Вы тут

...І ўвесь свет ля ма­іх ног!


Ка­лі б Ён ве­даў, як я люб­лю, еду­чы з Ім ку­ды б там ні бы­ло, за­руль­ваць на за­пра­ва­чныя стан­цыі!.. Та­ды Ён, на­пэў­на, мя­няў бы марш­ру­ты знач­на час­цей, чым мя­няе іх ця­пер. Спа­дзя­ю­ся. З ін­ша­га бо­ку, ва­ры­ян­таў тра­піць з пунк­та А ў пункт В на­ўрад ці зной­дзец­ца шмат. Та­му я і не ка­жу Яму пра тое, як я люб­лю, еду­чы з Ім ку­ды б там ні бы­ло, за­руль­ваць на за­пра­ва­чныя стан­цыі.

А ўво­гу­ле… Я ба­чу АЗС асоб­най кра­і­най, за­ко­ны якой пі­са­лі­ся ад­ной­чы і на­заў­сё­ды, ру­кой хоць і ня­бач­най, але ўпэў­не­най у сва­ім дзе­ян­ні на­столь­кі, на­коль­кі ўпэў­не­на ства­ра­ец­ца ін­шай ня­бач­най ру­кой кож­ны но­вы дзень для кож­на­га з нас. Дак­лад­ней ска­заць, я ба­чу АЗС з двух ра­кур­саў ад­на­ча­со­ва — і вы­гля­дае яна для мя­не як­раз як гэ­ты на­но­ва ство­ра­ны для нас дзень: па­зі­раць на яго зран­ку — зу­сім не тое, што ўзі­рац­ца ве­ча­рам. Я ба­чу яе ча­роў­най кра­і­най з наз­вай у тры лі­та­ры — амаль як Аб'­яд­на­ныя Араб­скія Эмі­ра­ты, ар­ты­кул пра якія я не­ка­лі пі­са­ла, даў­шы яму ме­на­ві­та та­кую вось не­двух­сэн­соў­ную наз­ву: «За тры мо­ры на тры лі­та­ры». Ар­ты­кул той меў са­мы лю­бі­мы мой фар­мат — рэ­клам­ны, і са­мае ці­ка­вае ў ім да­ты­чы­ла­ся ка­вы, якую там, у Эмі­ра­тах, мож­на яшчэ ў аэ­ра­пор­це піць ней­кім звыш­ад­мыс­ло­вым, хоць і не па­мя­таю ўжо, якім дак­лад­на, чы­нам. Ві­даць па ўсім, што ў Эмі­ра­тах мя­не за­ча­ка­лі­ся, але… На на­шых за­праў­ках піць ка­ву мож­на не менш ад­мыс­ло­ва, я так мяр­кую.

Ай­чын­ныя за­пра­ва­чныя стан­цыі, упэў­не­на, ні­чым не вы­бі­ва­юц­ца з та­го фар­ма­ту, які даў­но пры­ня­ты ва ўсім све­це. Аса­біс­та маё ба­чан­не за­пра­вак сфар­мі­ра­ва­ла­ся ў ча­сы па­валь­на­га за­хап­лен­ня на­шых чы­та­чоў не на­шым Чэй­зам і не пе­ра­цяр­пе­ла да­гэ­туль ані­я­кіх змен. Мне на­ват ча­сам зда­ец­ца, што АЗС і кан­стру­я­ва­лі­ся з улі­кам ра­ман­ты­кі пры­год­ніц­кіх гіс­то­рый. Куп­ля­ю­чы тут прос­та ко­лу (та­вар, яко­га ха­пае ў якой за­ўгод­на кра­ме), ты ча­мусь­ці не па­чу­ва­еш ся­бе як па­куп­ні­ца кра­мы: ты між­во­лі пры­мя­ра­еш ней­кія ро­лі. Вось твой спа­да­рож­нік пра­цяг­вае бан­каў­скую карт­ку хлоп­цу ў фір­мен­най бей­сбол­цы. Той кі­дае на яе по­зірк, які мо­жа кі­нуць толь­кі хло­пец у фір­мен­най бей­сбол­цы, сто­я­чы за пры­лаў­кам у кра­ме на за­праў­цы — і вось вы са спа­да­рож­ні­кам ужо не вы, а Бо­ні і Клайд. Або Фрэд і Джын­джэр. Або Брус Уі­ліс і Сі­біл Шэ­пард у се­ры­я­ле «Дэ­тэк­тыў­нае агенц­тва «Свят­ло Ме­ся­ца».

Мне кож­ны раз зда­ец­ца, што вось пад­ру­лім мы да бен­за­ка­лон­кі, і вый­ду я за­раз з ма­шы­ны, уся та­кая з ся­бе а‑ля жон­ка па­лі­цэй­ска­га То­ма Леп­скі… Але ён, што праў­да, і не па­лі­цэй­скі, і не Том Леп­скі (ну ку­ды да Яго То­му Леп­скі?!). Ён… А вось і ня­ма ні ў не­ўмі­ру­ча­га Чэй­за, ні ў яко­га ін­ша­га пі­са­кі та­ко­га ге­роя, які б мог быць Яму, так бы мо­віць, ана­ла­гам. Та­му лепш так: кож­ны раз, ка­лі, еду­чы ку­ды б там ні бы­ло, мы за­руль­ва­ем з Ім на за­пра­ва­чную стан­цыю, Ён, увесь та­кі з ся­бе Ры­чард Гір (але з ва­чы­ма То­ма Кру­за і ўсмеш­кай Мі­кі Рур­ка — гры­му­чая су­месь!), за­маў­ля­ю­чы па­лі­ва сва­ёй «Kіa», за­маў­ляе мне прос­та ша­ка­лад (хоць і най­леп­шы з на­яў­ных), я ад­чу­ваю, што… як там у Чэй­за? Увесь свет ля ма­іх ног! Ну, або, як мі­ні­мум, раз­гад­ка та­ям­ні­цы скар­баў Ма­ха­ра­джы ча­кае мя­не ўжо даў­но.

Ка­жу­чы трош­кі ін­шы­мі сло­ва­мі, я не­як ад­ной­чы зра­зу­ме­ла: каб для шчас­ця ха­па­ла ўся­го толь­кі ша­ка­лад­кі ў су­мач­цы і па­лі­ва ў аў­та­ма­біль­ным ба­ку, трэ­ба, каб по­бач быў Ён. І каб еду­чы з Ім ку­ды б там ні бы­ло, мы за­руль­ва­лі на за­пра­ва­чныя стан­цыі. І каб не пе­ра­во­дзі­лі­ся ро­лі. Гэ­та пра тое, што на­дыш­ла вяс­на — час ад­кры­ваць се­зон та­кіх лю­бі­мых на­мі ванд­ро­вак па Бе­ла­ру­сі. І на­абя­ца­на ж за зі­му так шмат пры­ваб­на­га! Па-пер­шае, Ён на­рэш­це на­ву­чыць мя­не ву­дзіць ры­бу на Ві­ліі. І гэ­та бу­дзе не менш ці­ка­ва, чым ла­віць ра­каў на Бя­рэ­зі­не ці бу­да­ваць пя­чор­кі з пяс­ку на Пры­пя­ці. Спа­дзя­ю­ся.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.