Вы тут

Смак «жывой» і «мёртвай» вады


У Ві­цеб­скім аб­лас­ным клі­ніч­ным скур­на-ве­не­ралагіч­ным дыс­пан­се­ры ў той дзень я... па­ве­рыў у каз­кі. У доб­рым сэн­се сло­ва па­ве­рыў. Пра тое, што ў гэ­тай ме­ды­цын­скай уста­но­ве ўжо даў­но і ак­тыў­на вы­ка­рыс­тоў­ва­юць для ля­чэн­ня ў тым лі­ку і эк­за­тыч­ныя ме­та­ды, пі­саў не­ад­на­ра­зо­ва. Да­рэ­чы, ма­лень­кі ка­лек­тыў дыс­пан­се­ра толь­кі ле­тась за­ра­біў на ака­зан­ні плат­ных па­слуг больш як 6 міль­яр­даў руб­лёў. Гэ­та вель­мі шмат, ка­лі па­раў­наць з па­каз­чы­ка­мі ана­ла­гіч­най дзей­нас­ці мно­гіх ме­ды­цын­скіх уста­ноў. На атры­ма­ныя гро­шы куп­ля­ец­ца са­мае пе­ра­да­вое аб­ста­ля­ван­не, што да­зва­ляе зра­біць ды­яг­нос­ты­ку і ля­чэн­не яшчэ больш эфек­тыў­ны­мі.

28-13

Вы­пра­ба­валь­ні­кі і пер­ша­пра­ход­цы

Што да «не­тра­ды­цый­ных» ме­та­даў ля­чэн­ня, на­га­даю: п'яў­кі, пчо­лы, ка­мя­ні і ін­шае ў дыс­пан­се­ры вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца, каб ля­чыць са­мыя роз­ныя за­хвор­ван­ні, а так­са­ма для пра­фі­лак­ты­кі.

Вік­тар Спі­ры­до­наў, га­лоў­ны ўрач дыс­пан­се­ра, ба­дай, са­мы крэ­а­тыў­ны ме­дык у Ві­цеб­скай воб­лас­ці, пер­ша­пра­хо­дзец ва ўка­ра­нен­ні са­мых пе­ра­да­вых ме­то­дык. Вя­до­ма, ме­ды­кі, які­мі ён кі­руе, па-ра­ней­ша­му, і вель­мі па­спя­хо­ва, ле­чаць па­цы­ен­таў су­час­ны­мі ме­та­да­мі. Пры гэ­тым тут ёсць тое, ча­го больш ня­ма ні­дзе або яно з'я­ві­ла­ся тут упер­шы­ню.

«Звяз­да» па­ве­дам­ля­ла ўжо пра тое, што ця­пер у дыс­пан­се­ры мож­на прай­сці курс ля­чэн­ня «жы­вой» і «мёрт­вай» ва­дой. Вад­касць трэ­ба піць, а пры не­ка­то­рых за­хвор­ван­нях — на­но­сіць на ску­ру.

— Вы ж па­мя­та­е­це, што ў каз­ках апі­са­на ка­рыс­ная «мёрт­вая» і «жы­вая» ва­да, якой лі­та­раль­на ажыў­ля­лі, якая пры­да­ва­ла сіл. Без­умоў­на, на­са­мрэч та­кія во­ды мо­гуць ля­чыць — на жаль, не ўсё, але мно­гае. Мы вы­ка­рыс­тоў­ва­ем «жы­вую» і «мёрт­вую» ва­ду для ля­чэн­ня ка­ля 50 ві­даў за­хвор­ван­няў. У пры­ват­нас­ці, пса­ры­я­зу, эк­зэ­мы, лі­шаю, грыб­ко­вых за­хвор­ван­няў, алер­гіі і гэ­так да­лей, — рас­каз­вае Га­лі­на Сяр­жа­на­ва, за­гад­чы­ца ад­дзя­лен­ня ме­ды­цын­скай рэ­абі­лі­та­цыі Ві­цеб­ска­га аб­лас­но­га клі­ніч­на­га скур­на-ве­не­ралагіч­на­га дыс­пан­се­ра.

Для кож­най хва­ро­бы — свой курс ля­чэн­ня пра­цяг­лас­цю ў ся­рэд­нім 10 дзён. 200-гра­мо­вая шклян­ка спе­цы­яль­на апра­ца­ва­най ва­ды каш­туе ўся­го 1,6 ты­ся­чы руб­лёў. Па­вод­ле слоў док­та­ра, у ця­пе­раш­нія «гры­поз­ныя» дні вель­мі ка­рыс­на піць цу­да-ва­ду для пра­фі­лак­ты­кі. Каб атры­маць яе, зу­сім не трэ­ба што­дня ха­дзіць у дыс­пан­сер, а мож­на за­браць ад­ра­зу столь­кі ва­ды, коль­кі трэ­ба.

Па­куль га­ва­ры­лі з за­гад­чы­цай, па ва­ду прый­шоў муж­чы­на з хра­ніч­ным за­хвор­ван­нем ску­ры. Пры­знаў­ся мне, што ва­да на­са­м-
рэч ро­біць цу­ды лі­та­раль­на за не­каль­кі дзён, і па­ра­іў мне так­са­ма ёю ля­чыц­ца.

— «Жы­вая» ва­да (шчо­лач­ная) — вы­дат­ны сты­му­ля­тар, та­ні­за­тар, кры­ні­ца энер­гіі. Яна пры­во­дзіць у рух увесь ар­га­нізм, на­дае ба­дзё­рас­ці, сты­му­люе рэ­ге­не­ра­цыю кле­так, мяк­ка па­вы­шае кры­вя­ны ціск, па­ляп­шае аб­мен рэ­чы­ваў. Яна за­гой­вае ра­ны, яз­вы, у тым лі­ку страў­ні­ка, про­леж­ні, апё­кі. Да­па­ма­гае пры ля­чэн­ні адэ­но­мы пра­ста­ты, пры ля­чэн­ні і пра­фі­лак­ты­цы атэ­раск­ле­ро­зу, астэ­а­ханд­ро­зу. «Мёрт­вая» ва­да (кіс­лот­ная) — вы­дат­ны бак­тэ­ры­цыд, дэз­ын­фек­тар. Ужы­ва­ец­ца пры пра­фі­лак­ты­цы і ля­чэн­ні пра­студ­ных за­хвор­ван­няў, гры­пу, ан­гі­ны. Яна зні­жае кры­вя­ны ціск, су­па­кой­вае нер­во­вую сіс­тэ­му, па­ляп­шае сон. Да­па­ма­гае пры ля­чэн­ні па­ра­дан­то­зу, спы­няе кры­ва­цёк дзяс­наў, рас­тва­рае ка­мя­ні на зу­бах, — рас­каз­вае ме­дык.

Што ці­ка­ва, «жы­вая» ва­да мо­жа зра­біць цуд і ў ага­ро­дзе, са­дзе. Яна па­ска­рае пра­рас­тан­не збож­жа і на­сен­ня для па­сад­кі, сты­му­люе кра­са­ван­не кве­так, ажыў­ляе зя­ле­ні­ва і за­вя­лыя квет­кі... І па­ляп­шае смак вы­печ­кі — пры за­меш­ван­ні цес­та на «жы­вой» ва­дзе. А яшчэ ва­да па­ляп­шае якасць сі­ро­пу для карм­лен­ня пчол (пчо­лы ста­но­вяц­ца больш энер­гіч­ны­мі), сты­му­люе рост і ўстой­лі­васць да хва­роб свой­скіх пту­шак і жы­вёл. Па­лі­ван­не гра­дак «жы­вой» ва­дой сты­му­люе па­спя­ван­не ўра­джаю.

Піў бы і піў!..

Ка­лі мы з док­та­рам прый­шлі ў па­мяш­кан­не, дзе ле­чаць ва­дой, ад­ра­зу пры­ем­на здзі­віў еў­ра­пей­скі «лоск» па­ко­яў. Лю­боў Чар­ных, ме­ды­цын­ская сяст­ра дыс­пан­се­ра, па ма­ёй прось­бе пры­га­та­ва­ла цу­да-ва­ду.

— Вось ён — бы­та­вы ак­ты­ва­тар ва­ды. Ён — не скла­да­ны ў ка­ры­стан­ні, кам­пакт­ны. У ім вель­мі хут­ка мож­на атры­маць ка­ля 1,4 літ­ра ак­ты­ва­ва­най («жы­вой» і «мёрт­вай») ва­ды. Для гэ­та­га да­стат­ко­ва за­поў­ніць по­суд ва­дой, уклю­чыць віл­ку ў ра­зет­ку і праз 20-30 хв. зліць ужо ак­ты­ва­ва­ную ва­ду ў роз­ныя па­су­дзі­ны. Пры­бор пры гэ­тым элект­рыч­нас­ці спа­жы­вае, як 40-ват­ная лям­пач­ка, — дзе­ліц­ца «сак­рэ­та­мі» ме­ды­цын­скі ра­бот­нік.

Па­час­та­ва­ла ва­дой. Пер­шай я за­ха­цеў вы­піць «мёрт­вай». Шчы­ра пры­зна­ю­ся, што пе­рад гэ­тым у мя­не быў та­кі вы­гляд (пра гэ­та мне ска­за­лі спа­да­ры­ні ў бе­лых ха­ла­тах.Аўт.), быц­цам ней­кую атру­ту пра­па­на­ва­лі. Вы­піў. На смак кіс­лая ва­да, не вель­мі смач­ная. А «жы­вая» — на­ад­ва­рот: піў бы і піў.

— Ды не бой­це­ся вы! Гэ­тая ва­да цал­кам бяс­печ­ная як для ўнут­ра­на­га, так і вон­ка­ва­га ўжы­ван­ня. Гэ­та яшчэ ў 1988 го­дзе па­цвер­дзіў фар­ма­ка­ла­гіч­ны ка­мі­тэт СССР. Су­мес­нае пры­мя­нен­не «жы­вой» і «мёрт­вай» ва­ды да­па­ма­гае зма­гац­ца з та­кі­мі хва­ро­ба­мі, як алер­гія, ге­па­тыт, пса­ры­яз, жа­но­чы­мі за­хвор­ван­ня­мі, — рас­каз­вае ме­ды­цын­ская сяст­ра.

Пры­бор, да­рэ­чы, вы­раб­ля­ец­ца ў Бе­ла­ру­сі. Па­шу­каў у ін­тэр­нэ­це ад­па­вед­ную ін­фар­ма­цыю. На­быць мож­на, у за­леж­нас­ці, ад ма­ды­фі­ка­цыі па ца­не ўся­го 850 і 950 ты­сяч руб­лёў — у наш час гэ­та ня­шмат.

28-12

Жур­на­ліс­та «з'е­лі» ры­бы

Як у той пра­гра­ме «По­ле цу­даў»: «ка­рыс­та­ю­чы­ся вы­пад­кам, я ха­чу...» Па­пра­сіў ме­ды­каў, каб па­ля­чы­лі мя­не і ры­ба­мі. Тым больш што аква­ры­ум літ­раў на 100 лі­та­раль­на ў су­сед­нім па­коі.

І вось яны, «за­ла­тыя» (у сэн­се ка­рыс­ныя для зда­роўя.Аўт.) рыб­кі:

Garra rufa — з ся­мей­ства кар­па­вых. Жы­вуць на Ся­рэд­нім Ус­хо­дзе — Тур­цыі, Сі­рыі, Іра­ку і Іра­не. На не­ка­то­рых ку­рор­тах з ад­кры­ты­мі тэр­ма­льны­мі кры­ні­ца­мі ў Тур­цыі гэ­тых ры­бак вы­ка­рыс­тоў­ва­юць для сімп­та­ма­тыч­на­га ля­чэн­ня пса­ры­я­зу. Ры­бы аб'­яда­юць ску­ру на праб­лем­ных участ­ках, не ча­па­ю­чы зда­ро­вых. Пас­ля та­ко­га ля­чэн­ня на­зі­ра­ец­ца па­ляп­шэн­не ста­ну хво­рых на паў­го­да і больш.

Пе­рад тым як апус­ціць ру­ку ў аква­ры­ум, ме­ды­кі па­пра­сі­лі, каб я па­мыў ру­кі. Ак­са­на Па­лу­біс, сіс­тэм­ны ад­мі­ніст­ра­тар дыс­пан­се­ра, уба­чыў­шы, што я тро­хі хва­лю­ю­ся пе­рад се­ан­сам ля­чэн­ня ры­ба­мі, па­жар­та­ва­ла: «Вось, ба­чы­це, чыр­во­ны ко­лер на дне аква­ры­у­ма? Гэ­та кроў па­цы­ен­таў, якіх ры­бы ку­са­лі!» «Спу­жаў­ся» яшчэ больш. А ў ва­дзе ру­цэ ад­ра­зу ста­ла вель­мі пры­ем­на. Мност­ва ры­бак лі­та­раль­на на­кі­ну­лі­ся на маю ру­ку. І на­са­мрэч хут­ка ра­за­бра­лі­ся з тым, што ім трэ­ба ра­біць: па­ча­лі ес­ці пра­цоў­ныя ма­за­лі!

Пры гэ­тым ні­я­ка­га бо­лю не ад­чу­ваў, а на­ад­ва­рот. Ча­мусь­ці та­ды ўспом­ніў сло­вы ге­роя мульт­філь­ма аб Пра­стак­ва­шы­не. Па­мя­та­е­це, ка­лі та­та хва­ліў ка­та, ка­заў, што яму б та­ко­га ра­зум­на­га, то ні­ко­лі б мо і не ажа­ніў­ся. Мне б та­кіх рыб! Па-за «хар­ча­ван­нем людзь­мі» рыб кор­мяць звы­чай­ным кор­мам, які пра­да­ец­ца ў кож­най спе­цы­я­лі­за­ва­най кра­ме.

Ры­бы мя­не «на­тхні­лі» і за­ра­дзі­лі вель­мі доб­рай энер­гі­яй. По­тым па­раў­наў стан ру­кі, якая бы­ла ў аква­ры­у­ме, з дру­гой. На апра­ца­ва­най ры­ба­мі ску­ра ста­ла глад­кая, як у дзі­ця­ці, на­ват ко­лер змя­ніў­ся. Кошт 30 хві­лін ля­чэн­ня ры­ба­мі каш­туе ў дыс­пан­се­ры ме­ней за 70 ты­сяч руб­лёў.

Раю і вам больш пры­ем­ных ме­ды­цын­скіх вы­пра­ба­ван­няў! І, па­га­дзі­це­ся, быў бы доб­рым сюр­пры­зам для жан­чын па­да­ру­нак у вы­гля­дзе азда­раў­лен­ня ты­мі ж рыб­ка­мі.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.