Вы тут

Справа прэстыжу


Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка абя­цае ўся­мер­нае са­дзей­ні­чан­не ў да­лей­шай рэа­лі­за­цыі ў Бе­ла­ру­сі су­мес­на­га пра­ек­та са швей­цар­скай кам­па­ні­яй «Штад­лер Рэйл Груп». Аб гэ­тым ён за­явіў учо­ра на су­стрэ­чы з ге­не­раль­ным ды­рэк­та­рам гэ­тай кам­па­ніі Пе­тэ­рам Шпу­ле­рам, пе­рад­ае ка­рэс­пан­дэнт БЕЛ­ТА.

«Мы га­то­вы сур'­ёз­на ўдзель­ні­чаць у раз­віц­ці ва­ша­га біз­не­су на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі, каб гэ­та быў са­праў­ды бе­ла­рус­ка-швей­цар­скі брэнд. Мы ўме­ем пра­ца­ваць, га­лі­на ма­шы­на­бу­да­ван­ня ў нас вы­со­ка­раз­ві­тая, і ва­шы тэх­на­ло­гіі як­раз да мес­ца для та­го, каб іх раз­ві­ваць тут, на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі і ўсёй мыт­най пра­сто­ры», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Як ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы, дзей­насць гэ­тай швей­цар­скай кам­па­ніі ў Бе­ла­ру­сі час­та ста­вяць у прык­лад ін­шым за­меж­ным ін­вес­та­рам. «Мы на ва­шым пры­кла­дзе па­каз­ва­ем, якіх ін­вес­та­раў мы ха­це­лі б ба­чыць у Бе­ла­ру­сі», — ска­заў ён.

Па­вод­ле слоў Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі, ужо ня­ма­ла зроб­ле­на ў рэа­лі­за­цыі на­ме­ча­ных пла­наў па раз­віц­ці су­пра­цоў­ніц­тва. «У нас на чы­гун­цы па­спя­хо­ва функ­цы­я­ну­юць па­яз­ды, якія мы не­ка­лі за­куп­ля­лі ў вас у Швей­ца­рыі, а ця­пер бу­дзем вы­раб­ляць у Бе­ла­ру­сі», — ска­заў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі рас­тлу­ма­чыў, што гэ­та су­стрэ­ча ў тым лі­ку вы­клі­ка­на не­аб­ход­нас­цю не­ад­клад­на­га вы­ра­шэн­ня не­ка­то­рых пы­тан­няў, якія да­ты­чац­ца рэа­лі­за­цыі пра­ек­та і яго стра­тэ­гіі. «Я за­пра­сіў усіх за­ці­каў­ле­ных, каб мы маг­лі вы­ра­шыць усе праб­ле­мы, якія сён­ня іс­ну­юць у пла­не па­шы­рэн­ня аб'­ёмаў вы­твор­час­ці ва­шай пра­дук­цыі ў Бе­ла­ру­сі», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што ў ад­па­вед­нас­ці з да­сяг­ну­ты­мі ра­ней да­моў­ле­нас­ця­мі ў Дзяр­жын­скім ра­ё­не апе­ра­тыў­на ства­ра­ец­ца за­вод па вы­пус­ку су­мес­най пра­дук­цыі. «Мы ў гэ­тым вель­мі за­ці­каў­ле­ны, та­му што ва­ша пра­дук­цыя, якую вы бу­дзе­це вы­пус­каць у Бе­ла­ру­сі ра­зам з на­мі, — гэ­та бу­ду­чае. Ёсць вель­мі шмат жа­да­ю­чых яе куп­ляць», — да­даў Прэ­зі­дэнт.

У сваю чар­гу Пе­тэр Шпу­лер па­дзя­ка­ваў Аляк­санд­ру Лу­ка­шэн­ку за шы­ро­ка­маш­таб­ную пад­трым­ку і, ка­рыс­та­ю­чы­ся вы­пад­кам, па­він­ша­ваў з за­ва­я­ван­нем бе­ла­рус­кі­мі спарт­сме­на­мі пя­ці за­ла­тых ме­да­лёў на Алім­пі­я­дзе ў Со­чы, у пер­шую чар­гу ў бія­тло­не. Ён ад­зна­чыў, што ў ад­ной з го­нак, дзе бе­ла­рус­кі за­ня­лі пер­шую і трэ­цюю пры­ступ­кі п'е­дэс­та­ла, дру­гой бы­ла швей­цар­ская спарт­смен­ка. «Мы ўжо на пры­кла­дзе «Штад­ле­ра» мо­жам аб'­яд­наць на­шы пос­пе­хі ў ад­но цэ­лае і бу­дзем у лі­да­рах са Швей­ца­ры­яй», — за­ўва­жыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Пе­тэр Шпу­лер пад­ра­бяз­на пра­ін­фар­ма­ваў Прэ­зі­дэн­та аб тым, як ідзе бу­даў­ніц­тва за­во­да і ад­мі­ніст­ра­цый­на-вы­твор­ча­га комп­лек­су. Па­вод­ле яго слоў, бу­даў­ніц­тва бу­дзе вес­ці­ся ў тры чар­гі. Пер­шая і дру­гая ўжо ак­тыў­на рас­пра­цоў­ва­юц­ца. «Мы бу­дзем у ста­не ўжо ў па­чат­ку кра­са­ві­ка па­чаць вы­пуск пра­дук­цыі ў Фа­ні­па­лі. Што да­ты­чыц­ца ад­мі­ніст­ра­цый­на­га кор­пу­са, то ён бу­дзе га­то­вы ў жніў­ні. Бу­даў­ніц­тва іш­ло доб­ры­мі тэм­па­мі. Прак­тыч­на ні­дзе не ўзні­ка­ла якіх-не­будзь за­тры­мак», — ска­заў ген­ды­рэк­тар кам­па­ніі.

Пе­тэр Шпу­лер так­са­ма рас­ка­заў, што ў Швей­ца­рыі зна­хо­дзяц­ца 70 бе­ла­рус­кіх спе­цы­я­ліс­таў, якія пра­хо­дзяць там на­ву­чан­не і пе­ра­пад­рых­тоў­ку. У пер­шую чар­гу гэ­та спе­цы­я­ліс­ты, якія бу­дуць зай­мац­ца зва­рач­ны­мі ра­бо­та­мі пры вы­твор­час­ці алю­мі­ні­е­вых кар­пу­соў. У да­лей­шым у Швей­ца­рыю пла­ну­ец­ца на­кі­ра­ваць яшчэ 50 спе­цы­я­ліс­таў, якія бу­дуць за­ня­ты на фі­ніш­ным ман­та­жы. Акра­мя та­го, ка­лі ў кра­са­ві­ку гэ­та­га го­да пач­нец­ца вы­пуск пра­дук­цыі, са Швей­ца­рыі ў Бе­ла­русь пры­едуць спе­цы­я­ліс­ты, каб ужо на мес­цы пра­доў­жыць на­ву­чан­не пер­са­на­лу.

«Лі­чу, што мы са­праў­ды ма­ем спра­ву з вель­мі цес­ным шмат­абя­цаль­ным су­пра­цоў­ніц­твам», — пад­крэс­ліў Пе­тэр Шпу­лер.

Ген­ды­рэк­тар кам­па­ніі ад­зна­чыў, што най­больш важ­най за­да­чай у су­мес­най ра­бо­це з'яў­ля­ец­ца вы­ка­нан­не за­ка­зу на па­стаў­ку двух­уз­роў­не­вых па­яз­доў ра­сій­скай кам­па­ніі ТАА «Аэ­ра­экс­прэс». «Для нас пра­ект, звя­за­ны з па­стаў­кай па­яз­доў для «Аэ­ра­экс­прэ­са» з'яў­ля­ец­ца спра­вай прэ­сты­жу. Акра­мя та­го, ця­пер на­ша кам­па­нія вы­кон­вае за­каз на вы­твор­часць двух чы­гу­нач­ных па­яз­доў для бе­ла­рус­кай чы­гун­кі. На­ступ­ныя перс­пек­тыў­ныя пра­ек­ты, у якіх мы пла­ну­ем удзель­ні­чаць, — гэ­та тэн­да­ры на па­стаў­ку ў Маск­ву трам­ва­яў і ва­го­наў для мас­коў­ска­га мет­ро», — рас­ка­заў Пе­тэр Шпу­лер.

«Штад­лер Рэйл Груп» з'яў­ля­ец­ца ад­ным з вя­ду­чых еў­ра­пей­скіх вы­твор­цаў чы­гу­нач­на­га ру­хо­ма­га са­ста­ву. Пра­дук­цыя кам­па­ніі экс­плу­а­ту­ец­ца ў роз­ных кра­і­нах све­ту, у тым лі­ку ў Аў­стра­ліі, Аў­стрыі, Ал­жы­ры, Бе­ла­ру­сі, Гер­ма­ніі, Грэ­цыі, Іс­па­ніі, Іта­ліі, Ні­дэр­лан­дах, Нар­ве­гіі, Поль­шчы, Сла­ва­кіі, ЗША, Фін­лян­дыі, Фран­цыі, Чэ­хіі, Эс­то­ніі.

Са швей­цар­скай кам­па­ні­яй Stаdlеr Bussnаng АG, якая вый­гра­ла тэн­дар, 19 са­ка­ві­ка 2010 го­да быў пад­пі­са­ны кант­ракт на па­стаў­ку для па­трэб бе­ла­рус­кай чы­гун­кі дзе­ся­ці су­час­ных элект­ра­па­яз­доў для но­ва­га фар­ма­ту па­са­жыр­скіх пе­ра­во­зак. Усе элект­ра­па­яз­ды па­стаў­ле­ны ў Бе­ла­русь і экс­плу­а­ту­юц­ца на га­рад­скіх лі­ні­ях і ў рэ­гі­я­наль­ных зно­сі­нах.

Stаdlеr Rаіl АG ажыц­цяў­ляе ін­вес­ты­цый­ны пра­ект па ар­га­ні­за­цыі ў Бе­ла­ру­сі вы­твор­час­ці чы­гу­нач­на­га і га­рад­ско­га па­са­жыр­ска­га элект­рыч­на­га транс­пар­ту. Пра­ект рэа­лі­зу­ец­ца шля­хам па­этап­на­га бу­даў­ніц­тва і ўво­ду ў экс­плу­а­та­цыю на пра­ця­гу 2012—2016 га­доў за­во­да і аб'­ек­таў ін­жы­нер­най і транс­парт­най інф­ра­струк­ту­ры.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».