандр Радзь­коў. — Па­лі­тыч­ныя пар­тыі, якія ўзнік­лі ў Бе­ла­ру­сі ў 1990-я га­ды, не за­ва­я­ва­лі ў лю­дзей аў­та­ры­тэ­ту і не змаг­лі сфар­мі­ра­ваць моц­ную гра­ма­дзян­скую су­поль­насць. Па­куль лю­дзі ўсё асэн­соў­ва­юць, не спя­ша­ем­ся і мы ... Так, мы не ўтой­ва­ем, што «Бе­лая Русь» — пра­прэ­зі­дэнц­кае гра­мад­скае аб'­яд­нан­не і мы скі­ра­ва­ны на тое, каб пад­трым­лі­ваць па­лі­ты­ку кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы і рэ­аль­ны­мі дзе­ян­ня­мі да­па­маг­чы яму вы­ка­наць тую пра­гра­му, з якой ён ідзе да вы­бар­шчы­каў.

Аляк­сандр Радзь­коў звяр­нуў ува­гу на ка­рысць, якую маг­ло б атры­маць гра­мад­ства ад больш ак­тыў­на­га ўдзе­лу ў вы­бар­чых кам­па­ні­ях кан­ды­да­таў, якія прад­стаў­ля­юць біз­нес. Бу­ду­чы дэ­пу­та­там, ін­ды­ві­ду­аль­ным прад­пры­маль­ні­кам, якія з'яў­ля­юц­ца сме­лы­мі і ра­зум­ны­мі людзь­мі, да­вя­ло­ся б ра­зам з ула­да­мі вы­ра­шаць праб­ле­мы кан­крэт­на­га рэ­гі­ё­на, шко­лы, баль­ні­цы. Аляк­сандр Радзь­коў упэў­не­ны, што ін­ды­ві­ду­аль­ныя прад­пры­маль­ні­кі па­він­ны пра­ца­ваць не толь­кі на ся­бе і ўлас­ную вы­га­ду, але і на гра­мад­ства, і ра­зу­мець, што і яны са­мі, і чле­ны іх сем'­яў ка­рыс­та­юц­ца ўсі­мі са­цы­яль­ны­мі вы­го­да­мі, якія пра­да­стаў­ляе дзяр­жа­ва.

Га­лоў­ны на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік ін­сты­ту­та са­цы­я­ло­гіі На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук, ака­дэ­мік, док­тар фі­ла­соф­скіх на­вук, пра­фе­сар Яў­ген БА­БО­САЎ агу­чыў вы­ні­кі пра­ве­дзе­на­га ў ве­рас­ні—каст­рыч­ні­ку 2013 го­да са­цы­я­ла­гіч­на­га да­сле­да­ван­ня. Згод­на з ім, за­да­во­ле­насць на­сель­ніц­тва ўзроў­нем раз­віц­ця ор­га­наў мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня на­мно­га ні­жэй­шая за ўзро­вень не­за­да­во­ле­нас­ці. Так, ка­лі коль­касць за­да­во­ле­ных скла­дае 26,2%, то коль­касць не­за­да­во­ле­ных пе­ра­вы­шае 35%.

Праў­да, трэ­ба мець на ўва­зе, што ў якас­ці ад­ка­заў фі­гу­ра­ваў і та­кі ва­ры­янт, як «хут­чэй, за­да­во­ле­ны». У Брэсц­кай воб­лас­ці «хут­чэй, за­да­во­ле­ны» ра­бо­тай мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня 24,1% рэ­спан­дэн­таў, а ў Мін­ску — 8,3%. «Хут­чэй, не за­да­во­ле­ны» ў Мін­ску — 30,6% га­ра­джан. І 21,3% мін­чан да­лі ка­тэ­га­рыч­ны ад­каз «не за­да­во­ле­ны».

— Як вы­ні­кае з да­сле­да­ван­ня, най­больш кры­тыч­на да дзей­нас­ці ор­га­наў мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня ста­вяц­ца жы­ха­ры буй­ных га­ра­доў, асаб­лі­ва жы­ха­ры ста­лі­цы, — да­даў Яў­ген Ба­бо­саў. — Та­му тут ёсць над чым за­ду­мац­ца...На­пэў­на, трэ­ба больш шы­ро­ка асвят­ляць ра­бо­ту ор­га­наў мяс­цо­вай ула­ды і ак­тыў­на пры­цяг­ваць да дзей­нас­ці ор­га­наў мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня ма­ла­дых лю­дзей, асаб­лі­ва стар­ша­клас­ні­каў і сту­дэн­таў. Гэ­та вель­мі доб­рая шко­ла для бу­ду­чых лі­да­раў.

Аляк­сандр Радзь­коў па­ці­ка­віў­ся ў ву­чо­на­га, а як, на яго дум­ку, па­він­на вы­гля­даць ліч­ба за­да­во­ле­ных дзей­нас­цю ор­га­наў мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня. Асаб­лі­ва з улі­кам та­го, што іх прад­стаў­ні­кам да­во­дзіц­ца раз­бі­рац­ца з та­кі­мі «бы­та­вы­мі дро­бя­зя­мі», як за­хоп су­се­дам зя­мель­на­га ўчаст­ка, якас­цю ва­ды ў ка­ло­дзе­жах, су­сед­скі­мі дрэ­ва­мі на мя­жы ага­ро­да і гэ­так да­лей. А ў та­кіх сі­ту­а­цы­ях на­ўрад ці ўсім да­го­дзіш.

— За­да­во­ле­ных па­він­на быць не менш за па­ло­ву на­сель­ніц­тва, — ад­ка­заў Яў­ген Ба­бо­саў. — І ні ў якім ра­зе нель­га апус­кац­ца за мя­жу ў 25%. Наш па­каз­чык сён­ня — 40%. А трэ­ба імк­нуц­ца да та­го, каб ра­бо­тай мяс­цо­вых Са­ве­таў дэ­пу­та­таў за­да­во­ле­на бы­ло 60-70 пра­цэн­таў на­сель­ніц­тва.

Між ін­шым, мно­гія бе­ла­ру­сы сён­ня не ве­да­юць сва­іх дэ­пу­та­таў ні ў твар, ні па проз­ві­шчы.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.