Вы тут

Культурны пульс


Пер­шы са­цы­я­куль­тур­ны ка­нал ад­зна­чыў сваю пер­шую га­да­ві­ну. Сён­ня «Бе­ла­русь‑3» сме­ла за­ма­цоў­вае свае па­зі­цыі ў ста­ту­се па­зна­валь­на­га, аду­ка­цый­на­га, асвет­ніц­ка­га ка­на­ла, дзе асвят­ля­юц­ца тэ­мы куль­ту­ры і гіс­то­рыі.

«З са­мых першых дзён, ка­лі ў на­шай кра­і­не па­ча­ло­ся вя­шчан­не тэ­ле­ка­на­ла «Бе­ла­русь‑3», з'я­ві­ла­ся ўні­каль­ная маг­чы­масць уго­лас за­явіць пра на­шу куль­ту­ру і спад­чы­ну… Упэў­не­ны, што ўжо зу­сім хут­ка тэ­ле­ка­нал ста­не паў­на­цэн­най дыс­ку­сій­най пля­цоў­кай для лю­дзей мас­тац­тва, ін­тэ­лі­ген­цыі, на­стаў­ні­каў, твор­чай мо­ла­дзі, чы­ноў­ні­каў ад мі­ніс­тэр­стваў куль­ту­ры, ін­фар­ма­цыі і аду­ка­цыі. Ад­на­ча­со­ва з гэ­тым мы мо­жам зра­біць «Бе­ла­русь‑3» на­цы­я­наль­ным Dіscovery», — ад­зна­чыў стар­шы­ня Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі Ге­надзь Да­вы­дзька.

Тэ­ле­ка­нал «Бе­ла­русь‑3» раз­лі­ча­ны на аў­ды­то­рыю роз­ных уз­рос­таў. А яго фар­мат да­зва­ляе за­пра­шаць роз­ных гас­цей і па­шы­раць жан­ра­вую раз­на­стай­насць пра­грам. Так асно­ву буд­няў скла­дае тэ­ма­тыч­ная пад­бор­ка ві­да­вых філь­маў, дзе аб'­яд­ноў­ва­юц­ца леп­шыя ўзо­ры тэ­ле- і кі­на­да­ку­мен­та­ліс­ты­кі. На пра­ця­гу дня ў эфі­ры транс­лю­юц­ца пра­гра­мы, раз­бі­тыя па руб­ры­ках: «Кі­но», «Тэ­атр», «Лі­та­ра­ту­ра», «Му­зы­ка», «Асо­бы», «Гіс­то­рыя», «На­ву­ка», «Му­зеі» і шэ­раг ін­шых.

Лі­ней­ку кі­но скла­да­юць эк­ра­ні­за­цыі кла­січ­ных лі­та­ра­тур­ных тво­раў, леп­шыя кар­ці­ны бе­ла­рус­кай і за­меж­най вы­твор­час­ці, ле­ген­ды са­вец­ка­га кі­не­ма­то­гра­фа, філь­мы-ўдзель­ні­кі су­свет­ных фес­ты­ва­ляў, філь­мы-бія­гра­фіі і мі­ні-се­ры­я­лы.

Ка­ман­да ка­на­ла ўвесь час пра­цуе над ства­рэн­нем но­вых ці­ка­вых пра­ек­таў. На­прык­лад, з ве­рас­ня 2013 го­да ў эфір вы­хо­дзіць пра­гра­ма «Дыя@блог», га­лоў­ная ад­мет­насць яко­га — ін­тэр­ак­тыў­ны дыя­лог з аў­ды­то­ры­яй праз ін­тэр­нэт-бло­гі вя­ду­чых, дзе мож­на не толь­кі да­ве­дац­ца ін­фар­ма­цыю, але і аса­біс­та за­даць пы­тан­ні. Ня­гле­дзя­чы на «юны» ўзрост, пра­ект ужо на­быў гле­да­чоў і пры­хіль­ні­каў, і на­ват з'я­ві­лі­ся пер­шыя ўзна­га­ро­ды.

Маладых гле­да­чоў ра­ду­юць у пра­гра­ме «Даб­ра­ра­нак», дзе ёсць мес­ца вя­сё­лым пры­го­дам, мульт­філь­мам, па­зна­валь­ным сю­жэ­там; не абы­хо­дзіц­ца без су­стрэч з ці­ка­вы­мі гас­ця­мі. А анонс ці­ка­вых прэм'­ер і но­вых пра­ек­таў прад­стаў­ляе «Культ­пра­свет». Ары­гі­наль­ны­мі з'яў­ля­юц­ца так­са­ма на «Бе­ла­русь‑3» пра­гра­мы «Та­ям­ні­ца ду­шы», «Сі­ла ве­ры», «На­пе­рад у мі­ну­лае».

Вя­дзец­ца пра­ца і над шэ­ра­гам но­вых пра­ек­таў, якія па­куль што тры­ма­юц­ца ў сак­рэ­це, але ве­рыц­ца, у хут­кім ча­се па­поў­няць сет­ку вя­шчан­ня. Што не­ма­ла­важ­на, у ін­тэр­нэ­це тэ­ле­ка­нал мае свой сайт www.3belarus.by, дзе мож­на знай­сці са­мую ак­ту­аль­ную ін­фар­ма­цыю аб пра­ек­тах і пра­гра­мах, а так­са­ма гля­дзець вы­бра­ныя пе­ра­да­чы і філь­мы ў рэ­жы­ме on-lіne.

28-8

Аляк­сандр Яф­рэ­маў, рэ­жы­сёр, на­род­ны ар­тыст Бе­ла­ру­сі:

— Вель­мі пры­ем­на, што та­кі тэ­ле­ка­нал у нас ця­пер з'я­віў­ся. Па­мя­таю, у ад­ным з іх пра­ек­таў па­каз­ва­лі мае філь­мы, яны іш­лі не­дзе на пра­ця­гу двух тыд­няў. Гэ­та бяс­спрэч­на па­ра­да­ва­ла, бо мы пра­цу­ем для гле­да­ча, а не для та­го, каб зня­ты фільм пы­ліў­ся не­дзе на па­лі­цы. І тое, што пад та­кую ідэю ад­да­лі цэ­лую пра­гра­му — прос­та здо­ра­ва.

Не­аб­ход­насць та­ко­га тэ­ле­ка­на­ла, як «Бе­ла­русь‑3», ві­да­воч­ная, бо ў нас ба­га­тая куль­ту­ра, якая мае свой уз­ро­вень, і вар­та не са­ро­мец­ца яго, а дэ­ман­стра­ваць. У нас ёсць не толь­кі спорт, але і мас­тац­тва. Трэ­ба ра­біць усё для за­ха­ван­ня філь­маў, спек­так­ляў…

Я вы­бі­раю для пра­гля­ду тое, ча­го не ба­чыў ра­ней і што вы­клі­кае маю за­ці­каў­ле­насць. Ста­ра­юся ад­соч­ваць опер­нае мас­тац­тва, сім­фа­ніч­ную му­зы­ку, люб­лю да­ку­мен­таль­нае кі­но, філь­мы, звя­за­ныя з гіс­то­ры­яй Бе­ла­ру­сі, яр­кі­мі асо­ба­мі ў ёй. І ме­на­ві­та дзя­ку­ю­чы ка­на­лу я маю маг­чы­масць кам­пен­са­ваць тое, на што не заў­сё­ды ха­пае ча­су па­гля­дзець «жыў­цом».

28-7

Алег Рыж­коў, ды­рэк­тар На­цы­я­наль­на­га гіс­та­рыч­на­га му­зея Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь:

— Ка­лі ка­заць пра сут­насць тэ­ле­ка­на­ла «Бе­ла­русь‑3», то вель­мі важ­ны мо­мант у тым, што ёсць маг­чы­масць быць не толь­кі ста­рон­ні­мі на­зі­раль­ні­ка­мі, але і ўдзель­ні­ка­мі ства­рэн­ня пра­грам і пра­ек­таў, якія з'яў­ля­юц­ца на ім. На­прык­лад, сён­ня мы раз­гля­да­ем ва­ры­ян­ты су­пра­цоў­ніц­тва На­цы­я­наль­на­га гіс­та­рыч­на­га му­зея з тэ­ле­ка­на­лам і вя­дзём пе­ра­мо­вы на­конт но­вых пра­ек­таў. І, хо­чац­ца спа­дзя­вац­ца, мы зной­дзем агуль­ныя пунк­ты су­да­кра­нан­ня і змо­жам рэа­лі­за­ваць па­тэн­цы­ял на­шых фон­даў, пры­мя­ніць ве­ды на­ву­ко­вых су­пра­цоў­ні­каў для па­пу­ля­ры­за­цыі гіс­то­рыі і куль­ту­ры на­шай кра­і­ны.

28-4

Алесь Ба­дак, га­лоў­ны рэ­дак­тар ча­со­пі­са «Нё­ман»:

— Гэ­ты тэ­ле­ка­нал за­няў тую ні­шу, якая доў­гі час пус­та­ва­ла на тэ­ле­пра­сто­ры Бе­ла­ру­сі. Ка­нал ад­ра­са­ва­ны ўсім, не­за­леж­на ад уз­рос­ту, бо тут ёсць пе­ра­да­чы рэт­ра, пра­гра­мы аб­са­лют­на но­выя, якія здоль­ны за­ці­ка­віць і мо­ла­дзе­вую аў­ды­то­рыю. Але са­мае га­лоў­нае тое, што ка­нал аб'­яд­ноў­вае ў пла­не ду­хоў­нас­ці. Га­во­рыць пра тыя рэ­чы, якія вель­мі важ­на аб­мяр­коў­ваць: на вя­лі­кі жаль, сён­ня мно­гія тэ­ле­гле­да­чы ма­юць маг­чы­масць гля­дзець па пяць­дзя­сят і больш ка­на­лаў, але не заў­сё­ды спы­ня­юц­ца на та­кіх, як «Бе­ла­русь‑3». Ад­да­юць час­та пе­ра­ва­гу за­баў­ляль­ным пра­гра­мам і фар­ма­там — філь­мам, се­ры­я­лам, ток-шоу.

Я, на жаль, не са­мы ак­тыў­ны тэ­ле­гля­дач у прын­цы­пе. Але рэ­гу­ляр­на гля­джу «Бе­ла­русь‑3», бо для ся­бе там зна­хо­джу шмат ці­ка­вых пе­ра­дач. Ма­гу пе­ра­гля­дзець леп­шыя філь­мы. Тым больш ка­лі гэ­та кла­сі­ка, якую рэд­ка дзе су­стрэ­неш. Плюс да ўся­го тэ­ле­ка­нал вель­мі стыль­ны. Ён не го­ніц­ца за ней­кі­мі мод­ны­мі пра­ек­та­мі, ток-шоу, дзе час­та га­во­раць мно­га, а ты гля­дзіш, бы­вае, со­рак хві­лін і не мо­жаш і зра­зу­мець, дзе­ля ча­го стра­ціў час. Факт і інт­ры­га ў асно­ве, а ў вы­ні­ку ні пра што. А на «Бе­ла­русь‑3» усё ро­біц­ца і па­каз­ва­ец­ца ін­тэ­лі­гент­на, ці­ка­ва, і гле­да­ча вы­му­ша­юць за­ду­мац­ца.

Але­на ДРАП­КО.

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА і БЕЛТА.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.