Вы тут

Па той бок рампы...


На Мін­шчы­не не­каль­кі на­род­ных тэ­ат­раў. Але ўсе яны мес­цяц­ца пад да­ха­мі да­моў куль­ту­ры, і як пра­ві­ла, у рай­цэнт­рах. На­род­ны тэ­атр у Цім­ка­ві­чах, што на Ка­пыль­шчы­не, — адзі­ны, які пра­цуе ў сель­скай мяс­цо­вас­ці. Да­рэ­чы, гэ­та ста­рэй­шы ка­лек­тыў воб­лас­ці. А па­чы­наў­ся тэ­атр з дра­ма­тыч­на­га гурт­ка, які быў за­сна­ва­ны ў 1917 го­дзе.

— Ме­на­ві­та ў пер­шым скла­дзе яго пра­ца­ваў усім вя­до­мы пісь­мен­нік, наш зям­ляк, Мі­ка­лай Кар­ла­віч Ра­ма­ноў­скі (Кузь­ма Чор­ны), — рас­каз­вае рэ­жы­сёр тэ­ат­ра Алег Го­лу­беў. — У снеж­ні 1917- га тут бы­ла па­стаў­ле­на п'е­са Мі­ка­лая Го­га­ля «Жа­ніць­ба». Вя­лі­кай па­пу­ляр­нас­цю ў 1921—1922 гг. ка­рыс­таў­ся спек­такль па п'е­се Ле­а­ні­да Анд­рэ­е­ва «Дні на­ша­га жыц­ця». З 1939 го­да ня­змен­ным кі­раў­ні­ком ста­ла за­слу­жа­ная на­стаў­ні­ца БССР Зі­на­і­да Ра­ма­нен­ка. У той час ма­ла­ды ды­рэк­тар шко­лы змаг­ла са­браць ва­кол ся­бе ўсю мяс­цо­вую ін­тэ­лі­ген­цыю. Ме­на­ві­та пры ёй ка­лек­ты­ву бы­ло пры­свое­на зван­не «на­род­ны» за спек­такль «Ган­ка» У. Га­луб­ка.

Кры­зі­сы і ўзлё­ты

На жаль, пас­ля сы­хо­ду Зі­на­і­ды Іо­сі­фаў­ны Ра­ма­нен­кі на за­слу­жа­ны ад­па­чы­нак тэ­атр пе­ра­жыў твор­чы кры­зіс. Пас­ля бы­ло амаль двац­ца­ці­га­до­вае маў­чан­не, по­шу­кі но­ва­га рэ­жы­сё­ра... І вось 2 снеж­ня 2002 го­да тэ­атр зноў за­явіў аб са­бе ка­ме­ды­яй «Грэш­ні­кі» па ма­ты­вах п'е­сы С. Ла­ба­зё­ра­ва «Ся­мей­ны парт­рэт з гра­шо­вы­мі зна­ка­мі». (Па­ста­ноў­ку здзейс­ніў ма­ла­ды рэ­жы­сёр Вік­тар Шу­леш­ка.)

Ме­на­ві­та гэ­ты дзень лі­чыц­ца днём ад­ра­джэн­ня Цім­ка­віц­ка­га на­род­на­га тэ­ат­ра. Сім­ва­ліч­на, што вяр­тан­не тэ­ат­ра прый­шло­ся на 35-га­до­вы юбі­лей пры­сва­ен­ня яму га­на­ро­ва­га зван­ня «на­род­ны». Ка­лек­тыў стаў дып­ла­ман­там 4-га аб­лас­но­га фес­ты­ва­лю на­род­ных тэ­ат­раў «Бя­рэ­зін­ская рам­па», дзе быў па­ка­за­ны спек­такль па п'е­се С. Ла­ба­зё­ра­ва «Грэш­ні­кі».

Пас­ля та­го, як тэ­атр зноў за­стаў­ся без пра­фе­сій­на­га рэ­жы­сё­ра, па­ча­лі шу­каць за­ме­ну. Пе­ра­бра­лі не ад­ну кан­ды­да­ту­ру. Зго­ду даў Алег Го­лу­беў, ву­чань Зі­на­і­ды Іо­сі­фаў­ны Ра­ма­нен­кі, які іг­раў яшчэ ў дзі­ця­чай сту­дыі пры Цім­ка­віц­кім тэ­ат­ры. Алег Але­га­віч кі­руе ка­лек­ты­вам з мая 2005 го­да.

Ка­лек­тыў у сва­ёй твор­час­ці ад­дае пе­ра­ва­гу су­час­ным аў­та­рам і п'е­сам ка­ме­дый­на­га ха­рак­та­ру. У кра­са­ві­ку 2010-га тэ­атр па­чаў пра­ца­ваць над па­ста­ноў­кай спек­так­ля па п'е­се Аляк­сея Ду­да­ра­ва «Не па­кі­дай мя­не», які па­ка­заў іх на сцэ­не Цім­ка­віц­ка­га сель­ска­га до­ма куль­ту­ры. Пас­ля прэм'­е­ры бы­лі ар­га­ні­за­ва­ны гаст­ро­лі па вёс­ках ра­ё­на і па­каз спек­так­ля ў ра­ён­ным цэнт­ры куль­ту­ры ў Ка­пы­лі. Тэ­атр ак­тыў­на пра­ца­ваў і над тэ­ат­ра­лі­за­цы­яй роз­ных ме­ра­пры­ем­стваў, што пра­во­дзіў сель­скі Дом куль­ту­ры, ад­ра­джэн­нем мяс­цо­ва­га аб­ра­ду «Шчад­рэц».

«Па­цы­ент» усё ж жы­вы!

На­род­ны тэ­атр — жа­да­ны і лю­бі­мы ў сель­скіх клуб­ных уста­но­вах ра­ё­на, асаб­лі­ва ў цім­каў­чан.

Ра­зам з тым, як пры­зна­ец­ца Алег Го­лу­беў, сён­ня тэ­атр су­тык­нуў­ся з пэў­ны­мі праб­ле­ма­мі. Га­лоў­ная — кад­ра­вая. Больш за 10 га­доў у тэ­ат­ра ня­ма дып­ла­ма­ва­на­га рэ­жы­сё­ра. Не жа­да­юць ехаць сю­ды вы­пуск­ні­кі тэ­ат­раль­ных на­ву­чаль­ных уста­ноў. Гэ­та і зра­зу­ме­ла: не­вя­лі­кія зар­пла­ты, ад­сут­насць жыл­ля. «Мы са Свят­ла­най Ла­зоў­скай, па­моч­ні­кам рэ­жы­сё­ра, — і мас­та­кі, і кас­цю­ме­ры, і гу­ка­апе­ра­та­ры, і ві­дэа­ін­жы­не­ры, і ха­рэо­гра­фы, — сум­на па­жар­та­ваў мой су­раз­моў­ца. — Дзе­лім ад­ну стаў­ку на два­іх, атрым­лі­ва­ец­ца што­ме­сяц кры­ху больш чым па 800 ты­сяч руб­лёў. Шмат да­па­ма­гае нам Лю­боў Га­лу­бо­віч, ку­ра­тар Цім­ка­віц­ка­га сель­ска­га до­ма куль­ту­ры. Лю­боў Пят­роў­на — ге­не­ра­тар ідэй, спе­цы­я­ліст вы­со­ка­га кла­са. Сён­ня асно­ву ак­цёр­скай тру­пы скла­да­юць фа­на­ты, якіх яд­нае вя­лі­кая лю­боў да тэ­ат­ра і ад­да­насць спра­ве. Гэ­та май­стар зер­не­на­рых­тоў­ча­га ўчаст­ка Ва­ле­рый Бу­лат, ахоў­нік цук­ро­ва­бу­рач­на­га пунк­та Ма­ры­на Баў­трук, дыс­пет­чар аў­та­пар­ка № 21 Ала Дай­не­ка, вы­клад­чык дзі­ця­чай шко­лы мас­тац­тваў Але­на Бель­ская, пра­да­вец Зі­на­і­да Аза­рчык, вы­клад­чык фіз­куль­ту­ры ся­рэд­няй шко­лы Ві­таль Стрэл­кін».

Ра­зам з тым, чар­гі на за­піс «у ак­цё­ры» ня­ма. Пры­чы­на тут не толь­кі ў па­гар­шэн­ні дэ­ма­гра­фіч­най сі­ту­а­цыі ў сель­скай мяс­цо­вас­ці. Вёс­ка ста­ла ін­шай у са­цы­яль­ным пла­не. Усё больш лю­дзей на­бы­ва­юць кам­п'ю­та­ры, пад­клю­ча­юць ін­тэр­нэт, спа­да­рож­ні­ка­выя ан­тэ­ны. З ін­ша­га бо­ку, у су­час­на­га ча­ла­ве­ка менш воль­на­га ча­су, што звя­за­на з эка­на­міч­ны­мі рэа­лі­я­мі, імк­нен­нем за­бяс­пе­чыць сваю сям'ю. Гэ­та так­са­ма пры­во­дзіць да ад­то­ку лю­дзей з на­род­ных тэ­ат­раў і па­глыб­ляе праб­ле­му іх за­ха­ван­ня і да­лей­ша­га раз­віц­ця. З кож­ным го­дам вяс­коў­цаў усё ця­жэй уцяг­нуць у твор­чы пра­цэс, хут­чэй, яны ха­це­лі б спа­жы­ваць ужо га­то­вы пра­дукт. Пра што свед­чаць анш­ла­гі пад­час прэ­зен­та­цыі но­ва­га спек­так­ля.

Як згад­ва­юць бы­лыя ак­цё­ры, а ця­пер пен­сі­я­не­ры, Зі­на­і­да Іо­сі­фаў­на Ра­ма­нен­ка маг­ла паў­плы­ваць і пры да­па­мо­зе ад­мі­ніст­ра­цый­ных ме­та­даў на тых, хто ад­маў­ляў­ся ўдзель­ні­чаць у па­ста­ноў­ках. (На­стаў­ні­каў, на­прык­лад, па­ло­ха­ла перс­пек­ты­ва быць па­збаў­ле­ны­мі прэ­міі ці да­дат­ко­вых га­дзін.)

— Не-не, мы не ма­ем маг­чы­мас­ці ка­гось­ці пры­му­шаць. Мо­жам толь­кі пра­сіць, уга­вор­ваць. Ды не заў­сё­ды гэ­та дзей­ні­чае, — смя­ец­ца Алег Але­га­віч. — Але сцвяр­джаць, што тэ­атр не пра­цуе, — га­ла­слоў­на. Гэ­та мо­жа ска­заць ча­ла­век, да­лё­кі ад ра­зу­мен­ня тэ­ат­раль­на­га пра­цэ­су. Гэ­та ж не пес­ню пра­спя­ваць ці пад­рых­та­ваць яку­юсь­ці пра­гра­му. Тут за­да­ча больш сур'­ёз­ная, якая па­тра­буе пра­фе­сій­на­га ра­зу­мен­ня. Кож­ныя два га­ды мы па­цвяр­джа­ем зван­не «на­род­ны» па­ста­ноў­кай но­вай п'е­сы. У 2012 го­дзе па­ста­ві­лі спек­такль па п'е­се Аляк­сея Ду­да­ра­ва «Не па­кі­дай мя­не». А з 2013-га тэ­атр пра­цуе над па­ста­ноў­кай спек­так­ля па п'е­се Анд­рэя Ку­рэй­чы­ка «Асця­рож­на, жан­чы­ны», якая на­пі­са­на ў жан­ры ка­ме­дыі. Не­ўза­ба­ве па­він­на ад­быц­ца прэм'­е­ра гэ­та­га спек­так­ля, для ча­го ар­тыс­ты тэ­ат­ра пры­кла­да­юць усе свае сі­лы і та­лент, па­мно­жа­ныя на эн­ту­зі­язм. Так, з кож­ным го­дам нам усё скла­да­ней пра­ца­ваць, усё ця­жэй пад­бі­раць ак­цё­раў — атрым­лі­ва­ец­ца, што пры пад­рых­тоў­цы спек­так­ля не­каль­кі ра­зоў мя­ня­ец­ца іх склад. Хтось­ці ад­маў­ля­ец­ца па ся­мей­ных аб­ста­ві­нах, а не­ка­му не па сі­лах вы­ву­чыць на па­мяць 30 ста­ро­нак тэкс­ту: суф­лё­раў у нас ня­ма. Ёсць і та­кія, хто не хо­ча ўдзель­ні­чаць без ма­тэ­ры­яль­най за­ці­каў­ле­нас­ці. Але мы не ма­ем маг­чы­мас­ці за­пла­ціць ча­ла­ве­ку хоць і не­вя­лі­кія гро­шы. Зра­зу­ме­ла, ка­мусь­ці, мо­жа, і ха­це­ла­ся б, каб но­выя спек­так­лі ста­ві­лі­ся час­цей. Ха­це­ла­ся б гэ­та­га і нам, але ад­на­го жа­дан­ня не­да­стат­ко­ва. Ёсць фак­та­ры, якія ад нас не за­ле­жаць. Га­лоў­нае, што на­су­пе­рак цяж­кас­цям па­куль тры­ма­ем­ся на плы­ву...

Ёсць мі­ну­лае і су­час­нае. А бу­ду­чыня?

— Ці ёсць бу­ду­чы­ня ў адзі­на­га на Мін­шчы­не сель­ска­га на­род­на­га тэ­ат­ра? — па­ці­ка­ві­ла­ся ў рэ­жы­сё­ра.

— На мой по­гляд, у вёс­цы трэ­ба ў цэ­лым мя­няць кан­цэп­цыю куль­ту­ры з улі­кам су­час­ных тэн­дэн­цый і во­пы­ту еў­ра­пей­скіх кра­ін. Сель­скія клу­бы сён­ня прак­тыч­на пус­ту­юць, а на ўтры­ман­не іх шта­таў дзяр­жа­ва тра­ціць знач­ныя срод­кі. Мяр­кую, што для ра­ё­на да­стат­ко­ва ад­на­го цэнт­ра куль­ту­ры, дзе бу­дуць са­бра­ны раз­на­стай­ныя ка­лек­ты­вы мас­тац­кай са­ма­дзей­нас­ці, ан­самб­лі, гурт­кі. Сён­ня сель­скія ўста­но­вы аду­ка­цыі і дзі­ця­чыя шко­лы мас­тац­тва ў поў­най ме­ры за­бяс­печ­ва­юць дзя­цей за­ня­тка­мі ў гурт­ках. Ня­ма не­аб­ход­нас­ці іх дуб­лі­ра­ваць — гэ­та не­ра­цы­я­наль­на. А бу­дын­кі ўста­ноў куль­ту­ры мож­на ад­даць пры­ват­ні­кам, якія част­ко­ва б пе­ра­пра­фі­лі­ра­ва­лі іх дзей­насць з улі­кам па­трэб усіх ка­тэ­го­рый на­сель­ніц­тва і кан­крэт­най сі­ту­а­цыі.

— А ка­лі б і ваш на­род­ны тэ­атр пры­ту­ліць пад «кры­лом» До­ма куль­ту­ры г. Капыля, за­ха­ваў­шы свой брэнд, наз­ву? Умо­вы і маг­чы­мас­ці ра­ён­на­га цэнт­ра ў па­раў­на­нні з вёс­кай боль­шыя, у тым лі­ку і па пад­бо­ры ак­цё­раў. Не за­дум­ва­лі­ся аб та­кім ва­ры­ян­це?

— За­дум­ваў­ся. І не­ад­ной­чы. Та­кое ра­шэн­не, на маю дум­ку, маг­ло б вы­ра­та­ваць тэ­атр у да­лей­шым. Ра­на ці поз­на, але пы­тан­не яго за­ха­ван­ня ці за­крыц­ця ўсё роў­на ўзнік­не. Для та­го каб тэ­атр іс­на­ваў, у пер­шую чар­гу трэ­ба за­бяс­пе­чыць ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­ную ба­зу, а так­са­ма вы­ра­шыць праб­ле­му з кад­ра­мі — з поў­ным улі­кам штат­на­га рас­кла­ду, за­ці­ка­віць пра­фе­сій­на­га рэ­жы­сё­ра год­ным за­роб­кам і жыл­лём, знай­сці кры­ні­цы за­ах­воч­ван­ня ак­цё­раў. На тыя гро­шы, якія пра­па­ноў­ва­юц­ца рэ­жы­сё­ру ў якас­ці за­роб­ку, ні­вод­ны не па­го­дзіц­ца ехаць у глы­бін­ку і зай­мац­ца пра­соў­ван­нем вяс­ко­ва­га тэ­ат­ра... Пы­тан­няў шмат, і яны сур'­ёз­ныя. Але вы­ра­шыць іх, на мой по­гляд, мож­на — уліч­ва­ю­чы во­пыт Ня­свіж­ска­га ра­ё­на, дзе тэ­атр знай­шоў пад­трым­ку ў кі­раў­ніц­тва рай­вы­кан­ка­ма і сён­ня зна­хо­дзіц­ца фак­тыч­на пад яго па­тра­на­жам.Тэ­ат­раль­ны жанр за­па­тра­ба­ва­ны гле­да­ча­мі, і шка­да, ка­лі яны бу­дуць гэ­та­га па­збаў­ле­ны.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ.

Кам­пе­тэнт­ны по­гляд

Яў­ген Аста­шоў, на­чаль­нік ад­дзе­ла на­род­най твор­час­ці, куль­тур­на-за­баў­ляль­най дзей­нас­ці і ўста­ноў аду­ка­цыі Га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня ідэа­ла­гіч­най ра­бо­ты, куль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Мінск­ага абл­вы­кан­ка­ма:

«Та­кі брэнд страч­ваць не хо­чац­ца»

Сён­ня на Мін­шчы­не дзей­ні­чае 60 тэ­ат­раль­ных ка­лек­ты­ваў з га­на­ро­вым зван­нем, у тым лі­ку два ма­юць зван­не «за­слу­жа­ны ама­тар­скі ка­лек­тыў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь». Гэ­та дра­ма­тыч­ны тэ­атр «Ві­да­рыс» Па­ла­ца куль­ту­ры імя Гор­ка­га Ба­ры­саў­ска­га па­ла­ца куль­ту­ры і тэ­ат­р імя Уршу­лі Ра­дзі­віл Ня­свіж­ска­га ра­ён­на­га цэнт­ра куль­ту­ры і ад­па­чын­ку. У клуб­ных уста­но­вах і шко­лах мас­тац­тваў наз­ву «на­род­ны» і «ўзор­ны» но­сіць 41 ка­лек­тыў. Ас­тат­нія ад­но­сяц­ца да сіс­тэ­мы аду­ка­цыі і ін­шых ве­дам­стваў. У сель­скай мяс­цо­вас­ці пра­цу­юць 13 тэ­ат­раль­ных ка­лек­ты­ваў са зван­нем. Уся­го ж у ста­ліч­ным рэ­гі­ё­не на па­ча­так 2014 го­да на­ліч­ва­ец­ца 488 тэ­ат­раль­ных ка­лек­ты­ваў і гурт­коў.

Ле­тась зван­не «ўзор­ны» атры­ма­ла тэ­ат­раль­ная сту­дыя «Вя­сёл­ка» Людз­ві­ноў­ска­га сель­ска­га до­ма куль­ту­ры Ві­лей­ска­га ра­ё­на, «на­род­ны» — тэ­ат­раль­ная сту­дыя «СА­МІ» Сноў­ска­га сель­ска­га цэнт­ра куль­ту­ры і ад­па­чын­ку і тэ­атр мі­ні­я­цюр «Люс­тэр­ка жыц­ця» Грыц­ке­віц­ка­га сель­ска­га до­ма куль­ту­ры Ня­свіж­ска­га ра­ё­на.

Ад­зна­чу, што сён­ня іс­ну­юць асаб­лі­выя па­тра­ба­ван­ні да пры­сва­ен­ня най­мен­ня, якія ўліч­ва­юць не толь­кі пэў­ны пе­ры­яд у твор­чым жыц­ці ка­лек­ты­ву, але і перс­пек­ты­вы раз­віц­ця. Ча­го, на жаль, не заў­сё­ды ха­пае ў ста­рэй­шых твор­чых ка­лек­ты­вах.

Іс­ну­юць тэ­ат­ры, для якіх пы­тан­не аб па­цвяр­джэн­ні зван­ня за­ста­ец­ца ад­кры­тым. Асаб­лі­ва гэ­та да­ты­чыц­ца Цім­ка­віц­ка­га на­род­на­га тэ­ат­ра. Але мы яго пад­трым­лі­ва­ем — у раз­лі­ку на тое, што ў бу­ду­чы­ні ён на­бя­рэ аба­ро­ты і за­ста­нец­ца як адзін са ста­рэй­шых тэ­ат­раў на вёс­цы. Ка­лек­тыў на пра­ця­гу апош­ніх га­доў зна­хо­дзіц­ца ў за­ня­пад­зе. І пры­чын тут не­каль­кі. Па-пер­шае, вель­мі скла­да­на ўтрым­лі­ваць твор­чую ін­тэ­лі­ген­цыю вёс­кі Цім­ка­ві­чы, якая ка­лісь­ці скла­да­ла яд­ро ка­лек­ты­ву: сён­ня яе хва­лю­юць ін­шыя пы­тан­ні. Па-дру­гое, на сі­ту­а­цыю ўплы­вае ад­сут­насць спе­цы­я­ліс­та з про­філь­най аду­ка­цы­яй. Між ін­шым, праб­ле­ма кад­ра­ва­га за­бес­пя­чэн­ня ў воб­лас­ці ўлас­ці­вая не толь­кі для цім­ка­віц­ка­га тэ­ат­ра. Але гэ­та не азна­чае, што мы не хо­чам ту­ды на­кі­роў­ваць спе­цы­я­ліс­таў. На­ву­чаль­ныя ўста­но­вы вы­пус­ка­юць іх не­да­стат­ко­ва. Ле­тась, на­прык­лад, па­трэ­ба за­да­во­ле­на толь­кі на 67%. Са­мыя за­па­тра­ба­ва­ныя ў нас рэ­жы­сё­ры, ха­рэо­гра­фы, му­зы­кан­ты. На кож­ным раз­мер­ка­ван­ні ў ВНУ пры­сут­ні­ча­юць на­чаль­ні­кі ра­ён­ных ад­дзе­лаў ідэа­ла­гіч­най ра­бо­ты, куль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі цэнт­раль­на­га рэ­гі­ё­на. Яны пра­па­ноў­ва­юць ва­ры­ян­ты, па­цвяр­джа­юць па­пя­рэд­нія за­яў­кі. Ад­нак, ка­лі ў вы­пуск­ні­коў ёсць аль­тэр­на­ты­ва, то яны вы­бі­ра­юць ра­ён­ныя ці аб­лас­ныя цэнт­ры, дзе пра­сцей вы­ра­ша­ец­ца пы­тан­не з жыл­лём.

Бяс­спрэч­на, та­кі брэнд, як Цім­ка­віц­кі на­род­ны тэ­атр, страч­ваць не хо­чац­ца. І ў прын­цы­пе, як і лю­бо­му ка­лек­ты­ву, што быў ка­лісь­ці вя­до­мым, яму да­ец­ца ней­кі шанц. Вы­пад­кі, ка­лі па­доб­ныя ка­лек­ты­вы пе­ра­хо­дзі­лі са школ у да­мы куль­ту­ры, на Мін­шчы­не ёсць. Але пы­тан­не, ду­маю, трэ­ба ўваж­лі­ва раз­гле­дзець, вы­ву­чыць су­мес­на кі­раў­ні­кам тэ­ат­ра і ад­дзе­ла ідэа­ла­гіч­най ра­бо­ты, куль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Ка­пыль­ска­га рай­вы­кан­ка­ма. Не вы­клю­ча­на, што з пе­ра­ме­най мес­ца дыс­ла­ка­цыі год-дру­гі да­вя­дзец­ца пра­вес­ці без зван­ня. І за­ва­я­ваць яго за­тым на­но­ва.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.