Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама і прэс-служба КДБ распаўсюдзілі паведамленне адносна прычыны закрыцця на тры гадзіны абедзвюх ліній сталічнага метро 26 лютага.
«Удзень да супрацоўніка УУС па ахове Мінскага метрапалітэна звярнулася студэнтка, якая паведаміла, што яе ўвагу прыцягнуў тэкст SMS аднаго з пасажыраў: у ім ён паведамляў аб планах прывесці ў дзеянне выбуховае прыстасаванне ў метро.
Супрацоўнікамі ГУУС Мінгарвыканкама і УКДБ па горадзе Мінску і Мінскай вобласці падчас комплексу аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў, у тым ліку з выкарыстаннем сучасных тэхнічных сродкаў, асоба гэтага пасажыра была ўстаноўлена і неўзабаве ён быў затрыманы. Цяпер праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні.
Сяргей РАСОЛЬКА.
Зазірнём у заўтра Беларусі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.