Вы тут

Супраць каго сябруем?


Плёт­кі, інт­ры­гі… Усё гэ­та — не­ад'­ем­ная част­ка жа­но­ча­га ка­лек­ты­ву. Але гэ­та — з ад­на­го бо­ку і та­ды, ка­лі з ка­лек­ты­вам не па­шан­ца­ва­ла. З ін­ша­га — ка­лі, на­ад­ва­рот, мес­ца пра­цы пе­ра­тва­ра­ец­ца ў яшчэ адзін род­ны дом. Тут та­бе заў­сё­ды па­спа­чу­ва­юць, уваж­лі­ва вы­слу­ха­юць і на­ват — пры да­па­мо­зе жа­но­ча­га ка­лек­тыў­на­га ро­зу­му — да­па­мо­гуць вый­сці з лю­бой, са­май скла­да­най сі­ту­а­цыі.

Аса­біс­та мне да­во­дзі­ла­ся пра­ца­ваць у роз­ных ка­лек­ты­вах: як цал­кам жа­но­чых, так і муж­чын­скіх. Ска­жу па сак­рэ­це: ад­роз­нен­ні амаль не­за­ўваж­ныя. На­прык­лад, ка­лі га­ва­рыць пра тое, хто больш схіль­ны інт­ры­га­ваць і рас­пус­каць плёт­кі, дык (ня­хай муж­чы­ны да­ру­юць!) за прад­стаў­ні­ка­мі моц­най па­ло­вы гэ­ты не­да­хоп за­ўва­жа­ла ку­ды час­цей, чым за жан­чы­на­мі. І ня­праў­да, што муж­чы­ны не лю­бяць слу­хаць плёт­кі! А інт­ры­га­ваць — гэ­та ў іх і на­огул у кры­ві! Апош­няе, на­пэў­на, звя­за­на са ста­год­дзя­мі па­лі­тыч­ных інт­рыг, у якіх муж­чы­ны амаль заў­сё­ды ады­гры­ва­лі больш знач­ную ро­лю, чым сла­бая па­ло­ва, прад­стаў­ні­цы якой толь­кі і маг­лі, што ка­го-не­будзь атру­ціць ціш­ком ці спа­ку­сіць.

Так што муж­чы­ны — «за» інт­ры­гі. Мне вель­мі час­та да­во­дзі­ла­ся чуць рас­по­ве­ды пра тое, як муж­чы­ны пры­дум­ва­лі та­кія інт­ры­гі і плёт­кі, да якіх жан­чы­ны прос­та… не да­дум­ва­лі­ся.

Тац­ця­не бы­ло 20 «з хвос­ці­кам», ка­лі яна ўлад­ка­ва­ла­ся на пра­цу ў ад­ну хі­мі­ка-бія­ла­гіч­ную на­ву­ко­вую ўста­но­ву. Прад­стаў­ніц пры­го­жай па­ло­вы на яе пра­цы бы­ло ад­на-дзве і аб­лі­чыў­ся. (Спа­чат­ку дзяў­чы­на на­ват уз­ра­да­ва­ла­ся гэ­та­му.)

Не­па­срэд­ным кі­раў­ні­ком Тац­ця­ны быў трыц­ца­ці­двух­га­до­вы перс­пек­тыў­ны на­ву­ко­вец Анд­рэй Мі­хай­ла­віч. Да­рэ­чы, пры­го­жы. Да та­го ж яшчэ і не­жа­на­ты.

Праз паў­го­да су­мес­най пра­цы Тац­ця­на па­ча­ла за­ўва­жаць, што кі­раў­нік да яе за­ля­ца­ец­ца. І ха­ця яна бы­ла скі­ра­ва­на на тое, каб зра­біць кар'­е­ру, кры­ху па­раз­ва­жаў­шы, вы­ра­шы­ла, што ў та­кой су­вя­зі ні­чо­га кеп­ска­га ня­ма.

— А по­тым, як звы­чай­на гэ­та зда­ра­ец­ца, — ус­па­мі­нае Тац­ця­на, — не­як на­доў­га за­тры­ма­лі­ся на ра­бо­це і… упер­шы­ню па­ца­ла­ва­лі­ся.

Так і па­чаў­ся ра­ман. Кож­ны дзень на пра­цу дзяў­чы­на не іш­ла, а ля­це­ла на кры­лах. Прай­шло яшчэ паў­го­да. А по­тым вы­свет­лі­ла­ся, што Анд­рэй Мі­хай­ла­віч вы­ка­рыс­таў іх су­мес­ныя ла­ба­ра­тор­ныя экс­пе­ры­мен­ты ў сва­ёй на­ву­ко­вай пра­цы і… ні­вод­ным сло­вам ні­дзе не ўзга­даў, што яна так­са­ма ме­ла да гэ­та­га да­чы­нен­не. Ка­лі Тац­ця­на за­пы­та­ла­ся, ча­му так зда­ры­ла­ся, ён па­ціс­нуў пля­чы­ма і ад­ка­заў: «А што та­ко­га асаб­лі­ва­га ты зра­бі­ла, каб быць уклю­ча­най у су­аў­тар­ства?»

— У той час, як я — за­ка­ха­ная дур­ні­ца — ма­ры­ла аб су­мес­най бу­ду­чы­ні, ён прос­та мя­не вы­ка­рыс­тоў­ваў, — га­во­рыць Тац­ця­на.

Да­лей — бо­лей. Анд­рэй Мі­хай­ла­віч прос­та па­чаў вы­жы­ваць яе з уста­но­вы. То ў дзяў­чы­ны рап­там «зні­ка­лі» вы­ні­кі экс­пе­ры­мен­ту, то рап­тоў­на вы­хо­дзі­ла са строю аб­ста­ля­ван­не, то дзве­ры ла­ба­ра­то­рыі ў час, ка­лі Тац­ця­на па­він­на бы­ла там зна­хо­дзіц­ца, аказ­ва­лі­ся за­чы­не­ны­мі і ні­хто не мог знай­сці ад іх клю­чоў. А по­тым ён і на­огул па­чаў стра­чыць служ­бо­выя за­піс­кі з на­го­ды яе спаз­нен­няў з абе­ду ці ра­ні­цай на пра­цу. Ад­ной­чы Тац­ця­не бы­ло не­аб­ход­на ад­пра­сіц­ца па ся­мей­ных аб­ста­ві­нах. Ён, вя­до­ма, ад­пус­ціў, але ў той жа дзень на­пі­саў, што Тац­ця­на па не­вя­до­май яму пры­чы­не не вый­шла на пра­цу. У вы­ні­ку пы­тан­не бы­ло па­стаў­ле­на так, што дзяў­чы­на аль­бо зваль­ня­ец­ца са­ма, аль­бо яе зваль­ня­юць за пра­гул. І Тац­ця­на бы­ла вы­му­ша­на змя­ніць мес­ца ра­бо­ты.

У ад­роз­нен­не ад вы­шэй­апі­са­на­га вы­пад­ку, на­чаль­ні­ца Ан­жа­лі­кі з са­ма­га па­чат­ку не імк­ну­ла­ся мас­кі­ра­вац­ца.

— Бы­ло гэ­та так, — уз­гад­вае Ан­жа­лі­ка. — Я афор­мі­ла­ся, а праз па­ру дзён Га­лі­на Ва­сіль­еў­на вы­клі­ка­ла мя­не да ся­бе і ска­за­ла, што на фір­ме я… не за­тры­ма­ю­ся.

Ан­жа­лі­ка да сён­няш­ня­га дня па­мя­тае дэ­та­лё­ва, як яе на­ва­спе­ча­нае кі­раў­ніц­тва да­во­дзі­ла ёй, што, маў­ляў, «ве­дае дзе­ля ча­го яна ўлад­ка­ва­ла­ся сю­ды на пра­цу».

Га­лі­на Ва­сіль­еў­на ча­мусь­ці бы­ла ўпэў­не­на, што Ан­жэ­ла прый­шла на фір­му, бо… па­ква­пі­ла­ся на шэ­фа.

— А ты ве­да­еш, што ён жа­на­ты і ў яго двое дзя­цей? — ушчу­ва­ла яна Ан­жа­лі­ку.

Як вы­свет­лі­ла­ся паз­ней, ка­лісь­ці Га­лі­на Ва­сіль­еў­на бы­ла ў шлю­бе з муж­чы­нам, яко­га звя­ла з сям'і ма­ла­дзей­шая пад­на­ча­ле­ная. Вя­до­ма, лі­чыць Ан­жа­лі­ка, жан­чы­не не па­зайз­дрос­ціш: ёй ад­ной прый­шло­ся па­ды­маць дзя­цей. «Але ж я тут пры чым? Не ўсе ж жан­чы­ны ад­бі­ва­юць му­жоў у жо­нак!».

Да­рэ­чы, сваё абя­цан­не Га­лі­на Ва­сіль­еў­на вы­ка­на­ла. Ан­жа­лі­ка са­праў­ды на пра­цы за­тры­мац­ца не здо­ле­ла. Як і Але­на. Праў­да, апош­няя «ўтрым­лі­ва­ла аба­ро­ну» тры га­ды.

У Але­ны не скла­лі­ся ад­но­сі­ны з ад­ным з на­мес­ні­каў кі­раў­ні­ка ўста­но­вы. Вя­до­ма ж, на­мес­ні­кам бы­ла жан­чы­на.

— Інт­ры­га­ваць Воль­га Ге­надзь­еў­на па­ча­ла праз паў­го­да, — рас­каз­вае дзяў­чы­на. — Ма­быць, ба­я­ла­ся за сваю па­са­ду і ба­чы­ла ўва мне кан­ку­рэнт­ку, ха­ця я з ёй кан­ку­ры­ра­ваць зу­сім не збі­ра­ла­ся.

Ме­ха­нізм плё­так і інт­рыг у бок Але­ны за­пус­ціў­ся дзя­ку­ю­чы сім­па­тыі з бо­ку шэ­фа да яе як да пад­на­ча­ле­най. Ды і ён, шчы­ра ка­жу­чы, так­са­ма па­да­баў­ся ёй як кі­раў­нік: доб­ра аду­ка­ва­ны, з вы­со­кім уз­роў­нем ін­тэ­ле­кту, з ад­мет­ным гу­ма­рам. Інакш ка­жу­чы, з ім заў­сё­ды бы­ло пры­ем­на па­гу­та­рыць.

Што да­ты­чыц­ца Воль­гі Ге­надзь­еў­ны, то за яе спі­най шап­та­лі­ся, што яна бы­ла даў­ным-даў­но без­ад­каз­на за­ка­ха­ная ў шэ­фа. І з гэ­тай на­го­ды не­ка­лі вы­пі­ла ня­ма­ла кры­ві ў ад­ной з су­пра­цоў­ніц, з якой той уз­ду­маў «за­кру­ціць ра­ман».

— Што да­ты­чыц­ца мя­не, то, на­прык­лад, ад­на з су­пра­цоў­ніц не­як па­дзя­лі­ла­ся, што Воль­га Ге­надзь­еў­на па­абя­ца­ла «лік­ві­да­ваць» мя­не лю­бой ца­ной, — уз­гад­вае Але­на.

Дру­гая су­пра­цоў­ні­ца, Юлія, так­са­ма пе­ра-
д­ала Але­не, што Воль­га Ге­надзь­еў­на не лі­чыць не­аб­ход­ным на­ват мас­кі­ра­ваць сваё не­га­тыў­нае стаў­лен­не да яе.

— Яна ця­бе не лю­біць, — ка­за­ла Юлія. — Я тут бы­ла не­як на су­стрэ­чы з парт­нё­ра­мі, дзе вель­мі хва­лі­лі тваё пад­раз­дзя­лен­не, пры­еха­ла на пра­цу і па­ве­да­мі­ла пра гэ­та Воль­зе Ге­надзь­еў­не. Яна ска­за­ла, што ка­лі я па­дзя­лю­ся гэ­тым з шэ­фам, то мне ма­ла не па­да­сца.

Але­на, зра­зу­ме­ла, так­са­ма не зда­ва­ла­ся: раз за ра­зам імк­ну­ла­ся да­ка­заць шэ­фу, што яе пры­ціс­ка­юць. Каш­та­ва­ла гэ­та вя­лі­кай энер­гіі і вы­сіл­каў. А по­тым дзяў­чы­на па­ду­ма­ла: ну коль­кі ж мож­на вы­кон­ваць ро­лю ві­на­ва­тай?.. І пры­ня­ла ра­шэн­не сы­хо­дзіць.

— Для мя­не, — ка­жа яна, — за­ста­ло­ся без ад­ка­зу толь­кі ад­но пы­тан­не: як ра­зум­ны, да­рос­лы і во­пыт­ны муж­чы­на не ўба­чыў, што Воль­га Ге­надзь­еў­на яго прос­та раў­нуе? Ча­му ён як кі­раў­нік столь­кі га­доў не за­ўва­жаў, што ў яе раз за ра­зам уз­ні­ка­юць «праб­ле­мы» ме­на­ві­та з ты­мі су­пра­цоў­ні­ца­мі, да якіх ён ста­віц­ца са шчы­рай сім­па­ты­яй? А яшчэ лі­чыў ся­бе доб­рым псі­хо­ла­гам!..

Але­на Ка­ва­лё­ва.

Наш ка­мен­та­рый

«Не вінаватая я!»

Лі­лія Ахрэм­чык:

2— Што ра­біць, ка­лі ад­но­сі­ны ў жа­но­чым ка­лек­ты­ве па роз­ных пры­чы­нах не склад­ва­юц­ца: зма­гац­ца ці сы­хо­дзіць?.. Лі­чу, што ўсё ж та­кі не­аб­ход­на па­спра­ба­ваць знай­сці ўза­е­ма­ра­зу­мен­не з ка­лек­ты­вам. Па­спра­буй­це га­ва­рыць жан­чы­нам-ка­ле­гам кам­плі­мен­ты, пра­па­нуй­це па­час­тун­кі, пач­ні­це сяб­ра­ваць… У гэ­тым мо­гуць да­па­маг­чы агуль­ныя тэ­мы для раз­мо­вы: пра дзя­цей, ад­но­сі­ны, ка­хан­не, кі­но, ад­па­чы­нак, ку­лі­на­рыю. Пры гэ­тым не па­вод­зьце ся­бе па­сіў­на, а спы­тай­це па­ра­ды — у ад­ной, дру­гой, трэ­цяй, па­пра­сі­це да­па­мо­гі. Так, гля­дзіш, ад­но­сі­ны і скла­дуц­ца. Заў­сё­ды зной­дуц­ца лю­дзі, якім кан­фран­та­цыя па­да­сца менш ці­ка­вай, чым сяб­роў­ства.

Ка­лі ж ні­чо­га не атрым­лі­ва­ец­ца і пе­ра­адо­лен­не кан­флік­ту па­тра­буе ад вас за­над­та вя­лі­ка­га на­пру­жан­ня і вы­дат­каў, сы­ходзь­це! У рэш­це рэшт, вы прый­шлі пра­ца­ваць, а не вес­ці ба­я­выя дзе­ян­ні.

Ня­рэд­ка, ка­лі шэф ма­ла­ды і пры­го­жы, да­во­дзіц­ца су­ты­кац­ца з сі­ту­а­цы­я­мі, што ў яго за­ка­ха­на па­ло­ва жа­но­ча­га ка­лек­ты­ву, у тым лі­ку, на­прык­лад, ад­на з жан­чын-на­мес­ні­каў. Што ра­біць, ка­лі да вас па­чы­на­юць раў­на­ваць?.. Вый­сце ад­но: ідзі­це на пра­мую раз­мо­ву з шэ­фам. У час гэ­тай гу­тар­кі па­спра­буй­це яму рас­тлу­ма­чыць, што па­во­дзі­ны ка­ле­гі ад­цяг­ва­юць ва­шу ўва­гу ад вы­ка­нан­ня аба­вяз­каў, ства­ра­юць у ка­лек­ты­ве дрэн­ны мік­ра­клі­мат і з‑за гэ­та­га па­мян­ша­ец­ца эфек­тыў­насць агуль­най пра­цы. І па­ста­рай­це­ся не да­ваць пад­стаў для рэў­нас­ці, а шэф ужо ня­хай сам раз­бі­ра­ец­ца са сва­і­мі фа­ва­рыт­ка­мі.

Што ра­біць, ка­лі нех­та ў ка­лек­ты­ве рас­паў­сюдж­вае плёт­кі аб тым, што ў вас ра­ман з шэ­фам?.. Ва­ша рэ­ак­цыя бу­дзе за­ле­жаць ад та­го, праў­да гэ­та ці не. Ка­лі праў­да, то лю­дзі толь­кі кан­ста­ту­юць факт і вам крыў­дзіц­ца ня­ма на што. Ка­лі та­кіх пад­стаў ня­ма, па­спра­буй­це па­га­ва­рыць сам-на­сам з ча­ла­ве­кам, які іх рас­паў­сюдж­вае. Не­аб­ход­на зра­зу­мець пры­чы­ны, па якіх ён гэ­та ро­біць, каб аба­ра­ніц­ца ад на­га­во­раў. І, без­умоў­на, не па­вод­зьце ся­бе так, быц­цам плёт­кі ад­па­вя­да­юць рэ­ча­іс­нас­ці, ка­лі на­са­мрэч гэ­та не так. До­ка­зам та­го, што вы ні ў чым не ві­на­ва­тая, ста­нуць ва­ша сум­лен­ная пра­ца і пос­пе­хі.

Яшчэ ад­но вель­мі важ­нае пы­тан­не: ці трэ­ба ад­каз­ваць на па­чуц­ці муж­чы­ны-ка­ле­гі, муж­чы­ны-на­чаль­ні­ка?.. Тут ужо мно­гае за­ле­жыць ад та­го, якія мэ­ты вы пе­рад са­бой ста­ві­це. Так бы мо­віць, вы­зна­чай­це­ся з пры­яры­тэ­та­мі. Ка­лі ва­ша сён­няш­няя ра­бо­та — вы­нік шмат­га­до­вых цяж­кіх на­ма­ган­няў і ра­ман­тыч­ныя ад­но­сі­ны вам па­куль не па­трэб­ны, то па­во­дзіць ся­бе з муж­чы­нам не­аб­ход­на па-дзе­ла­во­му, за­хоў­ваць дыс­тан­цыю. Ка­лі ж вы ад­чу­ва­е­це, што па­між ва­мі і муж­чы­нам не прос­та інт­рыж­ка, а больш глы­бо­кія і шчы­рыя па­чуц­ці, то, ма­быць, лепш вы­браць муж­чы­ну. І дай Бог, каб гэ­ты ча­ла­век так­са­ма за­ка­хаў­ся ў вас — та­ды ён мо­жа стаць ва­шым му­жам і баць­кам ва­шых дзя­цей. А гэ­та знач­на важ­ней, чым лю­бая ра­бо­та. Ад­нак перш чым ад­да­цца па­чуц­цям, упэў­ні­це­ся ў тым, што пе­рад ва­мі да­стой­ны муж­чы­на, што ў яго сур'­ёз­ныя на­ме­ры, уваж­лі­ва пры­гля­дзі­це­ся да яго: ці не вы­ка­рыс­тоў­вае ён вас у сва­іх мэ­тах?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.