Вы тут

Та­кія ж, як і ўсе


Бе­ла­русь на пра­ця­гу го­да да­лу­чыц­ца да Кан­вен­цыі аб пра­вах ін­ва­лі­даў

Ад ін­ва­лід­нас­ці не за­стра­ха­ва­ны ні­хто. Пры­чы­на — ня­шчас­ныя вы­пад­кі, ава­рыі або... па­жы­лы ўзрост. Трэ­ба пры­знаць гэ­та і пры­вык­нуць, што ча­ла­ве­кам з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі мо­жа стаць кож­ны з нас. Та­му зра­біць жыц­цё ін­ва­лі­даў зруч­ным у бы­та­вым, са­цы­яль­ным і куль­тур­ным пла­не па­він­на быць за­да­чай не толь­кі прад­стаў­ні­коў ула­ды, але і ўся­го гра­мад­ства — лю­дзі па­він­ны змя­ніць стэ­рэа­тып­нае стаў­лен­не да ін­ва­лі­даў як да не­паў­на­цэн­ных лю­дзей. На се­мі­на­ры ў Са­ве­це Рэс­пуб­лі­кі «Сіс­тэ­ма са­цы­яль­най аба­ро­ны ін­ва­лі­даў у Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь: стан і перс­пек­ты­вы раз­віц­ця. Кан­вен­цыя Ар­га­ні­за­цыі Аб'­яд­на­ных На­цый аб пра­вах ін­ва­лі­даў», у якім пры­ня­лі ўдзел пар­ла­мен­та­рыі, прад­стаў­ні­кі ААН, мі­ніс­тэр­стваў і гра­мад­скіх ар­га­ні­за­цый, гу­тар­ка іш­ла пра са­цы­яль­ную пад­трым­ку ін­ва­лі­даў у на­шай кра­і­не, а так­са­ма пра да­лу­чэн­не Бе­ла­ру­сі да вы­шэй­на­зва­най Кан­вен­цыі.

Па сло­вах Мі­ка­лая КА­ЗА­РАЎ­ЦА, стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі па аду­ка­цыі, на­ву­цы, куль­ту­ры і са­цы­яль­ным раз­віц­ці, пы­тан­не са­цы­яль­най аба­ро­ны ін­ва­лі­даў для Бе­ла­ру­сі вель­мі ак­ту­аль­нае. «На се­мі­на­ры пры­сут­ні­ча­юць прад­стаў­ні­кі ся­мі мі­ніс­тэр­стваў і ся­мі гра­мад­скіх аб'­яд­нан­няў, — пад­крэс­ліў се­на­тар. — Гэ­та свед­чыць пра тое, што гра­мад­ства ўжо ра­зу­мее важ­насць праб­ле­мы і ак­тыў­на імк­нец­ца яе вы­ра­шыць».

Як пра­ін­фар­ма­ваў пры­сут­ных Мі­ка­лай Ула­дзі­мі­ра­віч, у Бе­ла­ру­сі больш за пяць­сот ты­сяч ін­ва­лі­даў. «Ёсць асоб­ныя за­да­чы, якія мы па­він­ны вы­ра­шыць лі­та­раль­на на пра­ця­гу гэ­та­га і на­ступ­на­га го­да, — па­ве­да­міў пар­ла­мен­та­рый. — У пры­ват­нас­ці, ад­на з іх — даць маг­чы­масць ін­ва­лі­дам пра­ца­ваць. На­ту­раль­на, ка­лі ў іх ёсць ад­па­вед­нае жа­дан­не».

Прад­стаў­нік Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі ак­цэн­та­ваў ува­гу на тым, што пад­пі­сан­не на­шай кра­і­най Кан­вен­цыі аб пра­вах ін­ва­лі­даў — вель­мі важ­ны этап да­лей­ша­га ўдас­ка­на­лен­ня пра­цы па са­цы­яль­най пад­трым­цы гэ­тай ка­тэ­го­рыі гра­ма­дзян. Пар­ла­мен­та­рыі вя­дуць пра­цу па да­лу­чэн­ні да Кан­вен­цыі з 2009 го­да.

Сам між­на­род­ны да­га­вор быў рас­пра­ца­ва­ны і пры­ня­ты Ге­не­раль­най Асамб­ле­яй ААН у 2006 го­дзе. У Кан­вен­цыі за­ма­ца­ва­ны пра­вы лю­дзей з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі і ме­ха­ніз­мы кант­ро­лю за іх вы­ка­нан­нем. Асаб­лі­васць да­ку­мен­та ў тым, што ён не мае па­ла­жэн­няў, якія з'яў­ля­юц­ца аба­вяз­ко­вы­мі да пры­мя­нен­ня кра­і­на­мі-пад­пі­сан­та­мі. Кан­вен­цыя ўяў­ляе са­бой на­бор рэ­ка­мен­да­цый, прак­тыч­ных пры­кла­даў. На сён­ня Бе­ла­русь яшчэ не пад­пі­са­ла і не ра­ты­фі­ка­ва­ла гэ­ты між­на­род­ны да­га­вор, ад­нак да­лу­чэн­не да Кан­вен­цыі — у пла­нах Мі­ніс­тэр­ства за­меж­ных спраў на блі­жэй­шы час.

Мі­ка­лай Ка­за­ра­вец ад­зна­чыў, што ў Бе­ла­ру­сі са­цы­яль­ная аба­ро­на ін­ва­лі­даў з'яў­ля­ец­ца ад­ным з пры­яры­тэт­ных кі­рун­каў дзяр­жаў­най па­лі­ты­кі. На­цы­я­наль­нае за­ка­на­даў­ства рэг­ла­мен­туе пы­тан­ні, звя­за­ныя з ін­ва­лід­нас­цю, праз комп­лекс нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў. Ся­род іх — спе­цы­яль­ныя за­ко­ны «Аб па­пя­рэ­джан­ні ін­ва­лід­нас­ці і рэ­абі­лі­та­цыі ін­ва­лі­даў», «Аб са­цы­яль­най аба­ро­не ін­ва­лі­даў», «Аб са­цы­яль­ным аб­слу­гоў­ван­ні». Акра­мя та­го, па­ла­жэн­не аб ін­ва­лі­дах зме­шча­на ў Пра­цоў­ным і Жыл­лё­вым ко­дэк­сах, Ко­дэк­се аб аду­ка­цыі, за­ко­нах аб ахо­ве зда­роўя.

Дэ­пу­тат­ка з Ту­рэц­кай Рэс­пуб­лі­кі, член Ка­мі­тэ­та ААН па пра­вах ін­ва­лі­даў спа­да­ры­ня Ша­фак ПА­ВЕЙ

шмат га­доў та­му пад­час ава­рыі згу­бі­ла ру­ку і на­гу, але гэ­та не паў­плы­ва­ла на яе лю­боў да жыц­ця. У пар­ла­мен­це Тур­цыі яна зма­га­ец­ца су­праць па­ру­шэн­ня пра­воў ін­ва­лі­даў у сва­ёй кра­і­не, а так­са­ма ак­тыў­на ад­стой­вае пра­вы жан­чын. Так, на ад­ну з прэс-кан­фе­рэн­цый спа­да­ры­ня Па­вей за­пра­сі­ла сур­да­пе­ра­клад­чы­ка, бо ўпэў­не­на: пар­ла­мент па­ві­нен прад­стаў­ляць у тым лі­ку і ін­та­рэ­сы лю­дзей з па­ру­шэн­ня­мі слы­ху. Так­са­ма дзя­ку­ю­чы ме­на­ві­та ёй ту­рэц­кія жан­чы­ны-дэ­пу­тат­кі ця­пер ма­юць пра­ва апра­наць шта­ны за­мест ра­ней­шых аба­вяз­ко­вых спад­ніц на слу­хан­ні ў пар­ла­мент.

«Я ўся­ляк пад­трым­лі­ваю імк­нен­не Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ра­ты­фі­ка­ваць Кан­вен­цыю і як член ка­мі­сіі ААН па пра­вах ін­ва­лі­даў, і як пар­ла­мен­та­рый Ту­рэц­кай Рэс­пуб­лі­кі, — за­яві­ла Ша­фак Па­вей. — Я лі­чу, што гэ­тае ме­ра­пры­ем­ства з'яў­ля­ец­ца свое­ча­со­вым, та­му што ме­на­ві­та тут ад­бы­ва­ец­ца аб­мер­ка­ван­не тэ­мы да­лу­чэн­ня Бе­ла­ру­сі да Кан­вен­цыі ў мак­сі­маль­на плю­ра­ліс­тыч­ным рэ­жы­ме з кан­суль­та­цы­я­мі з бо­ку гра­мад­скіх аб'­яд­нан­няў, якія прад­стаў­ля­юць ін­та­рэ­сы ін­ва­лі­даў».

На пы­тан­не бе­ла­рус­кіх жур­на­ліс­таў, ча­го не ха­пае ў на­шай кра­і­не, каб зра­біць жыц­цё ін­ва­лі­даў больш кам­форт­ным, спа­да­ры­ня Па­вей ад­зна­чы­ла, што не­аб­ход­на пра­во­дзіць больш кан­суль­та­цый з гра­мад­скі­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі, аб'­яд­нан­ня­мі, якія прад­стаў­ля­юць ін­та­рэ­сы ін­ва­лі­даў, і не­па­срэд­на з людзь­мі, чые маг­чы­мас­ці аб­ме­жа­ва­ны. «Ме­на­ві­та та­кім чы­нам мы да­ве­да­ем­ся, што жыц­цё бе­ла­рус­кіх ін­ва­лі­даў па­тра­буе асаб­лі­вай ува­гі», — ад­зна­чы­ла ту­рэц­кая дэ­пу­тат­ка.

«Са­мае га­лоў­нае — гэ­та не столь­кі ра­ты­фі­ка­цыя кан­вен­цыі кра­і­най або пры­няц­це за­ко­наў на на­цы­я­наль­ным уз­роў­ні, — за­ўва­жы­ла Ша­фак Па­вей. — На са­мой спра­ве, га­лоў­нае — гэ­та зла­маць стэ­рэа­тып, які склаў­ся ў да­чы­нен­ні да тых, чые маг­чы­мас­ці аб­ме­жа­ва­ны».

Ка­ар­ды­на­тар сіс­тэ­мы ААН у Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь Са­на­ка СА­МА­РА­СІН­ХА пра­цуе ў на­шай кра­і­не год.

«Я пры­ехаў са Шры-Лан­кі, — рас­па­вёў ён. — Да 2009 го­да ў мя­не на ра­дзі­ме іш­ла гра­ма­дзян­ская вай­на. І як вы­нік, з'я­ві­ла­ся шмат ін­ва­лі­даў. Мне зда­ва­ла­ся, што лю­дзей з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі шмат у кра­і­нах, дзе вя­лі­ся ба­я­выя дзе­ян­ні. Але ка­лі я па­чаў пра­ца­ваць у сіс­тэ­ме ААН, то ўба­чыў, што ін­ва­лі­даў шмат па ўсім све­це».

Згод­на з дак­ла­дам прад­стаў­ні­ка ААН, у све­це на­ліч­ва­ец­ца ка­ля ад­на­го міль­яр­да ча­ла­век з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі. У на­шай кра­і­не пры­клад­на 5% ад уся­го на­сель­ніц­тва — ін­ва­лі­ды.

«Ка­лі я толь­кі пры­ехаў у Бе­ла­русь, мне зда­ва­ла­ся, што прой­дзе яшчэ шмат ча­су, перш чым дзяр­жа­ва да­лу­чыц­ца да Кан­вен­цыі аб пра­вах ін­ва­лі­даў, — ус­пом­ніў Са­на­ка Са­ма­ра­сін­ха. — Але гэ­ты шлях мы прай­шлі ўся­го за адзін год».

Кан­вен­цыю аб пра­вах ін­ва­лі­даў пад­пі­са­лі 158 кра­ін, 141 кра­і­на яе ра­ты­фі­ка­ва­ла. Бе­ла­русь — адзі­ная кра­і­на ў Еў­ро­пе, якая па­куль не пад­пі­са­ла і не ра­ты­фі­ка­ва­ла Кан­вен­цыю. «Я ду­маю, што так атры­ма­ла­ся з-за та­го, што Бе­ла­русь вель­мі сур'­ёз­на, з усёй ад­каз­нас­цю па­ды­хо­дзіць да ра­шэн­ня та­кіх пы­тан­няў, — вы­ка­заў мер­ка­ван­не ка­ар­ды­на­тар сіс­тэ­мы ААН у Бе­ла­ру­сі. — Кра­і­на хо­ча быць упэў­не­най, што змо­жа вы­кон­ваць усе рэ­ка­мен­да­цыі між­на­род­на­га да­га­во­ра». Са­ма­ра­сін­ха за­ўва­жыў, што на­ват ця­пер Бе­ла­русь ро­біць на­шмат больш, чым мно­гія кра­і­ны, якія ўжо да­лу­чы­лі­ся да Кан­вен­цыі. У Бе­ла­ру­сі сіс­тэ­ма са­цы­яль­най аба­ро­ны ад­на з са­мых моц­ных у рэ­гі­ё­не.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.