Жывыя стасункі ў ідэалагічнай рабоце надзвычай важныя
У Брэсце прайшоў семінар ідэалагічнага актыву «Асаблівасці ідэалагічнай работы ў сучасных умовах»
Падчас наведвання грамадскай прыёмнай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь», першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр РАДЗЬКОЎ адзначыў, што грамадская прыёмная аказалася запатрабаванай формай работы з насельніцтвам. Старшыня абласной арганізацыі «Белая Русь» Пётр Пойта расказаў, з якімі пытаннямі найчасцей сюды прыходзяць людзі. З пачатку года ў грамадскую прыёмную, дарэчы, паступіла 28 зваротаў грамадзян.
Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар і Аляксандр Радзькоў сустрэліся з кадравым рэзервам аблвыканкама. З маладымі людзьмі кіраўнік «Белай Русі» ўжо сустракаўся на адным з семінараў у 2011 годзе і з задавальненнем адзначыў, што яны даволі значна выраслі прафесійна.
Падчас сустрэчы з насельніцтвам у ЖЭС-10 Брэста праблемы ўзнімаліся розныя, былі і даволі вострыя. Усе ўдзельнікі дыялогу атрымалі кампетэнтныя адказы.
На задачах ідэалагічнага актыву ў сучасных умовах акцэнтаваў увагу Канстанцін Сумар падчас пленарнага пасяджэння. «Людзі нармальна ўспрымаюць інфармацыю аб тым, чаму не вырашаюцца асобныя праблемы, трэба толькі аргументавана і своечасова тлумачыць ім. З людзьмі трэба гаварыць», — заўважыў губернатар Брэстчыны. Кіраўнік вобласці лічыць вельмі важным выкарыстанне інтэрактыўных формаў работы. Напрыклад, з дапамогай інтэрнэту цяпер можна правесці вучобу кадраў, не адрываючы іх ад вытворчасці на курсы павышэння кваліфікацыі.
Больш за тое, проста падчас семінару прайшоў відэапрыём грамадзян губернатарам. У студыі сваіх гарадоў прыйшлі жыхары Маларыты, Пінска, Баранавіч. Прагучалі пытанні аб пагаршэнні экалагічнай абстаноўкі ў Маларыце, выкліканай ростам патоку велікагрузнага транспарту, аб далейшым лёсе маленькай бібліятэкі ў Пінску, а таксама жыллёвае пытанне.
«Наша слова павінна падмацоўвацца справай», — не раз прагучала ў ходзе семінара ідэолагаў. Выступоўцы гаварылі аб неабходнасці стварэння здаровай, кансалідуючай атмасферы ў працоўных калектывах. Пра патрыятызм як кансалідуючую сілу грамадства гаварыў таксама старшыня Брэсцкага аблвыканкама ў кантэксце апошніх публікацый вакол Брэсцкай крэпасці, калі амерыканскія журналісты дазволілі сабе непрыстойна гумарыць наконт помнікаў: «Людзі прыходзілі ў крэпасць, пісалі ў газеты, на сайты, адгукнуліся грамадзяне розных краін, хоць ніхто нікога не прасіў аб гэтым. І мы разам адстаялі паважлівую памяць пра нашу святыню».
Вынікі семінара падвёў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Радзькоў. Аляксандр Міхайлавіч падкрэсліў: «Сёння мы яшчэ раз упэўніліся, што жывыя стасункі ў ідэалагічнай рабоце надзвычай важныя. Вы прыедзеце ў свае раёны, раскажаце, што чулі, пра што гаварылі з калегамі. Магчыма, з нечым не пагодзіцеся. І гэта будзе сумленна. Але ваш шчыры роздум і дыскусія з аднадумцамі паспрыяюць пошуку адзіна правільнага рашэння».
Святлана ЯСКЕВІЧ.
Сваімі думкамі падзяліліся ўдзельнікі семінару
Марыя ГЛАДУН, старшыня Маскоўскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» г. Брэста:
— Мерапрыемства можна разглядаць у сістэме агульнай работы з ідэалагічным актывам. Падобныя мерапрыемствы каштоўныя тым, што мы можам атрымаць інфармацыю з першых вуснаў, паслухаць калег, падзяліцца вопытам. На працягу дня была магчымасць з таварышамі па грамадскім аб'яднанні абмеркаваць будучую выбарчую кампанію. У нашым раёне, напрыклад, 86 выбарчых участкаў. У складзе кожнай камісіі ёсць прадстаўнікі «Белай Русі». Пры гэтым абсалютную большасць з іх вылучылі працоўныя калектывы, што гаворыць аб аўтарытэце членаў аб'яднання. Акрамя таго, на кожны ўчастак мы намераны накіраваць сваіх назіральнікаў.
Мікалай АНТАНОЎСКІ, галоўны рэдактар Пружанскай газеты «Раённыя будні»:
— Прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі пабывалі ў рэдакцыях абласных газет, на тэлерадыёкампаніі. Калегі паказалі даволі цікавыя напрацоўкі ў плане падачы інфармацыі, ажыццяўленні медыйных праектаў.
Аляксандр ЗАЗУЛЯ, старшыня Кобрынскага райвыканкама:
— У нашым жыцці вельмі важна не падмяняць жывую работу з людзьмі яе імітацыяй. Прамы дыялог з працаўнікамі, асабліва на сяле, дае вельмі важкія вынікі, здымае напружанасць, паскарае вырашэнне праблем. Я падзяліўся гэтымі поглядамі з калегамі і знайшоў аднадумцаў.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.