Вы тут

Чарговая ахвяра


У ста­лі­цы чар­го­вай ах­вя­рай «мар­кі» — пра­мо­ча­на­га псі­ха­троп­ным рэ­чы­вам ар­ку­ша па­пе­ры, які вы­сту­пае ў якас­ці га­то­вай да ўжы­ван­ня до­зы, — стаў 24-га­до­вы мін­ча­нін.

Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі прэс-служ­бы ГУ­УС Мін­гар­вы­кан­ка­ма, ма­ла­ды ча­ла­век ад­па­чы­ваў у кам­па­ніі двух пры­яце­ляў і дзяў­чы­ны. Адзін з пры­сут­ных, які пра­цуе ў ІТ-кам­па­ніі, пра­па­на­ваў за­мо­віць па ін­тэр­нэ­це пар­тыю «ма­рак», якія ды­ле­ры па­зі­цы­я­ні­ру­юць як «ле­галь­ныя». Спа­жы­лі іх усе чац­вё­ра па да­ро­зе на ква­тэ­ру, дзе пра­хо­дзі­ла ве­ча­ры­на. Не­ўза­ба­ве пра­гра­міс­ту, які ку­піў псі­ха­троп, ста­ла дрэн­на, і ён у не­адэ­кват­ным ста­не вы­бег на ву­лі­цу. Сле­дам за ім па­бег­лі і адзін з хлоп­цаў, і дзяў­чы­на, якія тут жа вы­клі­ка­лі та­ва­ры­шу бры­га­ду хут­кай ме­ды­цын­скай да­па­мо­гі. Ка­лі па­рач­ка вяр­ну­ла­ся на­зад, іх 24-га­до­вы ся­бар, што за­стаў­ся ў ква­тэ­ры, ужо не па­да­ваў пры­кмет жыц­ця. Як вы­свет­лі­ла­ся, ма­ла­ды ча­ла­век па­мёр ад пе­ра­да­зі­роў­кі. Па­цяр­пе­лы, яко­му вы­клі­ка­лі «хут­кую», за­раз зна­хо­дзіц­ца ў РНПЦ псі­хіч­на­га зда­роўя ў На­він­ках.

Пра­ва­ахоў­ні­кі на­гад­ва­юць, што ў Бе­ла­ру­сі ня­ма ле­галь­ных нар­ко­ты­каў і псі­ха­тро­паў. А са­мі «спай­сы» ўсё час­цей пры­во­д­зяць да ле­таль­на­га зы­хо­ду, у леп­шым вы­пад­ку — да баль­ніч­на­га лож­ка, у тым лі­ку і ў псі­хі­ят­рыч­най баль­ні­цы.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

 

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.