Вы тут

Самы чароў­ны дзень


Як толь­кі на­ды­хо­дзяць пер­шыя вя­сен­нія дзянь­кі, муж­чы­ны па­чы­на­юць да­ста­ваць свае «за­на­чкі» і тра­ціць іх са­мым бес­тал­ко­вым чы­нам — на пар­фу­му, бі­жу­тэ­рыю, роз­ныя дро­бя­зі для жо­нак, ма­туль, ка­ля­жа­нак і г. д.

І ня­хай тра­цяць, не пе­ра­шка­джай­це! Та­му што 8 Са­ка­ві­ка — той ча­роў­ны дзень, ка­лі на­ват как­тус, па­до­ра­ны нам муж­чы­на­мі, мо­жа сыс­ці за шы­коў­ную ру­жу. Ка­лі мы ра­ды, што нам хлу­сяць і ліс­лі­вяць, хоць пры гэ­тым ро­бім вы­гляд, што пры­ма­ем усё за чыс­тую праў­ду (жан­чы­ны ж ство­ра­ны для та­го, каб ім га­ва­ры­лі кам­плі­мен­ты, на­сі­лі іх на ру­ках, здзі­ма­лі з іх па­ру­шын­кі). Каб — хоць раз на год! — ад­чуць ся­бе сла­бай і без­аба­рон­най, бо, як на тое, амаль кож­ны дзень «то ко­ні ска­чуць, то ха­ты га­раць». Та­му, муж­чы­ны, ліс­ліў­це! Ліс­лі­вас­ці шмат не бы­вае. Асаб­лі­ва 8 Са­ка­ві­ка.

Да­рэ­чы, на­ват за гэ­тае свя­та — 157 га­доў та­му — нам да­вя­ло­ся іс­ці на ба­ры­ка­ды! Ні­хто не пад­нёс нам яго прос­та так, за пры­го­жа пад­ве­дзе­ныя воч­кі, на спо­дач­ку з бла­кіт­ным руб­чы­кам. 8 са­ка­ві­ка 1857‑га тэкс­тыль­шчы­цы Нью-Ёр­ка прай­шлі мар­шам «пус­тых каст­руль» па Ман­хэ­тэ­не, па­тра­бу­ю­чы па­вы­шэн­ня за­роб­ку, па­ляп­шэн­ня ўмоў пра­цы і роў­ных пра­воў з муж­чы­на­мі. Дэ­ман­стран­так, вя­до­ма ж, ра­за­гна­лі. Але дзя­куй вам, храб­рыя жан­чы­ны па­за­мі­ну­ла­га ста­год­дзя!

З той па­ры муж­чы­ны (ві­да­воч­на, ба­ю­чы­ся паў­то­ру каст­руль­на­га бун­ту) ця­пер кож­нае 8 са­ка­ві­ка з са­май ра­ні­цы ўла­годж­ва­юць нас па­да­рун­ка­мі, бу­ке­та­мі, па­да­юць ка­ву ў па­сцель і на­ват спра­бу­юць зга­та­ваць што-не­будзь кры­ху больш скла­да­нае за яеч­ню. На­пэў­на, у гэ­ты дзень у іх рас­кла­дзе, як у ба­ро­на Мюнх­гаў­зе­на, зна­чыц­ца «подз­віг». Мо­жа, дзе­ля ад­на­го гэ­та­га вар­та бы­ло, каб у ка­лен­да­ры з'я­віў­ся Жа­но­чы дзень!

І коль­кі б ня­доб­ра­зыч­ліў­цы ні фыр­ка­лі (маў­ляў, і на­вош­та вам, жан­чын­кі, гэ­тае ідэй­нае свя­та?), боль­шас­ці з нас усё роў­на, дзя­ку­ю­чы ка­му і з якой на­го­ды яно з'я­ві­ла­ся. Ці тэкс­тыль­шчы­цы Нью-Ёр­ка, якія пра­ца­ва­лі та­ды па 16 га­дзін у су­ткі, уз­ру­шы­лі свет, ці Кла­ра Цэт­кін, якая ў 1910‑м пра­па­на­ва­ла ад­зна­чаць Між­на­род­ны жа­но­чы дзень ме­на­ві­та 8 са­ка­ві­ка. Га­лоў­нае, яно ў нас ёсць. А ка­лі б не бы­ло, мы б усё роў­на яго пры­ду­ма­лі. Па­коль­кі жан­чы­на — ужо свя­та! Прос­та муж­чы­ны гэ­та не заў­сё­ды ра­зу­ме­юць.

Мяр­куй­це са­мі. Уся­го толь­кі за атры­ма­ную ў гэ­ты вя­сен­ні дзень га­лін­ку мі­мо­зы (за­ўваж­це, не «Ін­фі­ні­ці» і не ад­па­чы­нак на Маль­ды­вах!) мы ім круг­лы год до­рым не­па­раў­наль­на больш.

Па-пер­шае, усю ся­бе без ас­тат­ку, амаль ні­чо­га не па­тра­бу­ю­чы ўза­мен.

Па-дру­гое, тыя са­мыя пус­тыя каст­ру­лі што­дня на­паў­ня­ем бар­шча­мі, кат­ле­та­мі, кам­по­там, па­мя­та­ю­чы, што шлях да сэр­ца муж­чы­ны ля­жыць праз яго страў­нік.

Па-трэ­цяе, па­куль баць­кі ся­мей­стваў ля­жаць на ка­на­пах, па­цяг­ва­ю­чы пі­ва і «хва­рэ­ю­чы» за лю­бі­мую ха­кей­ную ка­ман­ду, мы га­ду­ем іх дзя­цей. (Да­рэ­чы, ка­лі ваш су­жэ­нец не лі­чыць усё вы­шэй­пе­ра­лі­ча­нае пра­цай, мо­жа­це па­зна­ё­міць яго з рас­цэн­ка­мі на па­слу­гі хат­ня­га пер­са­на­лу. Ня­хай ве­дае, у коль­кі ацэнь­ва­ец­ца мыц­цё бя­ліз­ны, пра­са­ван­не і да т. п.)

І па-чац­вёр­тае, гэ­та ж ме­на­ві­та дзя­ку­ю­чы нам муж­чы­ны ні за што атры­ма­лі 8 са­ка­ві­ка ліш­ні вы­хад­ны і на­го­ду для тос­та.

Та­му, ка­лі ваш ка­ха­ны ў чар­го­вы раз пас­ля свя­точ­на­га за­стол­ля ска­жа: «Па­кінь, да­ра­гая, по­суд — сён­ня ж 8 Са­ка­ві­ка… Да­мы­еш яго заўт­ра», уру­чы­це яму «Faіry» і ку­чу бруд­ных та­ле­рак. Ня­хай вы­мые. Хоць раз на год!

Ве­ра ФЕ­МІ­НА.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.