Вы тут

Не праляцiць стальная птуш­ка...


Усе мі­шэ­ні па­спя­хо­ва зні­шча­ны — та­кі вы­нік ба­я­вых пус­каў з зе­ніт­на-ра­кет­на­га комп­лек­су «Тор-М2», якія дня­мі прай­шлі на па­лі­го­не ў Го­мель­скай воб­лас­ці. Вы­нік, шчы­ра ка­жу­чы, не но­вы: ай­чын­ная су­праць­па­вет­ра­ная аба­ро­на заўж­ды вы­зна­ча­ец­ца вы­со­кай пра­фе­сій­нас­цю і бо­е­га­тоў­нас­цю.

2

Не­звы­чай­на тое, што гэ­тыя ба­я­выя пус­кі ўпер­шы­ню бы­лі пра­ве­дзе­ны на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі. Ба­та­рэя ЗРК «Тор-М2» па­сту­пі­ла на ўзбра­ен­не 120-й зе­ніт­най ра­кет­най бры­га­ды толь­кі ў кан­цы мі­ну­ла­га го­да. Ра­ней пра­вер­ку комп­лек­су і пад­рых­тоў­кі раз­лі­каў пра­во­дзі­лі на па­лі­го­не Ашу­лук Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі. Ня­гле­дзя­чы на не­вя­лі­кі тэр­мін пад­рых­тоў­кі, ра­кет­чы­кі здо­ле­лі па­спя­хо­ва вы­ка­наць па­стаў­ле­ныя за­да­чы і пра­дэ­ман­стра­ваць вы­со­кую ма­неў­ра­насць раз­лі­каў і іх га­тоў­насць дзей­ні­чаць аў­та­ном­на.

Гэ­ты па­лі­гон стаў мес­цам эк­за­ме­наў і для во­і­наў рэ­ак­тыў­на­га ар­ты­ле­рый­ска­га ды­ві­зі­ё­на 1199-га рэ­ак­тыў­на­га пал­ка За­ход­ня­га апе­ра­тыў­на­га ка­ман­да­ван­ня.

Пуск штат­ных сна­ра­даў рэ­ак­тыў­ных сіс­тэм зал­па­ва­га агню «Ура­ган» здзяйс­ня­ўся не толь­кі кад­ра­вы­мі ва­ен­на­слу­жа­чы­мі, але і ты­мі, хто пра­хо­дзіць служ­бу ў рэ­зер­ве.

У не­бе над па­лі­го­нам мож­на бы­ло за­ўва­жыць не­вя­лі­кі «бес­пі­лот­нік»: па­вет­ра­ны раз­вед­чык ін­фар­ма­ваў, як вы­гля­дае ад­да­ле­ная на шмат кі­ла­мет­раў мяс­цо­васць, узя­тая на пры­цэл ра­кет­чы­ка­мі.

Ва­ен­на­слу­жа­чым, якія па­ка­за­лі вы­со­кае май­стэр­ства, мі­ністр аба­ро­ны Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ге­не­рал-лей­тэ­нант Юрый Жа­до­бін уру­чыў імян­ныя га­дзін­ні­кі і вы­ка­заў удзяч­насць баць­кам ма­ла­дых во­і­наў за вы­ха­ван­не доб­рай зме­ны.

3 4

 

Яў­ген Пя­сец­кі.
Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.