Лідар партыі «УДАР» Віталь Клічко пацвярджае свой намер браць удзел у прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне 25 мая і заяўляе, што лідар «Бацькаўшчыны» Юлія Цімашэнка яму паведаміла, што таксама мае намер балатавацца на пасаду прэзідэнта.
Каментуючы рэпліку аб тым, што фактычна Клічко становіцца канкурэнтам Цімашэнкі, лідар «УДАРа» сказаў: «Я не бачу нічога дрэннага, але вельмі дзіўна будзе выглядаць, калі апазіцыйныя сілы будуць канкурыраваць. І я спадзяюся, што калі гэтая канкурэнцыя будзе, то яна будзе сумленнай, празрыстай і па еўрапейскіх сучасных прынцыпах». Таксама Клічко падкрэсліў, што рашэнне Цімашэнкі балатавацца на пасаду прэзідэнта для яго было нечаканым.
Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.